Крывіч ’кроўны сваяк’ (ТС). Гэта назва двухсэнсавая. Яна магла ўтварыцца ад кроў (параўн. кроўны). Але хутчэй ад старога этноніма крывічы. Цікава, што другасныя значэнні слова галоўным чынам адмоўныя, бо звязваюцца з крывы (параўн. Фасмер, 2, 375–376).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрямо́й

1. непрамы́; няпро́сты; (извилистый) няро́ўны; (кривой) крывы́;

2. перен. (неоткровенный) неадкры́ты; (неискренний) няшчы́ры;

непрямо́й отве́т няшчы́ры адка́з;

непрямо́й челове́к неадкры́ты (няшчыры) чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суво́ры ’суровы’ (Беларусіка, 19, 226). Параўн. укр. суво́рій ’тс’, рус. дыял. суво́рый ’суровыя; сярдзіты; брыдкі’. Актуалізавалася ў сучаснай мове пад уплывам украінскай, дзе звязваецца з уве́рийкрывы; упарты’ (ЕСУМ, 5, 465), гл. свара, сувірацца; семантычна змененае ў выніку збліжэння з суровы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчарбі́на, ‑ы, ж.

1. Шчыліна, дзірка на месцы зуба. Даўно на месцы шчарбіны вырас новы зуб, але мянушка Крывы Зуб так і засталася за Венькам... Шыловіч.

2. Зазубрына, выбоіна, выемка і пад. у выглядзе невялікай ямкі. Вуліцы былі вышчарбленыя і, здавалася, яшчэ адчувалі боль ад тых шчарбін. Сабаленка. / у перан. ужыв. Прагаліна раптам павузела, а ніжэй, паміж стваламі таполяў, ператварылася ў нейкую незвычайную шчарбіну. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касы́ ’косы’. Агульнае значэнне ў гэтага прасл. слова ’косы, крывы і да т. п.’ Прасл. *kosъ: параўн. рус. косо́й, укр. ко́сий, бел. касы́, ко́сы, польск. kosy, чэш. kosý, славац. kosý, серб.-харв. ко̏с і г. д. Прасл. *kosъ ’косы. крывы’ таго ж кораня, што і ў слове *kosa ’прылада для касьбы і да т. п.: параўн. бел. каса́, рус. коса́, укр. коса́, польск. kosa, чэш. kosa, серб.-харв. ко̀са, славен. kósa, в.-луж., н.-луж. kosa і г. д. (< прасл. *kosa). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 177–179 (асабліва 179), складаная праблематыка гісторыі прыметніка *kosъ можа быць высветлена, калі прыняць самастойнае развіццё і ўтварэнне прыметніка *kosъ ад дзеяслоўнага кораня *kes‑, які ляжыць у аснове *česati. Гл. яшчэ Слаўскі, 2, 535; Шанскі, 2, К, 351–352.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канча́ты ў фразе; калі ў віхар кінуць канчаты нуож… (Сержп., Прымхі). Параўн. ст.-бел. кончеръ (XVI ст.) ’меч з вузкім клінком’ (якое паводле Булыкі (Запаз., 170) паходзіць са ст.-польск. koncerz < чэш. koncir), укр. кінчак, рус. канчар, коннай ’тс’ < татар. kandżar, тур., крым.-татар. xandzärкрывы кінжал’, ст.-чэш. končiiy ’востры’, koncir ’рапіра’ (Фасмер, 2, 316).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грэх, грэ́шны. Прасл. *grěxъ, *grešьnъ ’тс’; параўн. рус. грех, укр. гріх, польск. grzech, чэш. hřích, серб.-харв. гри̏јех, балг. грехъ́т, ст.-слав. грѣхъ. Этымалогій гэтага слова шмат; звычайна меркавалі, што ёсць сувязь з *grěti ’грэць’ (Фасмер, 1, 456–457). Трубачоў (Эт. сл., 7, 115–116) падтрымлівае этымалогію Бугі: *grěxъ < *groi̯‑so (параўн. лат. grèizsкрывы’). Агляд літ-ры ў Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́вы, ле̂вы, ле́вый, лі́вы(й) ’размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца’, ’адваротны бок тканіны, адзежыны’, ’радыкальны’, ’рэвалюцыйны’ (ТСБМ, КЭС, Сл. паўн.-зах.). Укр. лівий, рус. левый, польск. lewy, палаб. levĕ (ж. р.), н.-луж. lěwy, liewi, в.-луж. lěwy, liwy, чэш. levý, славац. ľavý, славен. lę̑v, lę́vi, серб.-харв. ле̑ви, чак. ле́ви, lȉjevi, макед. лев, lʼav, lʼäf, балг. ляв, ст.-слав. лѣвъ. Прасл. lěvъ ’левы’, дакладнымі адпаведнікамі якога з’яўляюцца лац. laevus ’тс’, ’пахілены да зямлі, закрыўлены’, ст.-грэч. λαιός (< λαιϜός), літ. išlaivóti ’віляць’. І.‑е. *lai̯uoкрывы, загнуты’ < *lei‑ ’звіваць’. Параўн., аднак, славен. kriva roką ’левая рука’, чак. кри̑в, польск. krzywy ’левы’ < прасл. krivъкрывы’, ’левы’ ў процілегласць прасл. pravъ ’прамы’, ’правы’. Пазней пад італійскім уплывам значэнне ’левы’ замацавалася за лексемай lěvъ амаль паўсюдна на слав. тэрыторыі (аб гэтым гл. Мартынаў, Балто-славяно-италийские изоглосы: Лексическая синонимия, Мн., 1978, 26) (Слаўскі, 4, 190–191; Фасмер, 2, 473; Бязлай, 137; Скок, 2, 299, Шустар-Шэўц, 834–835 і інш.; там жа і літаратура). Сюды ж леварукі ’ляўша’ (чэрв., Жд. 2; карэліц., Сцяшк. Сл.) — відаць, вельмі старое словаскладанне. Параўн. польск. leworęki, рус. леворукий, чэш. levoruký, славац. ľavoruký, серб.-харв. лево̀рук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Берлаво́кі ’вірлавокі, з вялікімі вачыма’ (Сцяшк. МГ), бєрлаокі ’вірлавокі; бяльматы’ (Лысенка, ССП). Параўн. польск. дыял. barlooki (Махэк₂, 67; адкуль? Няма ў Варш. сл. і ў Карловіча), ст.-чэш. brlooký ’той, хто бегае туды-сюды вачыма’, чэш. brlooký ’косы, касавокі’, brlavý ’косы’ (ст.-чэш.), ’крывы’ (пра верацяно, трубку), ’кульгавы’, славац. brlavý ’косы’, brloočný. Далей параўноўваюць з славен. brlja ’ваўчок’ (цацка), гл. Махэк₂, там жа. Можна думаць пра слав. дзеяслоўную аснову *bьrl/‑ ’круціць, круціцца’. Але зыходзячы з геаграфіі ўсх.-слав. слоў, можна, мабыць, меркаваць і пра запазычанне з зах.-слав. Параўн. яшчэ вірлаво́кі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касцярня́ ’месца, дзе сабраны людскія косці’ (Нас.). Пад праформай *kosterъ Трубачоў (Эт. сл., 11, 154) разглядае формы з розных слав. моў: балг. дыял. костеркрывы вінаградарскі нож’, макед. коштерица ’від змяі’, серб.-харв. кбстер ’від асятра’, польск. дыял. kościer ’пустазелле Bromus secalinus’, ст.-рус. костеръ ’грубае тоўстае сцябло некаторых раслін’, рус. костерь ’пустазелле’. У лік бел. форм трапіла вытворнае і зафіксаванае толькі ў Нас. косцерня (аб яго значэнні гл. вышэй). Такім чынам, можна меркаваць (відавочна, услед за Трубачовым), што гэта бел. слова з’яўляецца вельмі каштоўным рэліктам, хоць і ў вытворнай форме старога прасл. *kosterъ. Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 347–348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)