твар, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Пярэдняя частка галавы чалавека.
Загарэлы т.
Прыгожы т.
2. перан. Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н.
Мяняецца т. гарадоў.
◊
Да твару (разм.) —
1) ідзе, падыходзіць каму што-н.;
2) адпавядае чыйму-н. становішчу.
У твар (ведаць, знаць каго-н.) — па знешнім выглядзе.
|| памянш.-ласк. тва́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыдво́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на службе пры двары манарха. Прыдворная знаць. Прыдворны паэт.
2. у знач. наз. прыдво́рны, ‑ага, м.; прыдво́рная, ‑ай, ж. Асоба, якая ўваходзіць у штат двара манарха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самава́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да самавара. Самаварны кран. □ Ганна мігнула ў дзверы, падаўшы пра сябе знаць стукам самаварнай трубы ў калідоры. Гартны. // Які служыць для вырабу самавараў. Самаварны промысел. // Прызначаны для самавара. Самаварны столік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што і без дап.
Разм. Слібізаваць некаторы час. — Склады чытаць ты пойдзеш скора, Абы каб літары нам знаць, А на склады ўжо — напляваць. Паслібізуеш і нічога — Не трэба розуму тут многа. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Знак ’умоўнае абазначэнне’. Рус., укр., балг. макед. знак, польск., чэш., славац. znak, славен., серб.-харв. znâk. Ц.-слав., ст.-рус. знакъ. Прасл. zna‑kъ ад кораня zna‑ з суф. ‑kъ (як гук і г. д.). Гл. знаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; заг. падзень; зак., каго-што (ужываецца з прысл. «дзе», «недзе», «куды», «некуды»).
Разм.
1. Палажыць куды‑н. так, што цяжка знайсці. [Тамаш:] — Дзе ж ты, сынку, запалкі падзеў? Чорны. // Схаваць, некуды звесці. [Дзеці:] — Куды нашых настаўнікаў падзелі? Сабаленка.
2. Змясціць куды‑н., знайсці для каго‑, чаго‑н. месца сховішча, прытулак і пад. Юзя не ведала, дзе падзець драбавік. Бажко. — Вось забралі цябе ў палон, душылі голадам — і маўчаў. Уцёк і ўсё тваё ўцякло з табой. А я куды ўцяку? Дзе іх падзену? — бацька паказаў на прыціхлых дзяцей, якія ўважліва слухалі гаворку дарослых. Навуменка. // Зрасходаваць, патраціць; выкарыстаць. [Чарняхоўскі] не ведаў, куды падзець энергію, якая бурліла ў ім. Мележ. Але прыходзілі доўгія зімнія вечары. Куды было падзець гэты вольны час? Колас.
•••
Не ведаць (не знаць), куды (дзе) вочы падзець гл. ведаць.
Не ведаць (не знаць), куды (дзе) рукі падзець гл. ведаць.
Не ведаць (не знаць), куды (дзе) сябе падзець гл. ведаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ко́лязно ’колькі’ (Сцяшк. Сл.). Першая частка гэтага складанага слова ўзыходзіць да kole (гл. калі), другая — да дзеяслова znati (гл. знаць). Магчыма, пад уплывам форм тыпу польск. — kolwie (< z‑kolwiek) у дзе другая частка ўспрымаецца як звязаная па паходжанню з дзеясловам wiedzieć (гл. ведаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэлеско́п, ‑а, м.
Астранамічны аптычны інструмент для назірання за нябеснымі свяціламі. Вам [астраномам] убачыць здалёк давядзецца Зорку, якая зямлёю завецца. Хоць не адрозніць вам праз тэлескопы Там ані Азіі, ані Еўропы, Толькі вам радасна будзе, вядома, Знаць, што зямля вам з маленства знаёма. Куляшоў.
[Ад грэч. tēle — далёка і skopeō — гляджу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Няро́знак, нырознак ’няздатны чалавек’ (Сл. Брэс.). Відаць, да знак, знаць (гл.), параўн. укр. нероззнака ’недасведчаны, нязнайка’, польск. nierozeznany ’недасведчаны, непаінфармаваны’ і пад. Сюды ж, відаць, і ганчарны тэрмін нэ‑ рознак ’сярэдні гаршчок’ (Вярэн.), г. зн. ’нявызначаных памераў (паміж вялікім і малым)’. Параўн. таксама няўрознак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́дзьма. Ст.-рус. вѣдьма, рус. ве́дьма, укр. ві́дьма, польск. wiedźma, чэш. vědma. Як думаюць, вытворнае ад слав. *věděti, *vědati ’знаць’; параўн. і ст.-рус. вѣдь ’чараўніцтва (Брукнер, Slavia, 13, 980; Міклашыч, 390 і далей; Траўтман, 338; Фасмер, 1, 285). Махэк₂ (680) зыходзіць з праформы *vědoma. Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)