відавочны, ‑ая, ‑ае.

1. Яўны, прыкметны. Відавочная мана. ▪ Колькі за хвіліну нараджаецца ў галаве думак? Сотня, дзве? Яны змяняюць адна другую, і няма паміж імі ніякай відавочнай сувязі. Навуменка.

2. Ясны; бясспрэчны. Нестабільнасць капіталізму становіцца ўсё больш відавочнай. Брэжнеў. [Лабановіч:] — І наогул гэта справа [са ссыпкай] такая простая і відавочная, што і дзіця зразумее ўсю недарэчнасць вашага дамагання. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)