шпі́ндэльны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шпіндэля. Шпіндэльны падшыпнік. Шпіндэльны корпус. Шпіндэльная бабка. // Звязаны з прымяненнем, выкарыстаннем шпіндэля. У цэху праводзіцца.. працаёмкая аперацыя — перамотванне пражы з маткоў.. у бабіны, якія затым пагружаюцца ў шпіндэльныя каляскі. «Звязда».
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сто́йка¹, -і, ДМ сто́йцы, мн. -і, сто́ек, ж.
1. У гімнастыцы і ў страі: пастава цела чалавека, пры якой рукі апушчаны, корпус нерухомы і прамы, ногі выпрастаны і пяткі пастаўлены разам.
2. У гімнастыцы: пастава цела галавой уніз, пры якой апорай з’яўляюцца выцягнутыя рукі або галава, а ногі вертыкальна падняты ўверх.
С. на руках.
С. на галаве.
3. Нерухомая поза паляўнічага сабакі, калі ён напаткаў дзічыну.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
крэн, ‑у, м.
1. Нахіл судна або самалёта набок. Раптам рэзкі ўдар страсянуў корпус судна. Траўлер даў крэп. Матрунёнак.
2. перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых мэт, задач і пад. Зрабіць крэн у бок паляпшэння работы культурна-асветных устаноў.
[Ад лац. carina — кіль, днішча.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
фюзеля́ж, ‑а, м.
Корпус лятальнага апарата, які служыць для размяшчэння экіпажа, пасажыраў і грузаў. Пад сонцам забліскалі алюмініевыя фюзеляжы знішчальнікаў. Паслядовіч. Былі добра відаць крыжы з белымі разводамі на крылах і на фюзеляжы, а таксама галовы лётчыкаў у чорных шлемах. Навуменка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ту́лаб (ту́лоб), то́луб, ту́луб ‘тулава чалавека’ (Дразд., ТС), ту́луб ‘цела мерцвяка без вантробаў’ (драг., З нар. сл.), ‘туша’ (Пятк. 3), ту́лоб ‘аснова лапця’, ‘аснова жака (венцера)’ (ТС), тулу́б ‘корпус жака’ (ПСл), ту́лап ‘тулава’ (Кал.), тулу́бішча ‘тс’ (асіп., Буз.), та́луб ‘вонкавая частка чаго-н.’: з гарбуза адзін талуб застаўся (Зайка Кос.), тулу́п ‘асноўная частка кашулі, без рукавоў’ (Лекс. Бел. Палесся), ту́луб ‘кажух’ (зах.-палес., ЛА, 4), ст.-бел. тулобъ ‘фігура, выява, балван’: тꙋлобъ его былъ з дерева мистерныs рѣзаныs (ГСБМ). Укр. ту́луб ‘цела чалавека або жывёлы’, а таксама ‘ствол, дрэва’; рус. дыял. тулубить ‘рашэціць сцены будынка дранкай і абмазваць іх глінай’; польск. tułub, tułup ‘тулава, корпус’, ‘цела чалавека без галавы і канечнасцей’ (запазычаны з усх.-слав. моў). Лексема, хутчэй за ўсё, паходзіць з прасл. *tulo/*tulъ ‘тулава, корпус’, параўн. стараж.-рус. туло ‘тс’, ст.-харв. (XVIII ст.) tulo ‘цела, тулава чалавека ці жывёлы’, чак. tûl, tulo ‘тс’, якое з першаснага *tou̯‑lo і ўзыходзіць да і.-е. асновы *teu̯(ə)‑/*tēu̯‑/*tū‑ ‘набрыняць, пухнуць’ (Покарны, 1, 1080; Борысь, 654). Гараеў (379) суадносіць лексему з тыл, гл. Праблему складае рэдкая суфіксацыя, параўн. кузуб і кузаў (гл.), што, згодна з Сабалеўскім (Лекцыі, 120) і Фасмерам (4, 118), дазваляе генетычна звязаць тулуб і тулаў, гл. наступнае слова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
вучэ́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вучобы, з’яўляецца вучобай. Вучэбныя заняткі. Вучэбны працэс. // Прызначаны для правядзення вучобы, заняткаў. Вучэбны корпус. Вучэбны фільм. Вучэбны самалёт.
2. Які мае на мэце падрыхтоўку; трэніровачны. Вучэбны полк, збор. Вучэбная стральба.
3. Звязаны з арганізацыяй працэсу навучання, навучальны. Вучэбныя планы, праграмы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Тру́пка ‘лодка, выдзеўбаная з калоды’ (беш., Нар. сл.), тру́бка, тру́бачка ‘выдзеўбаная з асіны лодка’ (мёрск., Жыв. НС). Прымаючы пад увагу архаічны спосаб вырабу лодкі і захаванне ў іншых славянскіх мовах значэння ‘судна, корпус судна’ ў словах, што ўзыходзяць да прасл. *trupъ, можна лічыць назву вынікам не фанетычнага запісу, а ўтварэння ад труп ‘калода, бервяно’, а іншую форму — вынікам народнаэтымалагічнага збліжэння з труба (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
злі́тавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Праявіць літасць у адносінах да каго‑н.; змілавацца. Нейкі далёкі бацькаў родзіч.. злітаваўся над удавой і ўладзіў Станіслава ў Асобы Літоўскі корпус, які стаяў у Беластоку. С. Александровіч. [Містэр Пік] страціў пасаду, добра яшчэ, што гаспадар злітаваўся і прыняў яго простым рабочым. Быкаў.
злітава́цца, ‑туецца; зак.
Уст. Спаяцца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кадэ́т 1, ‑а, М ‑дэце, м.
Выхаванец кадэцкага корпуса (гл. корпус).
[Фр. cadet.]
кадэ́т 2, ‑а, М ‑дэце, м.
Член контррэвалюцыйнай канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі. Умелі кадэты пусціць пыл у вочы. Людзі, не спакушаныя ў палітыцы, спачувалі ім, лічылі іх вялікімі апазіцыянерамі царызму і шмат надзей ускладалі на іх. Колас.
[Скарачэнне па назвах першых літар у словах: канстытуцыйны дэмакрат (к.-д. — ка-дэ); канчатак па аналогіі з кадэт 1.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
будынак, будыніна, пабудова, будова, збудаванне / вялікіх памераў: гмах, хароміна, корпус
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)