ксерагра́фія, ‑і, ж.
Фатаграфічны працэс, заснаваны на дзеянні святла на матэрыял са святлоадчувальным слоем з паўправадніка, на які перад здымкай наносіцца электрастатычны зарад.
[Ад грэч. xēros — сухі і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дада́тны, -ая, -ае.
1. Які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння.
Д. бок падзей.
Дадатная з’ява.
2. Які выражае адабрэнне; станоўчы.
Дадатная ацэнка.
3. У матэматыцы: большы за нуль.
Д. лік.
Дадатная велічыня.
4. Від электрычнага зараду, носьбітамі якога з’яўляюцца пазітрон, пратон і інш. (спец.).
Д. электрычны зарад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
электры́чнасць, -і, ж.
1. Сукупнасць з’яў, у якіх выяўляецца існаванне, рух, узаемадзеянне зараджаных часціц.
Вучэнне аб электрычнасці.
2. Энергія, што атрымліваецца ў выніку выкарыстання такіх з’яў.
Прымяненне электрычнасці ў тэхніцы.
3. Асвятленне, атрыманае на аснове гэтай энергіі.
Запаліць э.
|| прым. электры́чны, -ая, -ае.
Э. зарад.
Э. ток.
Электрычная лямпа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
электраёмістасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць цела ўспрымаць электрычны зарад. Электраёмістасць цела.
2. У фізіцы — велічыня, якая характарызуе сувязь паміж зарадам, перададзеным двум праваднікам, і рознасцю патэнцыялаў у іх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́псуль, ‑я, м.
1. Металічны каўпачок з выбуховым рэчывам, якое загараецца ад удару і запальвае зарад у баявых патронах, дыстанцыйных трубках і інш.
2. Алавяны каўпачок, які надзяваецца на галоўку закаркаванай бутэлькі з віном.
[Фр. capsule з лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набо́й, ‑ю, м.
1. Зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам. Дзед Піліп узяў сваю двухстволку, праверыў набоі і павесіў над самым ложкам. Ваданосаў. [Бацька] выбраў сыну стрэльбу і сам набіў тры набоі на качак. Караткевіч. // Зарад шроту, карцечы і пад. Дзік ходу, а паляўнічыя яшчэ па набат ў бакі ўсадзілі яму. Пальчэўскі.
2. Уст. Баявы снарад, патрон і пад. — Трос акопы, ірваў целы Гарматы набой. Куляшоў. Сярод .. [нямецкіх] танкаў пачалі рвацца набоі з артылерыі, якая абазвалася з горада. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрадзі́ць, -раджу́, -ра́дзіш, -ра́дзіць; -ра́джаны; зак., што.
1. Выняць зарад (з агнястрэльнай зброі).
Р. гранату.
2. Пазбавіць электрычнага зараду.
Р. акумулятар.
3. перан. Ліквідаваць напружанасць, аслабіць сілу праяўлення чаго-н.
Р. атмасферу ў сям’і.
|| незак. разраджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. разра́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. і разра́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).
|| прым. разра́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тарпедава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.
1. Атакаваць тарпедаю; паразіць (паражаць) тарпедаю.
2. Спец. Узарваць (узрываць) зарад выбухнога рэчыва ў буравой свідравіне для расшырэння яе і павышэння адданы пласта.
3. перан. Падарваць (падрываць), парушыць (парушаць) знутры. Тарпедаваць дагавор аб раззбраенні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фуга́с, ‑а, м.
1. Зарад выбуховага рэчыва, які закладваецца ў зямлю або пад вадой і ўзрываецца пры праходжанні праціўніка ў гэтым месцы. Танк падарваўся на закладзеным фугасе. Лынькоў.
2. Разм. Фугасная бомба. Хваля за хваляй наплывалі «юнкерсы» і «месеры». Разам з фугасамі скідвалі бак з бензінам. «Звязда».
[Фр. fougasse ад лац. focus — агонь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дада́тны в разн. знач. положи́тельный;
~ная ацэ́нка — положи́тельная оце́нка;
д. лік — мат. положи́тельное число́;
д. зара́д — физ. положи́тельный заря́д;
○ д. по́люс — физ. положи́тельный по́люс
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)