чэсць, -і, ж.

1. Вартыя павагі і гордасці маральныя якасці чалавека; яго адпаведныя прынцыпы.

Справа чэсці.

2. Добрая, незаплямленая рэпутацыя чалавека.

Бараніць ч. свайго імя.

3. Цнатлівасць (пра жанчын).

4. Слава, павага, пашана.

Госці ведалі, каму аказваць ч.

Ч. таму, хто самааддана працуе.

Аддаць чэсць каму — прывітаць ваеннага, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.

Пара і чэсць знаць (разм.) — пара закончыць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)