крывы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крывы́ крыва́я крыво́е крывы́я
Р. крыво́га крыво́й
крыво́е
крыво́га крывы́х
Д. крыво́му крыво́й крыво́му крывы́м
В. крывы́ (неадуш.)
крыво́га (адуш.)
крыву́ю крыво́е крывы́я (неадуш.)
крывы́х (адуш.)
Т. крывы́м крыво́й
крыво́ю
крывы́м крывы́мі
М. крывы́м крыво́й крывы́м крывы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крывы́, -а́я, -о́е.

1. Выгнуты, не прамы.

Крывая дошка.

К. цвік.

Крывога дрэва не выпрастаеш (прыказка).

2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела).

Крывая рука.

3. 3 пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы (разм.).

|| наз. крывізна́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывы́

1. (искривлённый, изогнутый) криво́й; косо́й;

2. (хромающий) хромо́й;

3. в знач. сущ. хромо́й;

о́е лю́стра (люстэ́рка) — криво́е зе́ркало;

а́я ўсме́шка — крива́я улы́бка;

о́е ко́ла — криво́е колесо́;

глядзе́ць ~вы́м во́кам — смотре́ть ко́со

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крывы́, ‑ая, ‑ое.

1. Выгнуты, з загібамі; не роўны, не прамы. Крывы сук. Крывая шабля. □ Між палёў шырокіх, Як змяя якая, Цягнецца дарога, Вузкая, крывая. Колас. У лесе ўсякія дрэвы бываюць. Тое крывое, тое аднабокае. Ермаловіч.

2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела). Крывы палец. Крывое плячо. □ Калі ўжо, бывае, няма ніякай работы, — дзед, кульгаючы на крывую левую нагу, абыдзе за дзень усю ваколіцу. Якімовіч.

3. Разм. З пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы. Назаўтра на імя Міхала крывы Пракоп прынёс тэлеграму. Васілевіч. / у знач. наз. крывы́, ‑ога, м.; крыва́я, ‑ой, ж. Крывы з прамога смяецца. З нар.

4. Перакошаны, пахілены набок. У маленькіх крывых акенцах не ў меру пышна ззяла яснае святло. Зарэцкі. Крывыя подпісы мужыкоў занялі ўвесь ліст паперы. Колас. // Які дае скажонае адлюстраванне. Крывое люстэрка.

5. перан. Іранічны, пагардлівы (пра позірк, ўсмешку і пад.). Гледзячы Кірылу проста ў вочы.., незнаёмы спытаў з крывой усмешкай: — Што ж гэта ты, друг сітны, сказаўшы «а», не сказаў «бэ». Не хапіла духу? Шамякін.

6. у знач. наз. крыва́я, ‑ой, ж. Спец. Непрамая лінія. Правесці крывую.

7. у знач. наз. крыва́я, ‑ой, ж.; чаго. Графічны паказ пры дапамозе крывой лініі суадноснасці колькасных паказчыкаў якога‑н. працэсу. Крывая ападкаў. Крывая тэмпературы.

•••

Глядзець крывым вокам гл. глядзець.

Крывая душа гл. душа.

Крывое кола гл. кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крывы́1 ’выгнуты, з загібамі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.). Укр. кривий, рус. кривой ’тс’, балг. крив, макед. крив, серб.-харв. кри̑в, славен. krȋv ’тс’, польск. krzywy, чэш. křivy, славац. krivy, в.-луж. křiwy, н.-луж. kšiwy, палаб. kraivĕ ’тс’. Прасл. krivъ ’не прамы, несправядлівы, левы’ мае дакладны адпаведнік у літ. kreĩvas ’тс’, лат. krievs ’тс’. Значэнне ’левы’ зафіксавана ў літ. kairė̃ ’левая рука’, лат. keĩre ’тс’, krẽilis krèiss ’левы’ з няясным словаўтваральным статусам (параўн. Фрэнкель, 203). Са славянскіх паралелей толькі серб.-харв. кри̑в зберагло абодва значэнні (’крывы’ і левы’). У астатніх выпадках значэнне ’левы’ было выцеснена прасл. lěvъ (гл. Мартынаў, Изоглоссы, 26). Параўн. Слаўскі, 3, 253–254.

Крывы́2 ’зайздросны’ (Жд. 3, ТС). Гл. крывы1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крывізна́, -ы́, ж.

1. гл. крывы.

2. Крывое, сагнутае месца.

К. стала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыва...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «крывы», напр.: крывабокі, крывалінейны, крываногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпанго́ўт, -а, М -ўце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Папярочны крывы брус у корпусе карабля ці самалёта, які забяспечвае трываласць бартоў і днішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хромо́й

1. прил. кульга́вы, крывы́;

2. сущ. кульга́вы, -вага м., крывы́, -во́га м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

колчено́гий обл. кульга́вы, крывано́гі, разг. крывы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)