абяца́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Абяцанне (часцей нявыкананае). [Тапурыя:] — Цара-такі прагналі, але вольнасць народу багатыя не далі, ашукалі народ абяцанкамі... Самуйлёнак. Сымон жа крыўду дзён спазнаў, Цану спазнаў ён абяцанкам. Броўка. Абяцанка — цацанка, а дурню радасць. Прыказка.

•••

Абяцанкамі карміць гл. карміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаме́рыны, ‑рын; адз. няма.

Адходы пасля выціскання соку або алею з чаго‑н. Бурачныя жамерыны. Карміць свіннёй жамерынамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папа́свацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Карміць коней у дарозе ў час адпачынку, рабіць папаску.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасвіцца дзе-н. час ад часу.

3. перан. Мець пажыву, карысць (разм.).

І вы каля яго папасваецеся?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кані́на, ‑ы, ж.

Мяса каня. На чацвёрты дзень блакады Лясніцкі і Прыборны далі загад забіваць коней і карміць людзей канінай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кармы́ч ’даглядчык жывёлы’ (Яўс.). Мабыць, таксама да карміць (гл.). Словаўтварэнне не зусім яснее: ‑ыч < ‑ісь < ‑ikjь. Параўн. кармін ∼∼ карміць, як родзічрадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кармі́льніца ’рабочая пчала’ (Анох.). Гл. карміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запарваць — запарыць ​1 (у 1 знач.).

2. Разм. Тое, што прыгатавана запарваннем. Карміць жывёлу запаркай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карме́шка ’кармленне на мяса жывёлы’ (КЭС, лаг.). Гл. карміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́саваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; заг. ласуй; незак., каго.

Карміць чым‑н. смачным, частаваць ласункамі. Ласаваць дзяцей варэннем. □ Бабулька Ганна мяне частавала варэннем, часта ласавала нейкім салодкім квасам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

Разм. Карміць доўга, неаднаразова; накарміць многіх. [Ліпскі:] — Гаспадарку весці трэба ўмець. Каб яйка з-пад курыцы ўзяць, трэба, брат, пастарацца, папакарміць яе не абы-чым... Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)