ду́рань, -рня, мн. -рні, -рняў, м.

1. Неразумны, тупы, разумова абмежаваны чалавек.

Д. быў, дык і рабіў дурное.

Дурняў не сеюць, яны самі родзяцца (з нар.). Д. дурнем (вельмі дурны).

2. Назва гульні ў карты.

Гуляць у дурня.

Не дурань (зрабіць, рабіць што-н.; разм.) — любіць, мае схільнасць да чаго-н.

Не дурань паспаць.

Няма дурняў (разм.) —

1) выказванне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўленне рабіць што-н.;

2) не ашукаеш, не спадзявайся.

Пашыцца ў дурні (разм., неадабр.) — паставіць сябе ў нязручнае, смешнае становішча.

Прымусь дурня богу маліцца, дык ён і лоб разаб’е (разм., неадабр.) — неразумны чалавек і ў добрай справе нашкодзіць.

Шукаць дурняў (разм.) — хітрасцю прымушаць каго-н. рабіць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Разм. Успамінаць. [«Буржуй»:] — Вы ўжо старое не памінайце: што было, таго няма. Лынькоў. Па мястэчку — Гвардыян ведае — часта памінаюць яго імя. Зарэцкі.

2. Маліцца за ўпакой памёршых. Поп скорагаворкай памінаў імёны забітых. Мікуліч.

3. Спраўляць памінкі, удзельнічаць у памінках. Але гэты наш першы хлеб, Хлеб, з якім паміналі братоў, Сустракалі з няволі сясцёр... Не забудзецца век. Танк.

•••

Не памінай (не памінайце) ліхам — не ўспамінаць блага. [Ніна:] — Бывайце здаровы, не памінайце ліхам. Лобан.

Памінай як звалі — уцячы, збегчы, знікнуць бясследна. За восень у балота так наліло, што ў поцемках можна шуснуцца ў прорву — і памінай як звалі. Дуброўскі.

Памінаць (успамінаць) добрым словам — успамінаючы, добра адзывацца аб кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасіць, прасіцца, выпрошваць, упрошваць, маліць, маліцца, вымольваць, умольваць, умаляць, кланяцца, хадайнічаць; кленчыць, клянчыць, шапкаваць (разм.); благаць (абл.) □ звяртацца з просьбай, кланяцца ў ногі, цалаваць рукі і ногі, абіваць парогі, біць чалом

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

А́ці выклічнік, абазначае ўдзячнасць (Нас., КСТ), ’добры дзень, дзякую’ (Гарэц.), ацькі, ацінькі, ацічку памянш. ад аці, дзіцячае слова ’дзякую’ (Касп., Гарэц., Бяльк., КСП), ацкі, аценькі дзіцячае слова, дзіцячы паклон; удзячнасць’ (Нас.), аця ’ўдзячнасць’ (Нас.), аціць, 1 ас. адз. л. а́чу ’дзякаваць, вітаць’ (Гарэц.), дзіцячае ’кланяцца; дзякаваць’ (Нас.), ацю ’дзякую’, пааціць (Карскі, Белорусы, 144), рус. аття ’дзякую’, атитьмаліцца’ (рус. гаворкі на тэрыторыі Літвы), польск. aciu ’дзякую’ (у дзіцячай мове) з т. зв. «пальшчызны крэсовай» і ўсходніх раёнаў Польшчы, aczować ’віншаваць, калядаваць’ з XVII ст. (Брукнер, 2), літ. ãčiū, ačiúoti ’дзякую, дзякаваць’. Этымалогія няясная. Няма падстаў адносіць ’беларускае слова да паланізмаў, гэтаму пярэчыць геаграфія слова на польскай тэрыторыі; Зданцэвіч (LP, 8, 1960, 335) лічыць літуанізмам у польскіх гаворках на беларускай аснове; Буга (Rinkt., 3, 306), выказвае сумненні адносна паходжання слова. З беларускай мовы выводзяць слова Фрэнкель, 1, і складальнікі акадэмічнага слоўніка літоўскай мовы (LKŹ 1, 1). Урбуціс (Baltistica, V (1), 1969, 48 і наст.), адзначаючы больш шырокае ў параўнанні з іншымі мовамі ўжыванне слова ў літоўскай мове, у прыватнасці — у мове дарослых (на думку Брукнера, 2, пазнейшае), для беларускага слова дапускае магчымасць запазычання з літоўскай мовы, чаму, аднак, пярэчыць геаграфія слова на рускай тэрыторыі (перм., Даль). Апошняе Фасмер (1, 96) звязвае з комі atʼtʼі ’дзякуй’ (загадная форма ад atʼni дзякаваць’), дапускаючы магчымасць запазычання рускага слова, аднак гэтаму пярэчыць шырокая ўжывальнасць слова на беларускай тэрыторыі. Усё сведчыць пра тое, што гэта спецыфічнае ўтварэнне дзіцячай мовы, паходжанне якога, як і іншых т. зв. дзіцячых слоў, застаецца няясным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заста́віць I сов.

1. (занять чем-л. место) заста́вить; уста́вить;

з. пако́й мэ́бляй — заста́вить (уста́вить) ко́мнату ме́белью;

з. стол ядо́й — уста́вить (заста́вить) стол едо́й;

2. загороди́ть; заста́вить;

з. дзве́ры ша́фай — загороди́ть (заста́вить) дверь шка́фом;

3. (что-л. за что-л.) поста́вить;

з. ло́жак за шы́рму — поста́вить крова́ть за ши́рму;

4. загромозди́ть;

з. прахо́д скры́нкамі — загромозди́ть прохо́д я́щиками

заста́віць II сов. (принудить, обязать) заста́вить;

з. чака́ць — заста́вить ждать;

з. працава́ць — заста́вить рабо́тать;

заста́ў ду́рня бо́гу малі́цца, дык ён і лоб разаб’е́посл. заста́вь дурака́ бо́гу моли́ться — он и лоб расшибёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лоб (род. ілба́, (после гласных) лба) м. лоб;

у лоб — в лоб;

л. у л. — лоб в лоб;

з-пад ілба́ — исподло́бья;

ме́дны л.презр. ме́дный лоб;

на лбе напі́сана — на лбу напи́сано;

хоць у л. страля́й — хоть в лоб стреля́й;

запіса́ць на лбе — записа́ть на лбу;

сутыкну́ць ілба́мі — столкну́ть лба́ми;

забры́ць л. — (каму) забри́ть лоб (кому);

аж во́чы на л. ле́зуць (выла́зяць) — глаза́ на лоб ле́зут;

пусці́ць (сабе́) ку́лю ў лоб — пусти́ть (себе́) пу́лю в лоб;

падста́віць (свой —) л. подста́вить (свой) лоб;

ілбо́м сцяну́ не праб’е́шпосл. лбом стены́ (сте́ну) не прошибёшь;

заста́ў ду́рня бо́гу малі́цца, дык ён і лоб разаб’е́посл. заста́вь дурака́ бо́гу моли́ться — он и лоб расшибёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбі́ць сов.

1. (разломать, раздробить) разби́ть;

2. (колкой разъединить на части) расколо́ть; расщепи́ть;

р. пла́шку дроў — расколо́ть (расщепи́ть) поле́но;

3. (повредить ударом какую-л. часть тела) разби́ть; пора́нить;

р. нос — разби́ть нос;

4. (победить, нанести поражение) разби́ть, сокруши́ть;

5. (сад, парк и т.п.) разби́ть, расплани́ровать;

6. (разделить на группы) разби́ть;

7. (дорогу) разби́ть, разъе́здить;

8. (сено и т.п.) развороши́ть;

9. (навоз) разброса́ть;

10. разг. (обувь) разби́ть, износи́ть;

11. (привести в негодность) разби́ть;

р. машы́ну — разби́ть маши́ну;

12. (о параличе и т.п.) разби́ть;

13. разг. (крупную купюру) разби́ть; разменя́ть;

14. перен. (расстроить, разрушить) разби́ть;

р. сяме́йнае жыццё — разби́ть семе́йную жизнь;

15. (доказать несостоятельность) разби́ть, опрове́ргнуть;

р. ушчэ́нт: — а) разби́ть вдре́безги; б) разби́ть на́голову;

р. сэ́рца — разби́ть се́рдце;

заста́ў ду́рня бо́гу малі́цца, дык ён і лоб разаб’е́посл. заста́вь дурака́ бо́гу моли́ться — он и лоб расшибёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сляпы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які не бачыць, пазбаўлены зроку. Бацька стары, з чорна-сівою барадою і на адно вока сляпы. Чорны. Быў.. [Арцём] спачатку павадыром у сляпога жабрака. Бядуля. / у знач. наз. сляпы́, ‑ога, м.; сляпа́я, ‑ой, ж. З вакзала, па дарозе ў горад, Лабановіч зайшоў да былога сябра Балоціча, з якім ён дружыў у семінарыі і які быў цяпер настаўнікам у школе сляпых. Колас. // Разм. З слабым зрокам; блізарукі. // перан. Які не заўважае, не разумее таго, што адбываецца навокал. [Іван Пракопавіч:] — Але ж і сляпыя мы былі, гэта таксама праўда.. Знайшліся Адамчукі, Касарэвічы, плюнулі ў твар, здрадзілі. А мы ж іх сваімі лічылі. Ды яшчэ самымі перадавымі. Навуменка. «Ну і Свідраль! Аказаўся кар’ерыстам. Сляпы я, сляпы. Не разгледзеў. Малавата ў мяне партыйнага чуцця, відаць...», — абвінавачваў .. [Пазняк] сам сябе. Дуброўскі. Закаханыя людзі бываюць крыху сляпыя. Скрыган. // перан. Цёмны, неадукаваны. [Ян Нітка:] — Гэта ж сорам вялікі перад сабою быць такім сляпым, цёмным, быць рабом, маліцца каменю, якога прыгналі сюды леднікі недзе аж з фінскіх гор тысячы і тысячы гадоў таму назад. Пестрак. Нам дыхаць на роднай зямлі было нечым, А дзеці сляпымі раслі без навукі... Васілёк.

2. перан. Які дзейнічае, не ўсведамляючы сваіх учынкаў, не раздумваючы. Сляпы ад злосці ехаў Глушак мястэчкам. Мележ. // Які не мае разумных падстаў; безразважны. Сляпое перайманне моды. Сляпая любоў. □ У тую хвіліну мне не хацелася верыць, што ў малога магла быць такая сляпая злосць да ні ў чым не вінаватай птушкі. Паслядовіч. Колькі вёсен жыццёвых яшчэ Мы сустрэнем, — ну хто яго знае? Неўпрыкметку каханне ўцячэ. І пакіне нас рэўнасць сляпая. Хведаровіч. Адразу даверыцца.. [камандзір], вядома, не мог: вопыт падказваў, што сляпое давер’е часам вельмі дорага каштавала партызанам. Кулакоўскі. // Які дзейнічае стыхійна; выпадковы. Сляпыя сілы прыроды. □ І хоць сляпая, дзікая была [куля], Усё-такі ляцела і знайшла. Чэрня.

3. Невыразны, неразборлівы (пра тэкст, шрыфт і пад.). Сляпы шрыфт. □ У кутку абразы цудатворцаў, Даўна ад дыму сляпых. Танк. // Ледзь бачны, непрыкметны (пра сцежку і пад.). Міхал і Клін ужо мінае. Направа сцежачка сляпая Вядзе балотцам. Колас. // Вельмі слабы (пра святло). Пры.. сляпым святле [газоўкі] бацька чытаў уголас. Вітка.

4. Праз які дрэнна відаць або нічога не відаць. Сляпыя шыбы ў вокнах. □ На плітах каменных парос зялёны мох, Бярозы, хвойкі плакалі над імі, А пасярод капліца.., як астрог, Па свет глядзела вокнамі сляпымі. Купала. // З маленькімі вокнамі. Сляпыя, Нізенькія хаты Травой і мохам параслі. Глебка. // Які не мае акон. Так разглядаючы, непрыкметна зайшоў аж да кутка сляпой сцяны. Там, як звычайна, стаяў ложак. Пестрак.

5. Непраглядны, беспрасветны. Белыя маланкі то азаралі дачны лясны пасёлак, то зноў кідалі яго ў сляпую цемру. Лось. Навакол стаяла шэрая, сляпая цішыня. Лынькоў.

6. Які адбываецца без удзелу зроку. Сляпы метад друкавання. // Які праходзіць, адбываецца ў цемры, тумане і пад. пры дапамозе прылад (пра рух і пад.).

7. Які не мае выхаду, праходу. Сляпая вулачка. Сляпая шахта.

•••

Сляпая кішка гл. кішка.

Сляпая пляма гл. пляма.

Сляпы дождж гл. дождж.

Сляпы палёт гл. палёт.

Сляпая курыца гл. курыца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́рань, -рня м.

1. прост., бран. дура́к, глупе́ц, ду́рень, простофи́ля; дурале́й;

2. (карточная игра) дура́к;

ду́рня стро́іць — валя́ть дурака́; ко́рчить (из себя́) дурака́;

пакі́нуць у ду́рнях — оста́вить в дурака́х;

прыкі́двацца ду́рнем — прики́дываться дурачко́м;

аста́цца (заста́цца) у ду́рнях — оста́ться в дурака́х;

ду́рняў шука́ць — дурако́в иска́ть;

стро́іць ду́рня — (з каго) де́лать дурака́ (из кого);

разыгра́ць ду́рня — разыгра́ть дурака́;

д. ду́рнем — дура́к дурако́м;

набі́ты д. — наби́тый дура́к;

гэ́та ко́жны д. мо́жаэ́то ка́ждый дура́к мо́жет;

знайшо́ў (знайшлі́) ~рня — нашёл (нашли́) дурака́;

каб (я, ён) не быў ду́рнем — не будь (я, он) дурако́м;

д.-д., а са́ла лю́біць — губа́ не ду́ра;

пашы́цца ў ду́рні — прики́нуться дурачко́м;

не д. — не дура́к;

ду́рняў не се́юць, яны́ са́мі ро́дзяццапосл. дурако́в не се́ют, они́ са́ми родя́тся;

заста́ў ду́рня бо́гу малі́цца, дык ён і лоб разаб’е́посл. заста́вь дурака́ бо́гу моли́ться — он и лоб расшибёт;

лепш з разу́мным згубі́ць, чым з ду́рнем знайсці́посл. лу́чше с у́мным потеря́ть, чем с глу́пым найти́;

но́сіцца, як д. з пі́санай то́рбайпогов. но́сится, как ду́рень с пи́саной то́рбой;

абяца́нка-цаца́нка, а ду́рню ра́дасцьпогов. обе́щанного три го́да ждут;

ду́рням зако́н не пі́санпогов. дурака́м зако́н не пи́сан;

д. і мя́ла зло́міцьпосл. дура́к и пест слома́ет; си́ла есть — ума́ не на́до;

вялі́кі пень ды д.погов. велика́ Феду́ла да ду́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чорт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Паводле забабонных уяўленняў — злы дух, які мае выгляд істоты, пакрытай чорнай поўсцю, з рагамі, капытамі і хвастом; д’ябал. Хто супроць нас? Прэч з дарогі! Бачыш нашу грамаду? Мы [камсамольцы] саб’ём і чорту рогі, Богу вырвем бараду. Крапіва. Хацеў чорт балота запаліць, але гарэць не хоча. Прыказка.

2. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — Стойце, чэрці! — зноў крыкнулі салдаты. Маўр. [Афіцэр] гнеўна крыкнуў старому: — Ты, стары чорт... Табе хлеб даю, што ты робіш? Лынькоў. [Камандзір:] — А ты [Рома], чорт, не зяваў бы на сонцы, а сеў ды чытаў. Брыль. // Разм. Ужываецца як пабочнае слова і ў значэнні выклічніка для выражэння прыкрасці, незадаволенасці, раззлаванасці. [Апанас:] — От чорт! Акурат такі самы, як Параска. Чарнышэвіч. [Боткін:] — Прыязджаю — пляменнікі скігочуць... От чорт! Ламі цяпер галаву, як вярнуць.. [цётку] з дарогі. М. Ткачоў.

3. перан. Разм. Пра каго‑н. вельмі спрытнага, смелага, дужага і пад. Прыборны засмяяўся. — Вось чэрці, гэтыя жаўноўцы. Хвіліны супакою фрыцам не даюць. Шамякін. Васіль Гайдук, цябе мы, чорт, усе, Гарачы палкавы наш агітатар, Прамоў і песень баявых аматар, Любілі ў прыфрантавой паласе. Панчанка.

•••

Аддаць (прадаць) чорту душу гл. аддаць.

Адзін чорт — тое, што і адна трасца (гл. трасца).

Да чорта — пра вялікую колькасць, мноства каго‑, чаго‑н.

Куды яго чэрці ўхапілі — куды ён дзеўся, знік.

К чорту — а) на кавалкі, ушчэнт. А потым, брат, калі рвануўся, — Усё к чорту — вуда і кручок, Пайшоў гуляць мой шчупачок! Колас; б) прэч, вон; выражае злосць на каго‑, што‑н., жаданне пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н. К чорту касцёлы, капліцы, Цэрквы, званіцы, званы! Досыць працоўным маліцца Рэчам папоўскай маны. Крапіва.

К чорту на рогі — вельмі далёка, у глухія мясціны (ехаць, адпраўляцца і пад.).

К чорту ў зубы — у небяспечнае месца, на рызыкоўную справу (ісці, лезці, трапіць і пад.).

На чорта (груб.) — навошта, дзеля чаго?

Ні богу свечка ні чорту качарга гл. свечка.

Ні к чорту (не варты) — ні на што не прыгодны.

Ніякага чорта — нічога.

(Сам) чорт галаву (нагу) зломіць — аб вялікім беспарадку дзе‑н.; пра непраходнае месца, дарогу.

Сам чорт не брат каму — пра таго, хто нічога не баіцца, ні ад кога не залежыць, якому ўсё лёгка, даступна.

Скруціць чорту рогі гл. скруціць.

Чарцям млосна (будзе, стане) гл. млосна.

Чорта лысага — абазначае поўнае адмаўленне чаго‑н. — Кінь званіць! — у абурэнні крыкнуў .. [Петрусю] а. Ціт і ціха дадаў: — Ні чорта лысага не вызваніш там. Колас.

Чортам падшыты гл. падшыты.

Чортам свістаць гл. свістаць.

Чорт ведае (хто, што, які, куды, дзе і пад.) — невядома (хто, што, які, куды, дзе і пад.).

Чорт ведае што! — а) нешта неймавернае, такое, што цяжка ўявіць; б) усё, што хочаш.

Чорт (кадук, ліха, пярун, халера) з ім (з табой, з ёй, з вамі, з імі) — хай, няхай будзе так.

Чорт лазаты — пра таго, хто з’яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці. Ён [Богут] там здохне, чорт лазаты, І захлынуцца ўсе паны. Колас.

Чорт не бярэ (не возьме) — нічога не здараецца (не здарыцца), не шкодзіць (не пашкодзіць).

Чорт падаткнуў — аб якім‑н. дзеянні, якое робіцца без патрэбы, невядома для чаго.

Чорт пацягнуў каго за язык — навошта было гаварыць што‑н. (як шкадаванне з прычыны сказанага недарэчы, не па сутнасці).

Чорт прынёс (паднёс, прыгнаў) каго — пра таго, хто прыйшоў, з’явіўся не ў пару, недарэчы, не тады, калі трэба.

Чорт сеў (уссеў) на каго — пачаць нервавацца, раптоўна праявіць раздражненне, злосць.

Чорт сядзіць у кім — пра злоснага, свавольнага чалавека з дрэнным характарам.

Чорту лысаму — некаму, невядома каму (аддаць, пакінуць і пад.).

Чорт што — а) нешта недарэчнае, незразумелае, што выклікае злосць, раздражненне. — Чорт што, — раптам вырвалася ў .. [Мароза], і ён хапіўся за кішэні. — Ты [Шэмет] разумееш? Вот ключ не магу знайсці. Лобан; б) вельмі многа. [Базылькевіч:] — То вы ж, пане Бірыла, чорт што збожжа прадалі! Чорны.

Чорт яго бяры — добра, няхай будзе так; згода.

Чорт яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — тое, што і бог яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (гл. бог).

Чэрці носяць каго — аб тым, хто ходзіць невядома дзе, невядома нашто.

Што за чорт! — як выражэнне здзіўлення, незадаволенасці.

Якога чорта — выражэнне негатыўных адносін да каго‑н., зласлівасці, незадавальнення.

Як чорт ад ладану — усімі сіламі, любымі сродкамі, імкнучыся пазбавіцца (бегчы, адмахвацца і пад.) ад каго‑, чаго‑н.

Як чорт крыжа (ладану) — вельмі, надта моцна (баяцца каго‑, чаго‑н.).

Як чорт пад крыжам — вельмі моцна (дрыжаць, калаціцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)