За́таўка ’заправа з свінога сала’. Рус. смал., зах.-бранск. за́толка, калуж., смал. за́толо́ка, за́толоча ’тс’. Параўн. затаўчы́заправіць’, рус. смал., кур. затолочь ’тс’, укр. за́товкувати ’тс’. За́таўка бязафіксны назоўнік ад затаўчы (< *za‑tъlk‑ti), утворанага прэфіксам за‑ ад таўчы ’раздрабняць’ (гл.), магчыма, яшчэ ў ст.-рус. мове. Радыёнава (УЗ Ленінгр. ПИ, 144, 283) тлумачыць бранск. за‑толк‑а ’тоўчанае свіное сала’, дзе этымалогія актуалізуецца (Лекс. Палесся, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракіда́ць ’кідаць праз што-небудзь; не пападаць, прамахвацца; прапускаць’ (ТСБМ), пракіда́цца, пракідваць, пракідаваць ’запраўляць ежу чым-небудзь’ (брасл., Сл. ПЗБ), пракінуцьзаправіць, засмачыць’ (мядз., Сл. ПЗБ), пракіняны (аб ежы) ’запраўлены’ (паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), пракі́нуты ’тс’ (івян., даўг., Сл. ПЗБ), пракіда́цца ’трапляцца’, ’прачынацца’ (ТС), про́кідзь ’заправа’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. прокида́тися ’трапляцца; прачынацца’. Да кідаць (гл.). У значэнні ’запраўляць ежу’ калька літ. pramèsti ’пракідваць; запраўляць, прыпраўляць (ежу)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́смак ’дадатковы, пабочны смак, які прымешваецца да смаку чаго-небудзь’ (Растарг., ТСБМ), прысма́к ’тс’ (Байк. і Некр.), ’добры, прыемны смак’ (Нас.), таксама прысма́ка, прысма́кі ’ласункі, салодкае; смачныя, асабліва прыгатавання стравы’; ’прыправа’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Нік. Очерки, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг., Бяльк., Нар. сл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж прысма́чытізаправіць’ (З нар. сл.). Рус. при́сма́к ’прыемны смак; прыправа; ласунак’, укр. присма́ка ’прыправа; ласунак’. З польск. przysmak ’прыправа, ласунак’ (Фасмер, 3, 366). Параўн. смак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

затаўчы́ 1, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; зак., каго-што.

Разм.

1. Збіць да паўсмерці, да страты прытомнасці. Супакоілі.. [манаха] рыбакі, што набеглі з усіх бакоў. А былі, напэўна, злыя, бо ледзь не затаўклі кулакамі. Бажко.

2. Абл. Уціснуць, уваткнуць што‑н. куды‑н. Нарэшце засталося ўсцягнуць падушкі. Адну на другую. Каб было высока. А рагі затаўчы ў сярэдзіну. Гарбук.

затаўчы́ 2, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; зак., што.

Заправіць затаўкай. Затаўчы кашу здорам.

затаўчы́ 3, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; зак.

Разм. Пачаць таўчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увабра́ць, убяру, убярэш, убярэ; убяром, убераце; пр. увабраў, ‑брала; зак., каго-што (пераважна ў пр. часе).

1. Паступова паглынуць (ваду, паветра і пад.); уцягнуць унутр; усмактаць. «Тут скрозь балоты, — пісаў нам Сяргей .. — Прыпяць не наспявае ўвабраць усю ваду». Хомчанка. [Алесь] уздыхнуў так, як быццам хацеў увабраць у сябе ўсё паветра, што было навокал. Броўка. [Камета] ўвабрала вельмі мала святла з навакольнае прасторы, але пры пэўнай спрактыкаванасці яе можна заўважыць простым вокам. Шыцік. // Падабраць, заправіць унутр чаго‑н. [Васіль] зашпіліў верхні гузік касавароткі і нават увабраў пад кепку непакорны віхорчык валасоў. Кулакоўскі. Доўгую белую кашулю [мужчына] увабраў у штаны і па штанах туга падперазаўся саматканым паяском. Галавач. // Уцягнуць, утуліць (шыю, галаву і пад.). Стаіць Рыгор Варанец у варотах .. Галаву ў каўнер увабраў. Крапіва. Волак увабраў шыю, адразу паменшаў і баязліва паглядзеў у вочы Блажэвічу. Няхай. Люся ўвабрала ў плечы галаву, сціснулася. Шашкоў. // Умясціць куды‑н. У клецях — тканіны ядвабныя, Футры, сувоіны кужалю... Усё, што пакоі прывабныя Сквапна ўвабраць не падужалі. Дзяргай. // перан. Успрыняць, засвоіць. Зямля бацькоў, Лагойшчына мая,.. На ўсё жыццё ўвабраў у сэрца я Тваіх кастроў і боек дым гаркавы. Гілевіч. Лабановіч увабраў у сябе погляды, думкі, настроі працоўнай сялянскай масы, з якой ён выйшаў. Казека. Музыка-сын спяваў на дзіва. У сваю душу ён увабраў І лісця подых палахлівы, І ціхі шэпт пушчанскіх траў. Кляўко.

2. Разм. З’есці ўсё без разбору, без астатку. [Зайцаў:] — Варэнікаў .. украінскіх з вішнямі я зараз бы цэлае вядро ўвабраў... Даніленка.

3. (са словамі «у сябе»). Уключыць у свой склад, аб’яднаць. Лясная брыгада ўвабрала ў сябе ўсіх людзей. Трэба было да вясны ссячы і прывесці ў парадак дзялянку. Ермаловіч.

4. што і за што. Разм. Моцна ўхапіць, схапіць што‑н. Увабраць кол. Увабраць за чуб.

5. Разм. Схапіць, захапіць. [Шабанок:] Дык от мы, утраіх, згаварыліся ўвабраць аднаго фашыста. Кучар. [Салдат:] — Нам, разведчыкам, і то рэдка ўвабраць удаецца такога важнецкага языка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)