Тарбахва́тзлодзей, рукаты’ (Янк. 2), ’злодзей, той, хто займаецца дробнай кражай’, ’хабарнік, казнакрад’ (Янк. 3.), ’хапуга’ (Юрч. Вытв.), ’дробны злодзей’ (Варл.), ’кар’ерыст’, ’злодзей’ (Яўс.). Ад торба (гл.) і хватаць (гл.) з далейшым семантычным развіццём да ’хабарнік, кар’ерыст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

воровски́ нареч., разг. па-зладзе́йску; (украдкой) крадко́м; (как вор) як зло́дзей;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ву́рка ’хітрэц, жулік’ (Яўс.), рус. арг. у́рка ’жулік, злодзей’, укр. арг. у́рка, урка́чзлодзей’. Магчыма, цюркскага паходжання, параўноўваюць з казах. ӱры, каракалп. урызлодзей’ (Горбач, Арго, 24), аднак не выключана магчымасць этымалагізацыі на мясцовай глебе; параўн. вурну́ць ’украсці’ (парнае да незафіксаванага *вура́ць?) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нясу́н, несуна, м.

Разм. Дробны злодзей, які імкнецца пажывіцца за кошт дзяржавы і заўсёды што‑н. цішком нясе з работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таць1 рэдкае ’злодзей’: таць начны (слаўг., Бел. лекс., 168), ст.-бел. татьзлодзей’ (Ст.-бел. лексікон), ’злодзей, рабаўнік’ (1440 г., КГС), сюды ж татьба, татба ’крадзеж, рабаўніцтва’ (1398 г.), ’грашовы штраф за разбой’ (Ст.-бел. лексікон, КГС). Параўн. укр. татьзлодзей’, татьба́ ’крадзеж, рабаўніцтва’, рус. тать, стараж.-рус. татьзлодзей, грабежнік’, н.-луж. taś, серб.-харв. та̑т, славен. tȃt ’тс’, tȃtba ’крадзеж’, ст.-слав. татьзлодзей’. Прасл. *tatь звязваюць з *taiti ’таіць’, роднаснае ст.-ірл. tāidзлодзей’, грэч. τητάω ’пазбаўляю’, ст.-інд. tāyúḥзлодзей’, хец. tajezzi, tajazzi ’крадзе’ (Фасмер, 4, 28; Шустар-Шэўц, 1500; Скок, 3, 434–435; Огледна. св., 71; Бязлай, 4, 156; ЕСУМ, 5, 528), гл. таіць.

Таць2 ’раставаць’ (пух., З нар. сл.). Параўн. чэш. tát, в.-луж. tać ’раставаць, пераходзіць у вадкі стан’. Інфінітыў на базе кораня ў прасл. *ta‑ja‑ti ’тс’ < і.-е. *tã‑ ’тс’ (Махэк₂, 637; Шустар-Шэўц, 1494). Гл. та́яць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыме́ркнуцца, ‑нецца; безас. зак.

Разм. Пра надыход няпоўнага, першага змроку. А толькі прымеркнецца, агародамі, .. нібы злодзей, зноў [Васіль] крадзецца ў каноплі... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рышта́нт ’свавольнік’, ’распуснік’ (віл., НС; Сл. Гродз.), ’валацуга, злодзей’ (ТС), ’злодзей, нягоднік’ (Янк. Мат.), рышта́нец ’арыштант’, ’хуліган’ (Янк. 2), рышта́нтскій ’нягодніцкі’ (Янк. Мат.), рышта́нтства ’шкодніцтва’ (Янк. Мат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуркуга́н ’нахабны злодзей’ (З нар. сл.). Разам з укр. арг. вуркага́н, уркага́нзлодзей’ да ву́рка (у́рка) ’тс’ (Рудніцкі, 1, 500); прыклады экспрэсіўнай суфіксацыі такога тыпу прыводзіць Крывіцкі (З нар. сл., 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зладзю́га, ‑і, м.

Разм. пагард. Тое, што і злодзей. «Пачакай, — цяжка дыхаў Мацей, — я цябе, зладзюга, злаўлю». Стральцоў. — Шэльма ты! Зладзюга! — злаваўся дзед. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багамо́льны, ‑ая, ‑ае.

Набожны чалавек, які многа і часта моліцца. Пануры і багамольны Нічыпар, дробны злодзей і скнара, не мог заўладаць зямлёй, яна заўладала ім. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)