◎ Пе́рве ’раней, спачатку’ (Бяльк.; Сл. ПЗБ). З первей (< ст.-бел. первее, первѣи) — формы параўнальнай ступені н. р. прыметніка *рыуь — *pьrvęje (Карскі 2-3, 71), або прыслоўе на ‑ё‑ ад таго ж прыметніка, якія ўзніклі, паводле Карскага (2–3, 76), пад польскім або ўкраінскім уплывам. Да Сцервы (гл.). Параўн. таксама польск. pienviej ’раней’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раўня́ць ’выроўніваць; параўноўваць між сабой’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), ітэратыў роўнёва́ць ’тс’ (ТС), параўн. укр. рівня́ти, рус. ровня́ть, ст.-рус. ровняти, балг. равня́. Суадноснае з раўнаць (гл.); паводле Карскага (1, 323), гэта асобныя марфалагічныя ўтварэнні, што магчыма, узыходзяць да розных зыходных форм, параўн. ро́вень: я ровень ёму (ТС) (< *orvьnь?). Гл. роўны (роўня), ровень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сы́ра ’міфічная істота’: каб цябе сыра ўбіла (Касп.), ’прастуда’: каб цябе сыра ламанула (Мат. Маг. 2), сы́ра: сыра переломила ’раптоўна памёр’ (Шымк. Собр.). Паводле Карскага (2–3, 325), эліпсіс з сырая зямля: каб цябе сырая зьела (“легко подразумевается земля”), аднак спалучэнні з рознымі дзеясловамі дэманструюць высокую ступень персаніфікацыі (табуізацыі?) першапачатковай семантыкі. Гл. сыры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ніве́сць ’невядома’ (Шат.), нівісь ’тс’ (Нас.), нівісь ’тс’ (Бяльк.), нівясь ’тс’ (Мат. Гом.), нівесь як ’невядома як’ (Яруш.), нівісь куды ’невядома куды’ (Грыг.), нівісь адкуль ’раптам’ (Грыг.), нівець дзе ’невядома дзе’ (слон., Жыв. сл.). Паводле Карскага (2–3, 254, 260), у аснове — скарочаная форма 3‑й ас. дзеяслова вѣмь (гл. ведаць), параўн. рус. невесть ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́хнуць ’пухнуць’ (астрав., в.-дзв., віл., даўг., брасл., Сл. ПЗБ), похці ’пухнуць’ (Нас.), похлы ’пухлы’, ’апухлы’ (Нас.). Няясна. Паводле Карскага (1, 246), паралельнае да пухнуць (гл.), што ўзыходзіць да кораня *рьх∼. Цвяткоў (Запіскі, 69), параўноўваючы з польск. pącherz ’пухір’, лічыць, што тут “маем у палякаў і ў беларусаў розныя віды каранёў (з насавым інфіксам і без яго)”.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́кліп (прысл.) ’вярхом, без сядла’ (Нас.). Запазычанне з польск. oklep, na oklep ’тс’, якое ў сваю чаргу да klepać ’удараць, хлопаць’ (Брукнер, 233). У семантычных адносінах параўн. рус. дыял. о́хлябь, о́хлюпя, охлю́пкой, укр. охляп ’вярхом, без сядла’, якія належаць да хлюпать, хлябать ’стукаць, хлопаць’ і сведчаць супраць версіі Карскага (Белорусы, 130) аб сувязі з літ. klypstù, klỹpti ’у час хадзьбы згінаць ногі крыва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрэ́нчыць ‘майстраваць, прыстройваць; нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр., Шат.), ‘дагаджаць, наравіць’ (дзярж., Нар. сл.), ‘прыслугоўваць; працаваць’ (Варл.), стрэ́нчыты ‘(настойліва) раіць’ (бяроз., Шатал., Сл. Брэс.), стрэнч, стрэ́нчаньня ‘клопат, турбота’ (чэрв., Нар. лекс.). Паводле Карскага (Белорусы, 149), Цвяткова (Запіскі, 2, 1, 65), Кюнэ (Poln., 100), нельга аддзяліць ад польск. stręczyć ‘злучаць, сцягваць; сватаць’, nastręczyć ‘соваць, упіхваць’; аб польскім слове гл. Брукнер, 518.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́йдзе ’дзесьці; мусіць, мабыць’ (Янк. 1), ’няма дзе’ (Грыг., Растарг., Бяльк.), ’дзесьці; мусіць, мабыць; няма дзе’ (Нас.), нёйдзі ’тс’ (Мат. Маг.), нёйдзя ’кудысьці’ (Сл. ПЗБ), нёйдзе, нёйдзі ’дзесьці; кудысьці; няма дзе’, нёйдзека ’тс’ (ТС). Паводле Карскага, ‑ū‑(‑i̯‑) устаўлена паміж адмоўем і прыслоўем, каб надаць «плаўнасць» маўленню, параўн. веліж. нёйгдзе ’тс’, горац, чэрык. дайжа (< рус. даже ’нават’) і пад. (Карскі, 1, 305). Гл. нёгдзе, недзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Неўміру́шчы ’неўміручы’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ), niūmiruščy «ў хворага няма адзнакаў набліжэння смерці» (Варл.), ’несмяртэльны; даўгавечны; здаровы’ (Нас.). Паводле Карскага (2–3, 276), такога тыпу прыметнікі маглі ўзнікнуць пад уплывам адпаведных царкоўнаславянскіх дзеепрыметнікаў на ‑щий на базе ўласных утварэнняў на ‑чы, параўн. неўміручы, або пад уплывам прыметнікаў на ‑тчы (параўн. віц. злющий, краснущий), паходжанне якіх застаецца нявысветленым (< *skj ці *s//?), параўн. Карскі 2-3, 46).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прачну́цца ’перастаць спаць, прабудзіцца’, ’стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою’, ’з’явіцца, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасць, якасць)’, дыял. варыянты прочкну́цца, прочихну́цца, прочхну́цца (Нас., Дзмітр.) з устаўным ‑х‑ (‑к‑). Рус. дыял. прочну́ться ’прабудзіцца; ачнуцца’, укр. прочну́тися ’тс’. Гл. ачнуцца, ачхнацца; форма прошнулася (гом., Рам.), на думку Карскага (1, 360), у выніку замены ‑с‑ на ‑ш‑; малаверагодна, хутчэй з ‑чн‑, параўн. рушні́к < ручні́к, сма́шны < сма́чны і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)