ла́шчыцца, -шчуся, -шчышся, -шчыцца; незак., да каго і без дап.

3 ласкаю гарнуцца да каго-н.; старацца ласкай выклікаць ласку ў адказ.

Л. да маці.

|| зак. прыла́шчыцца, -ла́шчуся, -ла́шчышся, -ла́шчыцца.

|| наз. ла́шчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́шчыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ла́шчуся ла́шчымся
2-я ас. ла́шчышся ла́шчыцеся
3-я ас. ла́шчыцца ла́шчацца
Прошлы час
м. ла́шчыўся ла́шчыліся
ж. ла́шчылася
н. ла́шчылася
Дзеепрыслоўе
цяп. час ла́шчачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ла́шчыцца несов. ласка́ться, ла́ститься; (подольщаться) льнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́шчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак., да каго і без дап.

З ласкаю гарнуцца да каго‑н.; старацца ласкай выклікаць ласку ў адказ. Сузан хадзіў на працу.. Дома быў негаваркі, агрызаўся нават на дзяцей, калі тыя спрабавалі лашчыцца да яго. Лынькоў. Лыска падскочыў да Грышкі, пачаў лашчыцца і лізаць яму рукі. Чарот. // Паддобрывацца да каго‑н., ласкаю, ліслівасцю старацца выклікаць прыхільнасць да сябе. [Андрэй:] — Людзі ашукваюць адзін другога за вочы, а ў вочы лашчацца адзін да другога, словы добрыя кажуць... Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́шчыцца разм. (да каго-н.) sich nschmiegen (an A); liebksen неаддз. vt; mschmeicheln vt sich inschmeicheln (bei D) (падлізвацца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыла́шчыцца гл. лашчыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мілава́цца, -лу́юся, -лу́ешся, -лу́ецца; -лу́йся; незак.

Лашчыцца, галубіцца, абнімацца, праяўляць узаемную любоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ститься несов. ла́шчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ласка́ться ла́шчыцца; (взаимно) мілава́цца, галу́біцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варо́тніца, ‑ы, ж.

Тое, што і падваротніца. Сабака моўчкі вылез з-пад варотніцы і, віляючы хвастом, пачаў лашчыцца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)