1. Падаючы належны выгляд, засунуць, укласці край, канцы чаго‑н. куды‑н. [Ганна Васільеўна] заправіла пад хустку пасму сівых валасоў, і твар яе стаў суровым.Няхай.Увёў Аўдолевіч каня ў аглоблі, заправіў дугу і давай засупоньваць хамут.Брыль.// Заслаць, прыбраць. Заправіць ложак.
2.чым. Пакласці ў страву прыправу, закрасу. Антаніна Міхайлаўна засмажыла грыбы, шчодра заправіла іх смятанай.Колас.// Унесці ў глебу ўгнаенні. У калгасе ўсё дэталёва прадугледзелі, усё паставілі на службу ўраджаю: загадзя падабралі ўчасткі, багата запрасілі іх угнаеннямі, паклапаціліся пра насенне высокаўраджайных, перспектыўных сартоў.«Звязда».
3.чым і без дап. Падрыхтаваць для карыстання (машыну, прыбор і пад.), заліўшы або заклаўшы неабходнае рэчыва. Заправіць сіфон. Заправіць бак бензінам. Заправіць машыну.// Уставіць патрэбную дэталь у якую‑н. прыладу, механізм, рыхтуючы іх да работы. Заправіць бабіну ў прадзільную машыну.// Змясціць, паглыбіць што‑н. у што‑н. Заправіць насенне ў глебу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запра́віць
1.кул. zúrichten vt, ánrichten vt;
запра́віць прыпра́вамі würzen vt;
запра́віць сала́ту смята́най Salát mit Sáhne ánmachen;
2. (засунуць) hinéinstecken vt, stécken vt (куды-н. in A);
3. (палівам) tánken vi, áuftanken vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
засіві́ць, -сіўлю́, -сіві́ш, -сіві́ць; -сіўлены; зак., што (разм.).
Забяліць, заправіць невялікай колькасцю малака.
З. крупнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.
Заправіць сквараным салам.
З. булён.
|| незак.засква́рваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1.гл.заправіць, заправіцца.
2. Прыправа да стравы, заправа (разм.).
Страва без запраўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.адзаправіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.
1.гл.заправіць.
2.чым. Кіраваць, верхаводзіць дзе-н. (разм.).
Усім у доме запраўляе гаспадыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)