брахня́, ‑і, ж.

Разм. пагард. Няпраўда, хлусня, мана; паклёп, нагавор, абгавор. [Ціхан:] — Гітлераўцы тут брэшуць без дай меры штодня! А народ не верыць, не хоча верыць іхняй брахні, іхнім лістоўкам, іхнім газетам. Лынькоў. Я не хацеў, каб мой матэрыял назвалі брахнёй, і таму паставіў перад сабой задачу дакапацца да самай глыбіннай праўды. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ня ’прывід, здань’ (Рам. 8), ма́нія ’тс’ (Ян.), укр. манія́, рус. паўн., усх. манья́ ’тс’. Да мана́ (гл. мані́ць) (Семяновіч, AfslPh, 11, 310). На месца націску ўплывае лексема ма́нія ’псіхічны стан’. Сюды ж манячыць ’ледзь бачыць’ (паўд.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несусве́тны (нісусветны) ’надта вядомы, якіх мала ёсць на свеце’ (бялын., Янк. Мат.), несусве́тнік ’нялюдскі, нядобры (пра чалавека) (Янк. 3.), несусве́ціцамана’ (там жа), несусве́цце ’недарэчнасць, бязглуздзіца’ (Юрч.), рус. несусветный ’нязвычны; лоўкі’. Гл. сусвет, свет; зыходная семантыка — ’якога свет не бачыў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

враньё ср., разг. хлусня́, -ні́ ж., мн. нет, брахня́, -ні́ ж., ілга́нства, -ва ср., (после гласных) лга́нства, -ва ср., мана́, -ны́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

відаво́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Яўны, прыкметны. Відавочная мана. □ Колькі за хвіліну нараджаецца ў галаве думак? Сотня, дзве? Яны змяняюць адна другую, і няма паміж імі ніякай відавочнай сувязі. Навуменка.

2. Ясны; бясспрэчны. Нестабільнасць капіталізму становіцца ўсё больш відавочнай. Брэжнеў. [Лабановіч:] — І наогул гэта справа [са ссыпкай] такая простая і відавочная, што і дзіця зразумее ўсю недарэчнасць вашага дамагання. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́яць, мая́ты ’віцца (на ветры)’, ’калыхацца’ (Доўн.-Зап., Мотивы), ’махацца’ (Доўн.-Зап., Песні), ’красавацца, чырванець’ (Бес.), ’адхайваць’ (ТС), ’кідацца (аб конях)’ (Ян.). Укр. ма́яти ’рухаць туды-сюды’, рус. ма́ять ’махаць’, ’падмануць’, польск. majak ’міраж’, ’вакольная дарога’, majaczyć ’круціцца, балбатаць бязглуздзіцу’, н.-луж. mawaś ’махаць’, чэш. mávati ’тс’, славен. májati ’рухаць туды-сюды’, балг. зама́я, ома́я ’адурманьваю, чарую’, ст.-слав. намаꙗти, помавати ’ківаць на каго-небудзь’. Прасл. majati. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. móti, лат. māt ’махаць’, ст.-інд. māyā́ ’пераўтварэнне, падман, мана, ілюзія’, ст.-грэч. μῑμος ’фокуснік, актор’, μώσθαι ’жыва рухацца’, і.-е. *mā‑ (Бернекер, 2, 7; Траўтман, 166; Фасмер, 2, 587, Махэк₂, 355; Бязлай, 2, 161). Параўн. махаць, мана́, мара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ама́мліваць ’маніць, прывабліваць’ (Нас.), амамлівацца ’захапляцца ліслівым падманам’ (Нас.). Праславянскі архаізм. Параўн. чэш. mamiti, славац. mamiti, польск. mamić, серб.-харв. ма́мити, макед. мами, балг. мамя ’маніць, прывабліваць’. Прасл. mamiti дало праз дысіміляцыю maniti (гл. Ван–Вейк, RÉS, 14, 73). Першаснасць формы mamiti пацвярджаецца ст.-грэч. μίμος мана’ (Младэнаў, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Апавядальны твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор пра выдуманых асоб і падзеі, пераважна з удзелам чарадзейных фантастычных сіл.

Беларускія народныя казкі.

Казкі народаў Усходу.

2. Выдумка, няпраўда, мана.

Усё гэта — казкі.

Бабскія казкі — беспадстаўныя нагаворы.

Казка пра белага бычка (разм., неадабр.) — пра бясконцае паўтарэнне аднаго і таго ж з самага пачатку.

|| памянш. ка́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ка́зачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. жанр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вра́ки ед. нет, прост. хлусня́, -ні́ ж., мн. нет, ілга́нства, -ва ср., (после гласных) лга́нства, -ва ср., брахня́, -ні́ ж., мн. нет, мана́, -ны́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маня́к1 ’хлус’ (жытк., Арх. ГУ), рус. калуж. мяньяк, польск. maniak ’тс’. Да мані́ць (гл.). Утворана ад назоўніка мана́ ’хлусня’. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Маня́к2 ’дурак’ (браг., З нар. сл.). З манья́к ’апанаваны маніяй’, ст.-бел. маньякъ ’шалёны (XV ст.) было запазычана з с.-лац. maniacus (Булыка, Лекс. запазыч., 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)