Моча ’сіла, моц’ (паўд.-усх., КЭС), рус. тул., калуж. моча ’тс’, якая са ст.-рус. мочь, ст.-слав. мощь < прасл. moktь < mogtь < mogti, mogǫ ’магчы’ (параўн. укр. міч, польск., чэш., славац. moc, в.-луж. móc, славен. mǫ̑c, серб.-харв. моћ, макед. моќ, балг. мощ), роднаснае да гоц. mahts, ст.-в.-ням., с.-в.-ням. maht ’сіла, моц’ (Бернекер, 2, 70; Траўтман, 164; Фасмер, 2, 667).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міцыя́ (іран.) ’імасць, важная асоба’ (карэліц., Марц.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ц‑ыя (напр., драг. страмо́цыя ’сорам’) ад моц ’сіла, важнасць, магутнасць’, якое з польск. moc ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мочьII сущ., разг. моц род. мо́цы ж., мн. нет; сі́ла, -лы ж.;

во всю мочь, изо всей мо́чи, что есть мо́чи на ўсю моц;

мо́чи нет сіл нестае́;

мо́чи нет, как хо́лодно не вы́трываць, як хо́ладна;

не в мочь не пад сі́лу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Льга ’можна, магчыма, дапушчальна’, ’магчымасць’ (Нас., Гарэц., Шат., Бір. дыс., ТСБМ, ТС; пух., З нар. сл.; уздз., пух., Сл. ПЗБ), льго ’тс’ (Мал.), смал. ’паслабленне’, рус. арханг. ’сіла, моц’. Да ільга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацар ’уладальнік’ (Дунін–Марцінкевіч), ст.-бел. моцаръ ’уладар’, ’волат’ запазычана са ст.-польск. mocarz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Мацарства ’ўладанні’ (там жа) < польск. mocarstwo ’вялікая дзяржава’ < ст.-польск. mocarzstwoмоц, сіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мосны1 ’здаровы’ (Рам. 1; рагач., Нар. Гом.). Да моцны, моц (гл.). Аб мене ц > с гл. Карскі, 1, 362–363.

Мосны2 ’мошчаны’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Да мост, масці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́гці, прэ́гціса ’вельмі хацець’ (ТС), прэ́гчыся ’моцна, прагна імкнуцца, дамагацца чаго-небудзь’, ’прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення мэты; высільвацца’ (ТСБМ, Сцяшк.), са скуры прэ́гчыся ’старацца як моц-сілы’ (Янк. БФ). Гл. пра́гнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недасі́лак ’слабы, хілы чалавек’: Заплыве недасылак — магутам стаў (Бічэль–Загнетава). Магчыма, паэтычны наватвор па узору асілак (гл.), з неда- ’недастаткова’ і сіламоц, сіла’, параўн. недаростак ’чалавек малога росту’, недамовак ’заморак’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патэ́нцыя, ст.-бел. потенция ’дзяржава, магутнасць’ (пал. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. potencja, якое з лац. potentiaмоц, сіла’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32). Сучаснае бел. патэнцыя магло быць яшчэ раз запазычаным праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́га1, поту́га ’туга, журба’ (ТС). Да туга́ (гл.). Прыстаўка па‑ і націск на у́ пад уплывам семантычна блізкай лексемы пату́гі2 ’цяжкасці фізічныя’.

Пату́га2, пату́гі ’напружанне ўсіх сіл, напружанае скарачэнне мышцаў’, ’напружаныя намаганні, спробы зрабіць што-н.’, ’хвароба пры родах’ (ТСБМ, Нас.). Укр. поту́га ’сіла моц’, ’войска’, якое, магчыма, з польск. potęga, рус. поту́ги ’напружанні’, по́туг ’цеціва’, кур. поту́жный ’парывісты (вецер)’, ту́жить ’нацягваць’, польск. potęga ’сіла, моц’, tężeć ’цвярдзець’, чэш. tužiti, славац. tužiť ’умацоўваць’. Паўночна-славянскае. Да тугі́ (гл.) > ту́жыцца ’напружваць мускулы’, тужэ́ць ’станавіцца тугім’, патужэ́ць ’пацвярдзець’ (ТСБМ, Некр.). Утворана, як і літ. pãstangos ’патугі, намаганні’ (< pastìngti ’застыць, замерзнуць, задубець’), пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑). Сюды ж патужні ’цяжкі, няўдалы (пра зіму)’ (Доўн.-Зап., Песні), патужны ’моцны (вецер)’, ’шматводны ад поўных прытокаў’, воран. ’ладны, бойкі’ (Сцяшк. Сл.), патужнасць ’сіла, моц’ (Нас.).

Пату́га3, пату́жнасць ’дапамога’ (Нас.), пату́жнік, поту́жникъ ’саўдзельнік, памочнік’, ’здаровы работнік’ (Гарб., Нас.). Семантычна-словаўтваральны сінонім з лексемай по́‑мач (< прасл. pomogtьпаўн.-слав. tǫgъ/tęga). Да пату́га1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)