передира́ть несов.
1. разг. драць, дзе́рці;
2. обл. драць, дзе́рці, душы́ць;
3. разг. лупцава́ць; см. передра́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Перапярэ́сціць ’набіць’ (ст.-дар., ЖНС). Да пера- і пярэсціць ’лупцаваць, рабіць пярэстым ад моцнага біцця’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупа́к ’грымак, кухталь’ (ТС). Да лупі́ць 1 ’лупцаваць’. Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23–25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупа́сіць ’біць, лупцаваць’, ’ісці (пра вялікі дождж)’ (Ян., Юрч. Вытв.), рус. ленінгр., урал. лупа́сить ’тс’ (і, магчыма, зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць лупіну, скуру’), мар. lupotat — аб дажджы — ўзніклі ў выніку пашырэння асновы дзеяслова лупі́ць (Фасмер, 2, 535). Аналагічна лупа́шыць, лупе́шыць ’лупіць (пра дождж), біць’ (ТС), лупе́чыць ’лупцаваць’ (Юрч. Вытв.), а з іншым пашыральнікам — рус. цвяр., вяц. лупе́нить ’лупасіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нацу́біць ’накласці многа’ (Жд. 2). Да цубіць ’біць, лупцаваць’ паводле распаўсюджанай мадэлі біць — набіць ’адлупцаваць’ і ’накласці многа’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасцёбаць ’перашыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). З рус. перестега́ть ’тс’, відаць, на аснове атаясамлення семантыкі рус. стегать і сцёбаць ’лупцаваць, біць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збуза́ць ’перашкодзіць’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, звязана з бузаваць ’біць, лупцаваць’, буза ’скандал’ (гл.). Параўн. рус. дыял. избуздать, избузовать, ’пабіць, адлупцаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́лупак (не́лупык) ’неслух, свавольнік’ (Яўс.). Відаць, з не і лупіць ’біць, лупцаваць’ (’біць да здзірання скуры’, Нас.), г. зн. ’той, каго не білі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярэ́сціць ’рабіць пярэстым’; экспр. ’біць, сцябаць, лупіць’ (ТСБМ, люб., Жыв. сл.; Сержп.), ’біць дубцом, палкай, рабіць пісягі’ (Некр.), ’збіваць паленам, палкай’ (Шат.), ’секчы дубцом; лаяць’; параўн. укр. пері́щити ’моцна біць, секчы; моцна, бесперапынна ісці (пра дождж)’, балг. пера́стим ’біць; сварыцца’, пере́стим ’лаяць’. Вытворнае ад пе́рыць ’біць; лупцаваць’ (гл.), аналагічна тлумачацца ўкраінскае (< пе́рити ’тс’, ЕСУМ, 4, 350) і балгарскае (< пе́ря ’біць, лупцаваць’, ’праць’, БЕР, 5, 167) словы. На семантыку, магчыма, паўплывала пярэсты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́шчыць ‘пляскаць у далоні’ (шуміл., Сл. ПЗБ), трі́шчыты ‘лупцаваць’ (кам., ЖНС); сюды ж, відаць, трэшша́ць (куры) ‘сакочуць’ (гарад., ЛА, 4). Да прасл. *trěsk‑ъ > трэск, трашчаць, гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)