Збаёдацьзгубіць’, брэсц., капыл. збіёдаць (Янк. Мат., Жыв. сл., Нар. лекс.), збаёдаваць ’сапсаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. бранск. збеёдаватьзгубіць, знішчыць’. Параўн. байдосаваць ’біць байды’, ’займацца глупствам’ (Нас.), байдосіць ’біць’ ад байда ’паля’ (гл.). Польск. bajda, bajęda ’несур’ёзнае апавяданне’. Гл. байды біць; параўн. байда ’хлусня’, байдзіць ’страшыць’ (Сл. паўн.-зах.). Можа, ’зрабіць байду, г. зн. нявартую рэч’ > ’сапсаваць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарастраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Растрэсці, раскідаць у многіх месцах. Нарастрасаць гною.

2. Разбурыць вялікую колькасць чаго‑н. Ураган нарастрасаў будынкаў.

3. Згубіць на траскай дарозе многа чаго‑н. Нарастрасаць сена па дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагубля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Згубіць усё, многае або ўсіх, многіх. На ўскраіне лесу пастух пасвіў каровы; аднагучна звінелі начэпленыя на шыях у кароў званкі, — гэта рабілася для таго, каб не пагубляць у лесе жывёлу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нася́дваць ’псавацца’: Вочы насядваюць ад курынай слепаты (дзятл., Сл. ПЗБ). Да сядаць, сесці ’аслабнуць, згубіць энергію, вастрыню’, параўн. зрок сеў, сучаснае сеў акамулятар ’страціў зарад’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасюта́цьзгубіць што-н. па дурноце, недагляду’ (Калосьсе, 1938, 4). Літуанізм. Параўн. літ. pa‑siūsti ’ашалець, уз’юшыцца’ (Вяржбоўскі, 879; Урбуціс, Baltistica, 1969, 5 (1), 67; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агу́, выкл.

1. Узаемнае акліканне з мэтай знайсці або не згубіць адзін аднаго. Рыгор яшчэ раз махнуў капелюшом, крыкнуў: агу! і яны [Рыгор і Зося] сышлі са сценкі... Гартны.

2. Зварот да малога дзіцяці з мэтай забавіць яго. — Агу, агу!.. Разумны ж які!.. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згу́блены

1. поте́рянный, уте́рянный; зате́рянный;

2. погу́бленный, загу́бленный; сгу́бленный;

1, 2 см. згубі́ць1, 2;

3. см. стра́чаны 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераве́сці ’знішчыць, вывесці’ (ТСБМ), ’разбіць, згубіць’ (капыл., Жыв. сл.), пераво́дзіцца ’знішчацца’ (Некр.), піряво́дзіцца ’худнець, мізарнець’ (Юрч. СНЛ), Да пера- і ве́сці (гл.) у выніку семантычнага пераносу ’змяніць характар існавання’ > ’марна расходаваць, знішчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пазакі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Ускінуць на што-н. або закінуць куды-н. усё, многае.

П. стары абутак на гарышча.

2. што. Кінуўшы, палажыўшы не на сваё месца, згубіць усё, многае (разм.).

П. інструменты.

3. што. Адкінуць, адвесці (частку цела, аддзенне і пад.) убок, уверх, уніз.

П. рукі назад.

4. што. Кідаючы, запоўніць ці прыкрыць усё, многае.

П. ямы зямлёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о-го-го́, выкл.

1. Вокліч, які выказвае захапленне, здзіўленне. О-го-го, брат! — дзядзька кажа: Цяпер зіма напэўна ляжа! Колас.

2. Вокліч, якім пераклікаюцца, каб знайсці або не згубіць адзін другога ў лесе, гаі і пад. «О-го-го!» — гукае нехта ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)