стог, сцірта, капа, тарпа, торп

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Капя́к1 ’насып зямлі’ (Нас. Доп.), параўн. бел. капец (гл.) з іншым фармантам, да капаць (гл.).

Капя́к2 ’невялікі стажок сена’ (З нар. сл.). Да капа́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скоп1 ‘вылегчаны баран’ (іўеў., шальч., Сл. ПЗБ; ушац., кам., ЛА, 1). Гл. скапец2.

Скоп2 ‘гурт, кампанія, грамада’ (Бяльк., Сцяшк. Сл.), скопам ‘гуртам, натоўпам’ (Бяльк.). Гл. капа́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медлі, мэдлік, мэбля ’ўкладка снапоў крыжыкамі’ (Бір. дыс.; капыл., ДАБМ, к. 286; ТСБМ), ганц. ’укладка з 20 снапоў’, пух. ’укладка жыта ў 10 снапоў’, ’укладка з 5 снапоў аўса’ (Сл. ПЗБ), мэтліккапа’ (Яруш.). Да мэндлік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́шка1, ляшок ’мэндлік, укладка снапоў у полі ў колькасці ад 5 да 13 штук’ (Выг., Шатал., Сцяшк., Сцяшк. Сл.; зах.-палес., ДАБМ, к. 286), ляхэ́ ’тс’ (там жа). Укр. валын. лʼешка ’верхні сноп, якім накрываецца капа (збожжа)’, бран. ляшка. Да лях ’паляк’ (гл.). Спосаб наймення мэндлікаў паводле назваў народнасцей ці людзей, назіраецца на бел. тэрыторыі больш шырока: параўн. віл. (ДАБМ, п. 205) хахлы́ ’укладка з 5–6 снапоў, ба́бка, ба́бкі (паўсюдна), хойн. дзядок (Выгонная, БЛ, 6, 63). Рус. ляшинакапа сена’ генетычна (у прасл. перыяд) з’яўляецца роднаснай да лях (якое з lęd‑chъ < lędo), аднак у ст.-рус. мове яна развілася асобна: lędо > лядо > лядина > ляшина (аб чаргаванні д//ш гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 133).

Ля́шка2 ’сцягно’ (гродз., крыч., КЭС; Гарэц., Касп., Бяльк., Нас.). Да ля́га, ля́жка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́на, ‑а, н.

Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле. Стог сена. □ Непадалёк ад дарогі чарнела капа сена. Скрыган. [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату. Мележ. // Трава, прызначаная для нарыхтоўкі такога корму. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы, косяць сена на пагранічных лугах. Брыль.

•••

Колам і сена травіць гл. травіць.

Сабакам сена косіць гл. касіць ​1.

Як іголка ў стозе сена гл. іголка.

(Як) сабака на сене гл. сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стог, ‑а, м.

1. Вялікая капа сена, саломы. Вось збяром мы травы Сонечнымі днямі І лугі заставім Свежымі стагамі. Астрэйка. На .. [сенажаці] там-сям стаялі ўжо стагі, густа былі раскіданы копы і ляжала яшчэ не згрэбенае, але ўжо парыжэлае сена. Чарнышэвіч. Нібыта шлем зялёны волата, За рэчкай адзінокі стог. Смагаровіч. [Косцік] зрабіў пару ў стозе сена на Белай градзе і там начуе. Баранавых.

2. Разм. Тое, што і стос (у 2 знач.). Стог бліноў стаяў пасярод стала, як асэсар. Бядуля.

•••

Як іголка ў стозе сена гл. іголка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капе́ша ’поўная, тоўстая, здаровая жанчына’ (міёр., З нар. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад капа (< Z kopa) і суфікса ‑ёта (Сцяцко, Афікс. наз., 187). Магчыма таксама, што лексема паходзіць ад капешка ’малая ўкладка снапоў, саломы па полі’ (барыс., паст., рас., шум., Сл. паўн.-зах.) і называе жанчыну паводле знешняга падабенства. Гэта лексема займае большую тэрыторыю, параўн. капешка (полагі., Нар. лекс., Яўс., Бяльк.) і капешка ’тс’ (Юрч., в.-дзвін., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́пар1, капёр ’металічная або драўляная канструкцыя (козлы) для забівання паляў’ (ТСБМ, Сцяшк., Федар. Рук.; КЭС, лаг.), лельч. ка́пар, ка́пор ’вага ў студні з жураўлём’ (Нар. сл., ДАБМ). Рус. копёр, капер, укр. копе́р, ка́пар, польск. kafar. Мяркуюць, што гэта запазычанне з ням. Käpfer ’галоўка бруса’, з с.-н.-ням. kepere ці з гал. keper (Фасмер, 2, 318; Шанскі, 2 (К), 303–304). Аб запазычанні ст.-бел. капаръ, капоръ са ст.-польск. kafar гл. Булыка, Запаз., 139, і Корчыц, Дасл. (Гродна), 31. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 407 і 566.

Ка́пар2 ’дзіцячая або жаночая цёплая шапка прамавугольнага пакрою з завязкамі пад падбародкам’ (ТСБМ, Інстр. I; полац. ДАБМ), капе́р (докш., ДАБМ). Рус. ка́пар, ка́пор і роднасныя: укр. капа, ст.-польск. kapa ’спецыяльнае прыстасаванне для закрывання галавы ад укусаў пчол’, в.-луж. kapa, khapa ’чапец, каптур’, славен. kápa ’пакрыццё галавы’, серб.-харв. ка̏па ’від шапкі’, балг. капа ’шапка’. Лексема капар запазычана з гал. kaper ’шапка’ < гал. kap, якое з італ. capparo, capero < познелац. cappa ’накрыццё галавы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капшчы́зна, капшчы́на ’грашовы пабор з тых асоб, якія сыцілі мёд, варылі піва, рабілі гарэлку, трымалі корчмы’ (Гарб., Бел. арх., АВАК). Цытата з апошняй крыніцы, магчыма, сведчыць аб унутранай форме слова: «Капщизна одинакова по всему великому князьству Литовскому маеть быти брана, то есть: отъ меду копа грошей, от пива копа грошей… (XIV, 19, 1555) (гл. Гілевіч, Вопросы лит. и языка, 1968, 161). Тады капшчызна, капшчына ад капа (гл.). Гл. таксама сінанімічнае чопавае (Булахаў, Працы VIII, 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)