му́тны, -ая, -ае.

1. Пра вадкасці: непразрысты, нячысты, каламутны.

М. раствор.

Мутная вада.

2. Пацямнелы, замутнены.

Мутныя вочы.

Мутнае шкло.

3. перан. Недастаткова выразны, незразумелы, неабгрунтаваны (разм.).

Мутная размова.

|| наз. му́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. му́тны му́тная му́тнае му́тныя
Р. му́тнага му́тнай
му́тнае
му́тнага му́тных
Д. му́тнаму му́тнай му́тнаму му́тным
В. му́тны (неадуш.)
му́тнага (адуш.)
му́тную му́тнае му́тныя (неадуш.)
му́тных (адуш.)
Т. му́тным му́тнай
му́тнаю
му́тным му́тнымі
М. му́тным му́тнай му́тным му́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

му́тны

1. в разн. знач. му́тный;

~ная вада́ — му́тная вода́;

~ныя во́чы — му́тные глаза́;

~нае не́ба — му́тное не́бо;

2. (непрозрачный — о жидкостях) му́тный, помутнённый; замутнённый;

лаві́ць ры́бу ў ~най вадзе́погов. лови́ть ры́бу в му́тной воде́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Непразрысты, нячысты, змешаны з дробнымі часцінкамі чаго‑н.; каламутны (пра вадкасці). Паплыло ў кабінет волкае паветра дажджлівага лістападаўскага дня.. Па шыбах паўзлі мутныя кроплі. М. Ткачоў. Па вуліцы шалёна несліся патокі мутнай вады, змываючы ўсё, што ні пападалася на іх шляху. Васілевіч.

2. Пацямнелы, затуманены (аб бліскучых ці празрыстых прадметах). На покуце, перад вялікімі абразамі гарэла лампадка. Яе агеньчык адбіваўся ў мутных сярэбраных аправах. Хомчанка. Сляпыя вокны анямела Глядзяць на двор, на курганок, Ужо другі дзень вечарамі У іх не свеціцца лучнік, І толькі ў мутным шкле часамі Ад[а]б’ецца месяц-чараўнік. Колас. / Пра вочы, позірк. Дзед Купрыян прысеў на палатках і падняў на Васіля свае мутныя старэчыя вочы. Колас.

3. Зямліста-шэры, ахутаны імглою, туманам; туманны. [Неба] было нізкае, па-асенняму мутнае, халоднае і нічога, акрамя дажджу, не абяцала. Сачанка. Воз пакідаў за сабой лёгкі белаваты пыл, які хутка разыходзіўся па баках мутным туманам. Бядуля. // Няясны (пра святло). [Разведчыкі] спыніліся ў мутным святле з вялікага акна. Брыль.

4. перан. Разм. Недастаткова выразны, зразумелы, абгрунтаваны. Трэба заўважыць, што кожнае выступленне Фабрэгата працягвалася гадзінамі, і ў мутнай плыні слоў няцяжка было прыкмеціць загадзя абдуманае спаўзанне «радыкальнага» прафесара-дыпламата з адной пазіцыі на другую. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́тны ’нячысты, каламутны’, ’пацямнелы, затуманены’, ’зямліста-шэры, туманны’, ’недастаткова выразны, абгрунтаваны’, хойн. ’сумны’, хойн., калінк. ’брудны’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ; лаг., Жыв. сл.; гродз., КЭС). Укр. мутни́й, рус. му́тный, мутно́й, польск. mętny, луж. mutny, чэш., славац. mutný, славен. môtèn, серб.-харв. му́тан, макед. матен, балг. мътен. Прасл. mǫtъnъ. Да мут, муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цьмя́на-му́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цьмя́на-му́тны цьмя́на-му́тная цьмя́на-му́тнае цьмя́на-му́тныя
Р. цьмя́на-му́тнага цьмя́на-му́тнай
цьмя́на-му́тнае
цьмя́на-му́тнага цьмя́на-му́тных
Д. цьмя́на-му́тнаму цьмя́на-му́тнай цьмя́на-му́тнаму цьмя́на-му́тным
В. цьмя́на-му́тны (неадуш.)
цьмя́на-му́тнага (адуш.)
цьмя́на-му́тную цьмя́на-му́тнае цьмя́на-му́тныя (неадуш.)
цьмя́на-му́тных (адуш.)
Т. цьмя́на-му́тным цьмя́на-му́тнай
цьмя́на-му́тнаю
цьмя́на-му́тным цьмя́на-му́тнымі
М. цьмя́на-му́тным цьмя́на-му́тнай цьмя́на-му́тным цьмя́на-му́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пасалаве́лы, -ая, -ае (разм.).

Невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каламу́тны, -ая, -ае.

Пра вадкасць: непразрысты, мутны.

К. ручаёк.

Каламутная вада.

|| наз. каламу́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мутнава́ты, -ая, -ае.

Крыху мутны, не зусім празрысты.

Мутнаватае люстра.

Мутнаватая вада.

|| наз. мутнава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мутна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. мутны, напр.: мутна-белы, мутна-блакітны, мутна-малочны, мутна-шызы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)