злачы́нец, ‑нца, м.
Той, хто зрабіў якое‑н. злачынства. — Загад — закон. І хто парушыць яго, будзе адказваць як самы апошні злачынец перад народам, як трус, як здраднік. Лынькоў. Злачынец раптоўна абярнуўся назад і працягнуў руку, у якой быў рэвальвер. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наю́дзіць ’падгаварыць’ (Сл. ПЗБ), параўн. рус. каўк. наю́дить ’данясці, напляткарыць’. Ад ю́дзіць ’спакушаць, падбухторваць; зводзіць’, ю́да ’прадажнік, здраднік’, параўн. наюда́шыць ’здрадніцкі ўзвесці паклёп’, юда́шыць ’хітрыць, ілгаць; ашукваць, здраджваць’ да юда́ш ’няшчыры чалавек’ (Нас.). У сувязі з гэтым параўнанне з літ. sujùdinu ’падгаварыць’, на якое звяртаюць увагу складальнікі слоўніка, мае неабавязковы характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перавет (гіст.), ст.-бел. смаленска-полацкае перевѣть ’данос, здрада’, паўн.-зах. стараж.-рус. перевѣть ’тайныя перагаворы; здрада’, перевѣтникъ ’здраднік’ (Філін, Происх., 578). Да пера- (гл.) ‑вет (параўн. стараж.-рус. вѣтъ ’рада; дагавор’), роднаснага з літ. vaitenù ’мяркую, абмяркоўваю’, ст.-прус. waitiāmai ’мы гаворым’, авест. vaēϑa ’судовае заключэнне’ (Фасмер, 1, 305).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перемётчик
1. (перебежчик) уст., разг. перабе́жчык, -ка м.; (изменник) здра́днік, -ка м.;
2. (оборотень) обл. пярэ́варацень, -ратня м.; (колдун) чараўні́к, -ка́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пяра́варацень ’няўстойлівы ў сваіх поглядах і паводзінах’ (Арх. ГУ), пёрэваратень ’тс’ (Растарг.). З рус. паўд. перевертень, перёвертень, перевертень, переваротень ’той, хто перайшоў у іншую веру, пераняў іншыя звычкі і мову’, ’чалавек, які рэзка мяняе свае погляды’, ’здраднік’, ’няверны ў каханні’ < переворотить ’перавярнуць’. Беларускім паводле паходжання з’яўляецца пярэварацень ’той, хто з чалавека пераўтвараецца ў жывёлу’ (гл.) ці ’той, хто змяніў сваю веру’ (Нас.). Да вярнуць, варочаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паквіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Разлічыцца з доўгам. // перан. Адпомсціць каму‑н. за што‑н. — Нічога сабе зямляк, — нарэшце азваўся Драздоў. — Здраднік!.. — Я паквітаюся з ім, — рашуча сказаў Галаўнёў. — Нікуды ён не дзенецца... Дудо. — Калі газета выступіць, тады ўжо капут Даміру. Здымуць, абавязкова здымуць, — і, відаць, не змогучы стрымаць сваёй радасці, [Дземідзенка] дадаў: — .. Цяпер мы з ім паквітаемся... Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зга́ньбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Зняважыць, зняславіць каго‑, што‑н. сваімі ўчынкамі, паводзінамі. — Маўчы ты, нікчэмны трус, — здраднік! — крыкнуў Павел. — Я слухаць цябе не хачу! Ты род наш зганьбіў! Шамякін. — Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут усчалося.. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі... Быкаў.
2. Тое, што і зганіць. Радзіма, прымі маё шчырае слова І сціплага верша не зганьбі сурова! Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пага́ніць 1, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
Разм.
1. Пэцкаць чым‑н., рабіць брудным. Паганіць хату. Паганіць рукі.
2. Ганьбіць. [Лясніцкі:] — Ваш стараста — здраднік. Суровая рука народа павінна знішчаць такіх мярзотнікаў, каб яны не паганілі нашу зямлю, не атручвалі наша чыстае паветра. Шамякін.
пага́ніць 2, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Неадабральна, дрэнна адазвацца пра каго‑, што‑н. Раніцою ўстане [муж] і без слова ідзе на ток. Прыйдзе адтуль чорны ад пылу,.. памыецца і без слова садзіцца снедаць. Арыне іншы раз хочацца, каб ён паганіў ці пахваліў снеданне, і яна дапытваецца ў яго пра гэта. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым‑н., на што‑н. Вунь навіслі нізка Вербы над вадою. Журба. Шапкі на галаве ў.. [Юркі] не аказалася,.. і пасмы чорных пераблытаных валасоў навіслі на самыя вочы. Васілёнак.
2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым‑н. [Туман] згусціў паветра, павіс над зямлёй, як полаг. Няхай. Над возерам навісла вялізная чорная хмара, стала холадна. Гурскі. Шэрае неба нізка павісла над зямлёю. Васілеўская. / Аб ночы, цішыні і пад. Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою. Колас.
3. перан. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму‑, чаму‑н. Над краінай навісла пагроза вайны. □ Нейкі здраднік данёс фашыстам, што Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёй навісла небяспека. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тутэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
Які родам з гэтай мясцовасці, жыве тут, не прыезджы. І гэта ўжо былі тутэйшыя людзі, з гутаркі можна было адразу пазнаць і з выгляду. Чорны. // Які дзейнічае, працуе тут; мясцовы. Тутэйшы настаўнік. Тутэйшы паштальён. □ [Незнаёмы:] — Я не належу да тутэйшай падпольнай арганізацыі. Машара. Нейкі здраднік данёс фашыстам, што былы дырэктар саўгаса партызаніць у тутэйшых лясах. Шчарбатаў. Тутэйшых заядлых паляўнічых было мала, і качак, можна сказаць, амаль ніхто не турбаваў. Лупсякоў. / у знач. наз. тутэ́йшы, ‑ага, м.; тутэ́йшая, ‑ай, ж. — А вы, мусіць, не з тутэйшых будзеце? Блізкіх рыбакоў дык я ведаю бадай усіх, — запытаўся і я ў сваю чаргу. Якімовіч. // Які ўласцівы гэтай мясцовасці. Тутэйшы звычай. □ Усе, хто стаяў на вуліцы, пачуўшы, што гавораць вершы на простай, тутэйшай мове, рынуліся ў залу і так стоўпіліся, што бліжэйшым прыйшлося стрымліваць напор. Мядзёлка. Як рашыць такую цяжкую задачу, што трэба зрабіць, каб тутэйшыя пяскі хоць трохі лепш радзілі? Кулакоўскі. // Які вырабляецца, робіцца, выводзіцца, разводзіцца ў гэтых мясцінах; не прывазны. — Нашай гадоўлі [каровы], — адказвае Соф’я Антонаўна. — Не выпісвалі з далёкіх краёў. Тутэйшай пароды. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)