насміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Здзекліва смяяцца з каго‑, чаго‑н. [Лабановіч] нават пачаў сам сябе лаяць, кпіць і насміхацца з сябе. Колас. Любе здалося, што сястра насміхаецца з яе няўдачы. Шамякін. [Аніс:] — [Лёнька] з цябе насміхаецца, а ты верыш яму. Гроднеў. Лёс насміхаўся над .. [Максам]. Гамолка. Ён яшчэ будзе насміхацца, — губляючы нядаўнюю раўнавагу, абурылася на Лёньку Прося. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падшыва́нец, падшыва́лец ’хлапчук (звычайна падлетак)’ (ТСБМ, Інстр. III), падшыва́нец ’гарэза’ (Касп.), ’той, хто выдае сябе за каго-н. іншага’ (Др.-Падб.), падшы́ты ветрам ’легкадумны’ (Сл. ПЗБ). Укр. підшива́йло ’падліза’, рус. подшива́ла ’дасціпнік, жартаўнік’, подшива́ть языкомкпіць, жартаваць’. Да падшыць < шыць; семантыка відавочныя з фразеалагізма падшыты ветрам. Дэфініцыя Друцкага-Падбярэскага — семантычнае запазычанне з польск. podszywający się ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турлі́ць ‘трубіць, тарахцець, шумець (пра машыны)’ (пух., З нар. сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. турли́ти ‘піць у вялікай колькасці’; рус. турли́ть ‘спешна што-небудзь рабіць’, польск. turlikać ‘звінець, брынкаць’, н.-луж. turlíkaś, чэш. мар. turlíkat ‘няўмела іграць на музычным інструменце’; сюды ж, мажліва, ід. tur(lík)as ‘падсмейвацца, кпіць’, якое Астравух (Ідыш-бел. сл., 808) параўноўвае з польскім turlíkać. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераштарцава́ць экспр. ’абняславіць’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да персі (гл.) і ’штарцаваць, якое з польск. sztorcować ’сварыць, ганіць; калоць, дапякаць; кпіць’ < sztorc: апошняе да s‑terczeč ’тырчаць, вытаркацца’ (параўн. рус. торчать, славен. strčciti ’тарчаць уверх’), — усе да прасл. *tyčiti ’вытаркацца, выпінацца, тырчаць уверх’ (Махэк₂, 650), роднаснага літ. snigti ’тырчаць уверх (напр., пра вушы ў зайца)’, stūksoti ’выгараць, выдавацца’; пазней асновы *tyk‑/*tyč‑ узмацнілася устаўным ‑г‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накпі́ць, ‑кплю, ‑кпіш, ‑кпіць; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Злосна пасмяяцца, паздзекавацца з каго‑, чаго‑н. Ашукаць або хоць накпіць з акупанта быў немалы гонар. Лужанін. А дзед сядзе каля дуба, Кій паложыць на траву, Люльку возьме ў рот бяззубы І пахіліць галаву, Ды пачне сваё казанне, Як павінен жыць Сымон, Каб праз тое навучанне Лепш прыбраць яго ў палон, Бо таму не збыць пакуты, Хто б над старасцю накпіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жа́біць ’перагінаць’ (Юрч., Яўс.), жа́біцца ’моршчыцца, набываць бугрысты выгляд’ (ТСБМ). Рус. кастр., бранск. жа́биться ’карабаціцца’ (СРНГ, Растаргуеў, Бранск.). Вытворнае ад жа́ба1 ў сувязі з уяўленнем пра бугрысты, зморшчаны характар скуры або сагнутыя ногі жывёліны. Бел. і бранск., магчыма, незалежна ад кастр., а таксама ад ярасл. жабитьсякпіць’, алт. і том. жабить ’лаяць, сварыцца (на каго-н.)’. Параўн. жа́ба2. Грыгор’еў, УЗ Мазыр. ГПИ, 1, 1958, 156; Мяркулава, Этимология, 1963, 77.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выдвара́ць ’вытураць, высяляць’ (БРС, КТС); ’перабіраць, капрызіць’ (БРС), выджвара́тися ’блазнаваць, крыўляцца’ (Бес.). Рус. выдворя́ть ’выганяць, высяляць’, рус. дыял. выдворя́ться ’крыўляцца, капрызіць; хваліцца’, укр. видвара́ць ’выганяць, высяляць’. Ад двор. Значэнні ’крыўляцца, капрызіць’ з’яўляюцца, відавочна, калькай польск. dworować ’служыць’; ’кпіць’; параўн. чэш. dvořiť si ’ганарыцца чым-небудзь’, dvořský ’дасціпны, цікавы, забаўны (чалавек)’. У польск. і чэш. мовах яны ўстанавіліся па ўзору ням. Hof machen, hofieren, франц. faire la cour (Брукнер, 105; Махэк₂, 136 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакпі́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Сказаць з’едлівы жарт. Які майстар, такі і тавар, — паблажліва пакпіў Мікола. Новікаў. // з каго-чаго, (рэдка) над кім-чым і без дап. З’едліва пасмяяцца з каго‑, чаго‑н., паздзекавацца. З халасцяка можна пакпіць, можна паблажліва паляпаць яго па плячы; з жанчынай, калі ёй трыццаць год, пра замужжа не гаварыць. М. Стральцоў. [Савось] любіў падкрэсліваць сваю перавагу над іншымі, пакпіць, сказаць з’едліва, пакрыўдзіць. Гамолка.

2. Кпіць некаторы час. Хлопцы трохі пакпілі ды супакоіліся, а Іван усё моўчкі курыў. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надаража́цца ’здзекавацца’ (Бяльк.), ’рабіць наперакор, на злосць; дражніцца, кпіць’ (жлоб., Жыв. сл.), надражиццаганьбаваць, здзекавацца, рабіць прыкрасць’ (Нас.), надари‑ жывацца ’дражніцца з кім-н., злаваць каго-н.’ (міёр., Нар. сл.), надаражацца ’зрабіць што-небудзь назло’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надориживаться ’фанабэрыцца, выхваляцца чым-небудзь’, надражнАться ’насміхацца’. Калі прыняць за зыходную форму са слоўніка Насовіча, найбольш верагодна да дражніць (гл.), якое можа выступаць у рускіх гаворках у форме дражить, драживать (СРНГ), тады іншыя формы ўзніклі шляхам устаўкі галоснага перад р (другаснае поўнагалоссе?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шчак ’трэль, перарывісты дрыжачы гук’, ’рэха’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ), по́ушчак ’пошчак’, ’рэха’ (Сержп., 1911). Утворана з дапамогай прыстаўкі по- (*po‑) ад гукапераймальнага кораня *šček‑, вядомага толькі заходнім і ўсходнім славянам (Фасмер, 4, 499–500; Брукнер, 544; Чарных, 2, 431), параўн. ст.-бел. щекати ’брахаць’, рус. дыял. щёкот ’пра шчабятанне птушак’, щеко́тка ’сарока’, пощектать ’пабалбатать’, ще́кать, щечи́ть ’гаварыць голасна і хутка’, ’сварыцца’, стараж.-рус. щекотъ ’песня салаўя’ (“Слова пра паход Ігаравы”), польск. szczekać ’брахаць’, чэш. štěkati ’брахаць’, в.-луж. šćekać soкпіць, жартаваць’. Гл. шчакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)