гарну́цца, гарнуся, горнешся, горнецца; незак.

1. Набліжацца, падсоўвацца да чаго‑н. Гарнуцца да агню.

2. Пяшчотна туліцца, лашчыцца да каго‑н. Аксана, смеючыся, горнецца да Кастуся. Галавач. // перан. Мець цягу да каго‑н., сімпатызаваць каму‑н. Да Васіля Ганна ласкавейшая, не тоіць, нават нібы знарок паказвае, што горнецца да яго. Мележ. // перан. Шукаць збліжэння з кім‑н. (з пэўнай мэтай, па пэўных прычынах). Бедны да беднага горнецца, а багаты ад каго хочаш адвернецца. Прыказка.

3. Мець схільнасць, ахвоту да чаго‑н., захапляцца чым‑н. — Не пойдзем! — піскнуў Раман Канапелька, які не вельмі гарнуўся да працы. Гурскі.

4. Зал. да гарнуць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёстачкі, ле́стачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні, кампліменты’, ’падлізванне’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бес., Яруш., КЭС, лаг.; калінк., З нар. сл.), ле́стачка ’падліза’, ’пястун’ (Нас.) разам з дзеясловам ле́сціццалашчыцца, лёсткамі здабываць прыхільнасць’ (Нас.) узыходзяць да прасл. lьstь ’ліслівасць’ (ст.-слав. льсть, ст.-рус. льсть, лесть, ст.-бел. лесть — з XIV ст.), якое запазычана з прагерм. listi‑. Параўн. гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’, ст.-в.-ням. list ’мастацтва, мудрасць’ (Фасмер, 2, 487; Махэк₂, 327; Слаўскі, 4, 177; Бязлай, 2, 135; Мартынаў, Лекс. взаим., 48–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́скавы, ла́скывый, ла́скавенечкій ’ветлівы, далікатны ў абыходжанні’, ’мяккі, лагодны’, ’літасцівы, дабрадушны’, ’поўны ласкі, пяшчотны’ (Нас., Шат., Бяльк.; мсцісл., Нар. словатв., ТСБМ), ласка́вы ’пяшчотны’, ’дабрадушны, ветлы чалавек’, ’рахманы’, ’ліслівы’ (Сл. паўн.-зах., Мал., КЭС, лаг.), ласка́вы хлеб ’дарэмнае ўтрыманне да смерці’ (КЭС, лаг.). Націск на пачатковым складзе пад уплывам рус. мовы (ла́сковый), якое, паводле Сабалеўскага (Лекции, 81), мае ‑о‑ гістарычна няправільнае: ёсць ст.-рус. ласкавъ (XIII ст.). Тое ж у Фасмера, 2, 462. Прасл. laskavъ ’той, хто праяўляе любоў’ > ’які лашчыцца, ліслівы’ (Слаўскі, 5, 25). Да ласка (гл.). Сюды ж ласкаве́й ’зручней’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́сла, ма́сло ’харчовы тлушч са смятанкі ці смятаны’, ’мінеральнае тлустае рэчыва’ (ТСБМ, Бес., Яруш., Вешт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр., рус. ма́сло, ст.-рус. масло, польск. masło, н.-луж. masło, чэш. maslo, славац. maslo, славен. máslo, серб.-харв. ма̏сло, макед. масло, ст.-слав. масло ’масла’. Прасл. maslo < maz‑slo, утворанае ад mazati ’мазаць’ (гл.) (Бернекер, 2, 23; Фасмер, 2, 578). Масла, выкарыстоўвалася старажытнымі славянамі як мазь, якой націралі цела, валасы; некаторыя народы ім мазалі калёсы. Аналагічна ў германцаў: ст.-в.-ням. ancho ’масла’, роднаснае да лац. unguentum ’мазь’ (Махэк₂, 353). Сюды ж ма́слены ’які з масла, падобны на масла’ (ТСБМ, Кліх), ’ліслівы’, ма́сліцца ’блішчаць, ільсніцца’, ’лашчыцца’, ’валаводзіцца, няньчыцца, цацкацца’, ма́сліць ’задобрываць, схіляць ласкамі і падарункамі’ (Нас., ТСБМ; жлоб., Нар. словатв.) і ўтворанае ад якаснага прыметніка масленіцца (Васілеўскі, БЛ, 10, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліза́ць ’дакранацца языком’, ’піць, есці мала, вяла’, ’пакрываць, абдаваць’, ’цалаваць’, лізацца ’падлашчвацца, лашчыцца’ (Нас., Шат., Бяльк., Яруш., ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.), полац., мсцісл. лізну́ць ’паспытаць, з’есці зусім нямнога’ (Нар. сл., Юрч. Вытв.), лізацца ’прыхарошвацца, старанна прычэсвацца’ (Шат.). Укр. лизати(ся), рус. лизать(ся), польск. lizać (się), палаб. lai̯zĕ ’ён ліжа’, н.-луж. lizaś, (pśe)lizaś se, в.-луж. lizać (so), чэш. lízati (se), ст.-чэш. lzáti, славац. lízať (sa), славен. lízati (se), серб.-харв. ли́зати (се), макед. лизам, балг. лижа, ст.-слав. лизати, чэш.-ц. слав. льзати. Прасл. lьzati з другасным падаўжэннем вакалізму кораня lizati (). І.‑е. адпаведнікі: літ. liẽžti, liežiù, лат. làizît ’лізаць’, ст.-інд. lḗdḥi, rédḥi, líhati ’ліжа’, авест. raēz‑, н.-перс. lištan ’лізаць’, арм. lizem, ст.-грэч. λείχω ’ліжу’, лац. lingō, lingere, ст.-ірл. ligin, гоц. bilaigōn, ст.-англ. liccian, ст.-в.-ням. lecchōn ’лізаць’, і.-е. *lig̑h‑/*lei̯g̑h‑, ітэратыў *loigʼh‑ Міклашыч, 171; Бернекер, 1, 725; Фасмер, 2, 494–495; Фрэнкель, 369; Покарны, 668; Слаўскі, 4, 311–312; Аткупшчыкоў, Из истории, 102; Скок, 2, 311; Бязлай, 2, 145–146). Інакш Жарскі (Rozp. Kom. Jęz. — Wrocł. TN, XI, 185), які памылкова выводзіць польск. lizać з і.-е. ‑lei̯p ’мазаць тлушчам’. Сюды ж лізґаць ’есці, ледзь дакранаючыся зубамі’ (Шат.), ’лізаць раз за разам’ (КЭС, лаг.), ’есці мала, перабіраючы’ (міёр., Нар. лекс.), у якіх ‑ґ‑ экспрэснае (параўн. лузацьлузгаць), а таксама лізну́ць ’цішком адысці’ (Грыг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)