Ге́стка ’какетка’ (БРС), ’верхняя частка адзення’ (Касп.), ’жаночая кофтачка’ (Шат.), ґе́стка ’гестка’ (Сцяшк.), ’какетка, кофта’ (Сл. паўн.-зах.), ге́ста ’сукенка’ (Бяльк.). Паходжанне слова не вельмі яснае. Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з ням. Gäschen ’прарэх’, Geschke ’камізэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кацаве́йка ’кароткая кофта на ваце, футры або на падкладцы, кабат з рукавамі’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. кацаве́йка ’кароткая куртка, кофта’, укр. кацаве́йка, кацаба́йка, куцба́йка. Паводле Фасмера, 2, 212–213, запазычанне праз польск. kucbaja, kuczbaja (і, магчыма, формы, узятыя з укр., kacabajka, kacawejka) з ням. мовы. Параўн. ням. Kutzboi ’грубае сукно’ (якое мае далейшыя сувязі ў ням. лексіцы). Гл. яшчэ падрабязна ў Слаўскага, 2, 11–12. Да гэтай групы слоў адносіцца і бел. кучбай ’тканіна з шэрсці’ (Нас.). Шанскі (2, К, 103) мяркуе, што ўкр. кацаве́йка (якое было формай-пасрэднікам і для некаторых форм іншых моў) узнікла з кацабайка пад уплывам дзеяслова веять, развеваться, з якім, быццам па народнай этымалогіі, было звязана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баёвік ’жакет ці кофта, пашытая з байкі’ (Янк. Мат., маладзечн.). Можна думаць, што гэта запазычанне з польск. Параўн. польск. baja ’байка’, bajowy ’байкавы’. Параўн. палес. баёўка, баю́ўка ’хустка з байкі’ (Сакал.), бясспрэчна, з польск. bajówka спадніца з байкі ці іншай тканіны’. Параўн. ба́йка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вя́занка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Вязаная рэч (кофта, світэр і пад.). Убачыўшы Кузьму, Насця затраслася ад радасці, а калі пабачыла падарунак, чырвоную вязанку, то і шчокі яе зачырванеліся, як тая кофтачка. Колас.

вяза́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і вязка (у 3 знач.). Жанчына з той хаты на выгане несла з лесу вязанку сухога галля. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спанцы́рка ‘верхняя жаночая кароткая вопратка’ (ТС). Бадаць, праз польск. spencer, spencerek ‘кароткая куртка, каптан’, ням. Spéncer, Spénzer ‘жаночая кофта; вузкі каптан’. Запазычана з англ. spencer ‘куртка, кароткі сурдут’, што паходзіць ад імені лорда Спенсера, які ў 1796 г. увёў ва ўжытак такі тып адзення (Брукнер, 508; Фасмер, 3, 733; ЕСУМ, 5, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мана́рка1 ’вопратка кароткага памеру з тканага сукна’ (Сцяшк.), ’пінжак’ (шчуч., З нар. сл.; лід., шчуч., гродз., Сл. ПЗБ). Рус. куйбыш. мона́рка ’кароткая кофта з аборкамі’, бран., пенз., ульян., урал. мана́рка ’жаночае паўпаліто на ваце, жакетка з плюшу; сукна, аксаміту’. З польск. marynarka ’пінжак’. Склад ‑ry‑ выпаў у выніку дысіміляцыі з ‑r‑.

Мана́рка2 (фалькл.) ’музыкальны інструмент’ (Ян.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матрос ’радавы флота’ (ТСБМ). З рус. матрос (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое (у форме матрозъ — 1697 г.) праз гал. matroos (мн. л. matrozen) было запазычана з франц. matelot < с.-нідэрл. matten‑noot, maatgenoot ’тс’ (Фасмер, 2, 583). Сюды ж матроскакофта’ (Сцяц.), ’блуза матроса з адкладным каўняром’, ’жаночая ці дзіцячая блуза такога ж крою’, ’бесказырка’ (ТСБМ, Жд. 1), матрасня́ ’матросы’ (Нар. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мульт, му́льта, му́льтан, мульта́н, мульты́н ’баваўняная тонкая варсістая тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Шатал., Сл. ПЗБ, Мат. Маг.; томск., КЭС), мультаноўка ’хустка ў кветкі’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’кофта з мультану’ (Жд. 1), мульта́нка ’баваўняная коўдра’ (Нас.), мультоўка, мультаноўка ’фабрычная тканіна’ (маг., Бел. нар. адзенне). З польск. multan ’вельмі тонкая шарсцяная тканіна’, якое з франц. molleton ’тс’ < mollet ’мяккі, пяшчотны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́фта1 ’адкрыты з двух бакоў цёплы мяшочак для сагравання рук’ (ТСБМ), му́хта ’тс’ (драг., КЭС; Бяльк.). Запазычана з польск. mufta або з рус. му́фта, якія з гал. mouwtje < mouw ’рукаў’ (Мацэнаўэр, LF, 10, 348; Фасмер, 3, 18). Канец слова аформлены паводле кофта.

Му́фта2 ’прыстасаванне, якое служыць для злучэння канцоў труб, валаў, стальных канатаў’ (ТСБМ). З ням. Muffe ’тс’. Аформлена паводле муфта1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расцягну́цца, -цягну́ся, -ця́гнешся, -ця́гнецца; -цягні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ад нацягвання падоўжыцца, павялічыцца.

Кофта расцягнулася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіцца ад моцнага напружання, удару, неасцярожнага руху (пра звязкі, сухажылле і пад.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, размясціцца доўгім радам на вялікай прасторы.

Калона расцягнулася.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца паласой на якой-н. адлегласці.

Вёсачка расцягнулася на два кіламетры.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вельмі працяглым; зацягнуцца.

Работа расцягнулася на тыдзень.

6. Легчы, выцягнуўшыся.

Р. на лаўцы.

7. Упасці ўсім целам.

Зачапіўся нагою і расцягнуўся на зямлі.

|| незак. расця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)