Клы́пе́нь ’кол для звязвання плытоў’ (Мат. Гом.). Да клынбэль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыко́л, ‑а, м.
Паля, кол, убітыя ў зямлю (для прычалу, для прывязвання жывёлы і пад.). [З узгорка] сцяжынка крута збягала да ракі ўніз. Там былі прыколы, стаялі лодкі. Лупсякоў.
•••
На прыколе (стаяць, быць) — не выкарыстоўвацца, не быць у эксплуатацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
частако́ліна, ‑ы, ж.
Адзін кол частаколу. [Міхалка] далей не пайшоў — астаўся стаяць, высунуўшы твар паміж дзвюх рассунутых частаколін. Чорны. На вясковай вуліцы была гэтакая ціш, што каб у гэтым канцы пераламаў частаколіну, дык, пэўна, у тым пачулі б трэск. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Старч ‘старчак’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя запазычання з польск. stark ‘кол, жэрдзь’ і сторч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́хрысць, ‑я, м.
Разм.
1. Уст. Чалавек нехрысціянскай веры, а таксама чалавек, які не верыць у бога.
2. Лаянк. Бессаромны, бессардэчны чалавек. [Шаройка:] — Ну, брат, не людзі, а нехрысці... Хоць кол на галаве [чашы]. Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спры́ха ‘спіца (у колах)’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘пруток для вязання’ (смарг., шчуч., Сл. ПЗБ), спрых ‘тс’ (Шатал.). З польск. sprycha ‘кол, жэрдзь; спіца ў коле’, якое з ням. Spriess ‘кол, шэст’ і Speiche ‘спіца ў коле’ (гл. Брукнер, 510). Сюды ж, магчыма, спры́хі (sprychy) ‘штукі, жарты’ (Арх. Федар.), параўн. шпількі ‘насмешкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
теса́ть несов. часа́ць; (тесаком) склюдава́ць;
◊
хоть кол на голове́ теши́ хоць у лоб страля́й; упёрся як чорт у грэ́блю; заця́ўся як ка́мень;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патарча́ка, ‑і, ДМ ‑чацы; Р мн. ‑чак; ж.
Кол, палка, якія тырчаць з зямлі. [Міхась] Пералазіў цераз платы, натыкаўся на патарчакі. Скрыган. // Ламачына, палка. Пракоп схадзіў па прылессе, назбіраў бярэмя сухіх патарчак і неяк расклаў агеньчык. Сіняўскі. Устаўшы, .. [капітан] абапёрся на нейкую патарчаку, якая была ў яго замест кія. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Сце́жа, стэ́жа: на всю стэжу ’насцеж’ (драг., З нар. сл.), параўн. укр. валын. на ўсю стежу ’тс’, рус. стежь, стежью ’тс’, польск. na ścieżą ’тс’. Першапачаткова, відаць, сцеж(а)/стэж(а) ’шула, слуп’ (да семантыкі параўн. пятнік ’вушак’: на ўвесь пятні́к ’насцеж’), што да *stežь ’кол, друк’ (гл. насцеж), параўн. славен. stẹ̑zje ’кол у стозе’ (гл. Сной у Бязлай, 3, 317), роднаснае *stežajь, * stežerъ, гл. сцежая, сцежар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сако́лле ’аддаленыя глухія месцы навокал’ (Яшк.). Ад кораня ‑кол‑ (гл. аколіца, наваколле) з прыст. са‑, тыповай для магілёўскіх гаворак, і суф. зборнасці ‑ле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)