легенда́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да легенды ​1; з’яўляецца легендай ​1 (у 1 знач.). Легендарнае апавяданне. // Вядомы толькі па легендах; казачны. Легендарнае тэматыка.

2. Авеяны легендамі ​1; незвычайны, небывалы. Легендарныя подзвігі. Легендарнае слава. Легендарны горад.

3. перан. Непраўдападобны, неверагодна, выдуманы. Легендарныя чуткі. □ Так многія з нас першы раз трапілі ў гэты край, дзе легендарнае і рэальнае перапляталіся так шчыльна. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзед¹, -а, М дзе́дзе, мн. дзяды́, дзядо́ў, м.

1. Бацькаў або матчын бацька.

2. Стары чалавек.

Сюды прыходзіў мудры д.

3. Муж (разм.).

Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (прыказка).

Дзед Марозказачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.

Следам за дзедам — па прыкладзе старэйшых.

|| памянш.-ласк. дзядо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.; разм.).

|| ласк. дзяду́ля, -і, мн. -і, -ль, м., дзяду́ня, -і, мн. -і, -нь, м. і дзяду́ся, -і, мн. -і, -сь, м.

|| прым. дзе́даўскі, -ая, -ае і дзядо́ўскі, -ая, -ае.

Дзедаўская спадчына.

Дзядоўская паходка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́драсць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць мудрага (у 1, 2 знач.). Народная мудрасць. Жыццёвая мудрасць. □ Кніга — казачны скарб чалавечай мудрасці. «Звязда». [Бобрык:] — За касільна трымацца мудрасці вялікай не трэба. Дуброўскі.

2. Мудрыя думкі, выказванні, жыццёвы вопыт. Кажуць людзі: «Гады — не пуды». Гэтай мудрасці я не пярэчу. Прануза.

3. Разм. Што‑н. складанае, цяжкае для разумення. [Якаў] прыглядаўся да [дарожных] знакаў, стараўся ўспомніць усю гэту мудрасць — некалі ж вучыў. Кулакоўскі.

•••

Зуб мудрасці гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утра́ціць, утрачу, утраціш, утраціць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і страціць. Пацее Яська, чуць не плача, Сказаць штось хоча і баіцца Утраціць гонар, памыліцца. Колас. «Усё мудруе нейкай трасцы, усё яму [Юзіку] трэба не так, як людзі робяць! Нейкі воз сена ўтраціў, не дадуць цяпер», — думаў стары. Крапіва. — Ну, акурат казачны паляшук [дзядзька], што і чорта ашукае, і богу не дадасць, і пана ў лыжцы вады ўтопіць, а свайго не ўтраціць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́лат, ‑а, М ‑лаце, м.

1. Казачны герой незвычайнай сілы, удаласці і мужнасці; асілак. // Чалавек вялікага росту і сілы; велікан, гігант. [Багданёнак] быў волат гадоў трыццаці. Чарнышэвіч. Волатам выглядае цельшынскі дзед Мікіта. Пшыркоў. // перан. Што‑н. надта вялікіх памераў. На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. В. Вольскі.

2. перан. Чалавек выдатных здольнасцей, геній; тытан. У гэтай сялянскай хаце адбылася першая сустрэча волатаў нашай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слі́вень ‘род бязногай, падобнай на змяю яшчаркі’ (ТСБМ), ‘род злой, гавораць сляпой, змяі’ (Нас.), ‘мядзянка (змяя)’ (Байк. і Некр.), ‘род змяі’ (Касп.), сьлі́вень ‘слімень, медзяніца-гадзюка’ (Бяльк., Сцяшк.), слі́вянь, слі́вень ‘вераценніца, якую лічаць ядавітай змяёй’ (Сл. ПЗБ). Рус. зах. сли́вень ‘тс’, польск. дыял. śliwień ‘ядавітая змяя’. Паводле Фасмера (3, 670), табуістычнае пераўтварэнне з сле́пень (гл. сляпень, як другую назву вераценніцы, Сл. ПЗБ) пад уплывам сліва, таму што змяя мае свінцова-шэрую афарбоўку; мала верагодным ён лічыць запазычанне з літ. slibinas, slykỹnasказачны злы змей’, як гэта мяркуе Карскі (РФВ, 49, 21); прыводзіцца сярод слоў, балтыйскае паходжанне якіх цяжка давесці (Лаўчутэ, Балтизмы, 148). Параўн. слімень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чаро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з чараўніцтвам; які мае магічную сілу. Каб я ведаў чароўнае слова — перакінуўся б у зязюльку. Бядуля. Ніхто не знайшоў у купальскую ноч Чароўную кветку — прываблівы скарб. Панчанка. // Незвычайны, казачны. З залы несліся чароўныя меладычныя гукі музыкі. Мікуліч. Колькі думак было некалі ў маленстве пра школу, пра таго чароўнага настаўніка, які будзе паказваць, як пісаць палачкі. Кулакоўскі.

2. Незвычайнай, казачнай прыгажосці; які зачароўвае, захапляе. Дзяўчына была чароўнай у гэты час на холадзе асенняга ранку. Пташнікаў. Сцяпан доўга любуецца чароўным хараством ночы над морам, потым спускаецца ўніз. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багаты́р, ‑а, м.

1. Той, хто валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багач. [Настаўнік:] — Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села вам на карак, захапіла лепшыя землі, жыве з вашае працы і вас жа катуе. Колас. [Павал:] — Калі я цяпер узбіўся на добрую.. гаспадарку, дык ужо мяне багатыром лічаць. Чорны.

2. Казачны асілак, волат; вялікай сілы і адвагі чалавек, воін. Я не жартуючы хацеў бы пусціць па краіне мастацкае палатно, падобнае па зместу да «Багатыроў» Віктара Васняцова. Толькі сучаснае, аб нашых багатырах, якія стаяць на варце спакою і волі краіны. Брыль. // перан. Пра што‑н. велічнае, магутнае. Вось які ты, слаўны Кіеў, Старажытны багатыр! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незвыча́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны. Незвычайная навіна. Незвычайны чалавек. □ Незвычайная падзея настолькі ўразіла Івана Новіка, што ён і сёння расказвае аб гэтым з радасным здзіўленнем. Дадзіёмаў. // Дзівосны, неверагодны. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі. Бядуля. // Вельмі моцны па сіле праяўлення; надзвычайны. Незвычайная краса. □ Кожны прыезд дачкі быў для Аляксандры Пятроўны незвычайным шчасцем. Каршукоў.

2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы. Сход адбыўся праз два дні. Гэта быў крыху незвычайны сход. Шахавец.

3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны. Незвычайныя абставіны. □ [Сык] першы раз завітаў у лес, і ўсё тут яму незвычайнае, невядомае. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, сваё панаванне. — А ўсё ж, брат, — папрасіў Кастусь, — растлумач ты мне ясней: чаму князі і каралі запанавалі над народам? Якімовіч.

2. Пачаць панскае, бяздзейнае жыццё. — Паны, якіх мы прагналі адсюль, а іх маёмасць і зямлю вам, сялянам, аддалі, ізноў хочуць прыйсці сюды, каб запакаваць у сваіх маёнтках. Нікановіч. // перан. Зажыць заможна і шчасліва. Блізка той дзянёк, калі Шчасна запануем, Станем самі мы людзьмі І край адбудуем. Купала.

3. Настаць, устанавіцца. Калі паднялося сонца, вялікая цішыня запанавала на зямлі. Чорны. Бацька ўкруціў кнот газоўкі, каб яна не вельмі свяціла, і ў хаце запанаваў нейкі казачны паўзмрок — святло газоўкі змяшалася з месячным. Сабаленка.

4. перан. Зрабіцца пануючым, вырашальным. У вершах запанавала задумлівая элегічнасць. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)