малі́цца, малю́ся, мо́лішся, мо́ліцца; незак.

1. Звяртацца з малітвай да Бога, святых.

М. перад абразамі.

2. перан., на каго-што. Вельмі моцна любіць, абагаўляць каго-, што-н.

М. на сына.

|| зак. памалі́цца, -малю́ся, -мо́лішся, -мо́ліцца (да 1 знач.).

|| наз. мале́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. мале́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ліцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ма́люся ма́лімся
2-я ас. ма́лішся ма́ліцеся
3-я ас. ма́ліцца ма́ляцца
Прошлы час
м. ма́ліўся ма́ліліся
ж. ма́лілася
н. ма́лілася
Загадны лад
2-я ас. ма́лься ма́льцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ма́лячыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малі́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. малю́ся мо́лімся
2-я ас. мо́лішся мо́ліцеся
3-я ас. мо́ліцца мо́ляцца
Прошлы час
м. малі́ўся малі́ліся
ж. малі́лася
н. малі́лася
Загадны лад
2-я ас. малі́ся малі́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час мо́лячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малі́цца несов., рел., перен. моли́ться;

заста́ў ду́рня бо́гу малі́цца, дык ён і лоб разаб’е́посл. заста́вь дурака́ бо́гу моли́ться — он и лоб расшибёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малі́цца, малюся, молішся, моліцца; незак.

1. Звяртацца з малітвай да бога, святых. Акрамя няньчання дзяцей, у Васількі быў яшчэ адзін цяжкі абавязак — штодзень маліцца богу. Крапіва. А маці ноч бяссонную Малілася, каб бог Ад бед, ад гора чорнага Ёй сына пабярог. Панчанка. // перан. Вельмі моцна прасіцца. — Паночку, даражэнькі, — моліцца Сяргей, — няма ў мяне каня!.. Нікановіч.

2. перан.; на каго-што. Разм. Богатварыць, абагаўляць. [Маргарыта:] — Якія ж бываюць людзі, толькі падумаць! А Барыс жа на .. [Усевалада] маліўся. Скрыган. [Васіль:] — Я не намераны маліцца на лепшых звеннявых і на звенні, як вы робіце ў адносінах да Міхальчук. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малі́цца

1. bten vi;

2. разм (абагаўляць) nbeten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ма́ліцца ’паводзіць, уяўляць сябе як малое дзіця’ (Янк. 3., Нас., КЭС, лаг.), ’змяншаць гады’ (пух., З нар. сл.; віл., Жыв. сл.), ма́ліць ’прадстаўляць малым, змяншаць’ (Нас., Касп.), малі́цца ’прыкідвацца малым’ (ТС). Укр. малі́ти ’змяншацца’, мали́тися ’рабіцца меншым’, ’паводзіць сябе па-дзіцячаму’, рус. ма́лить ’змяншаць’, ст.-рус. малити (XIII ст.). Польск. maleć ’змяншацца, станавіцца малым, меншым’, чэш. máliti se ’значна змяншацца’, славац. maliť sa ’тс’, серб.-харв. ма́лити, макед. мали се, балг. малея. Прасл. maliti ’змяншаць, рабіць меншым’. Бел.-укр. ізасема. Да малы́ (гл.).

Маліцца ’звяртацца да бога, святых’, ’вельмі моцна прасіцца’, ’абагаўляць’, ’дагаджаць’ (віл., Сл. ПЗБ), малі́ць ’надта прасіць, умольваць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш.; КЭС, лаг.), браг. маліцьмаліцца’ (Мат. Гом.). Укр. моли́тисямаліцца’, моли́ти ’маліць, упрошваць’, рус. молитьсямаліцца, чытаць малітву’, ’прасіць’, ’пераканаўча, настойліва прасіць’, польск. modlić (się)маліцца’, ’моцна прасіць’, н.-луж. modlić seмаліцца’, в.-луж. modlić so ’тс’, ’дагаджаць’, чэш. modliti seмаліцца’, ’абагаўляць каго-небудзь’, славац. modliť saмаліцца’, славен. móliti, mòdliti, серб.-харв. мо̀лити, макед. моли, ’прасіць літасці’, моли семаліцца’, балг. моля ’прашу’, моля се ’малюсь’, ст.-слав. молити. Прасл. modliti ’прасіць, звяртаючыся да багоў, прыносячы ім ахвяру’, ’ахвяраваць’. І.‑е. адпаведнікі: балт. (тут заканамерна ‑ld‑, у той час як у прасл. мове яшчэ да метатэзы tolt/trat адбылася мена ld > dl з прычыны аманіміі з групай слоў moldъ ’малады’): літ. maldá ’просьба’, maldýti ’маліць, упрошваць’, mel̃sti ’прасіць’, ’маліцца’, хецк. maltāi ’прасіць, гаварыць’, арм. małthem ’упрошваю’, ст.-в.-ням. melda ’плёткі’, meldôn ’заяўляць’, і.-е. *meldh‑ ’рытуальная прамова ў богаслужэнні’ (Покарны, 722; Міклашыч, 119; Бернекер, 2, 65; Фасмер, 2, 642; Махэк₂, 371–372; Скок, 2, 451–452; Бязлай, 2, 193). Прасл. modliti пранікла ў прагерм. maþljan ’заклікаць, звяртацца з урачыстай прамовай, абяцаць’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 170–172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памалі́цца гл. маліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́льны гл. маліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́нне, -я, н.

1. гл. маліцца, маліць.

2. мн. -і, -яў. Шчырая просьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)