Прасміха́ць ’насміхацца’ (швянч., Сл. ПЗБ). З насміхацца ў выніку кантамінацыі з польск. prześmiewać, prześmiewać sięжартаваць, кпіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блазнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Разм. Строіць з сябе блазна (у 2 знач.), дурэць; гаварыць глупствы, недарэчна жартаваць. Ад таго, што на іх ніхто не глядзеў, у Мікалая з Іванам адпала ахвота блазнаваць. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвялі́цца, цвялюся, цвелішся, цвеліцца; незак.

Дражніцца, жартаваць. «А можа гэта.. [Зоська] цвеліцца з маладым хлопцам».., — думаў часамі Галляш. Чорны. — Ого, якая ты скорая! Ужо і дайце ёй! Паскачы раней, а [тады] я табе дам, — цвяліўся той. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Траўша́, троўша́ ‘трапло’ (пін., Жыв. сл.). Няясна, магчыма, ад аргат. травіць ‘гаварыць лухту, жартаваць’ на аснове травіць (гл.), словаўтваральна нагадвае балтызмы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паддо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак., да каго і без дап.

Заваяваць да сябе прыхільнасць; падлашчыцца. Каб паддобрыцца да дзяцей, старшыня прысеў на краёчку ложка і пачаў жартаваць. Пальчэўскі. [Эма:] — Гандляры так ужо стараюцца тавар збыць, што не ведаюць, як паддобрыцца, дагадзіць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Замбо́ліць, замбалі́ць ’гаварыць не тое, што трэба’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Хутчэй за ўсё з гіпатэтычнага польск. (незафіксаванага) *zębolićzęby ’зубы’). Параўн. рус. валаг. зубо́ритьжартаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лягчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе, незак.

1. Памяншацца ў вазе, станавіцца больш лёгкім.

2. безас. каму і без дап. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Раман зноў пачаў жартаваць. Косцік адчуваў, як з яго сэрца спадае цяжар, як лягчэе ў яго на душы. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выскаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выскаліцца.

2. Разм. Смяяцца, жартаваць. Знаходзіліся жартаўнікі і пачыналі выскаляцца. Грахоўскі.

3. з каго-чаго. Разм. Насміхацца; здзекавацца. Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца з яго. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́рабіць (БРС, Нас., Шпіл., Касп., Шат.), вы́робыты (поле) ’апрацаваць’ (палес., Выг. дыс.), вы́рабіцца ’выбрацца, вызваліцца’ (Янк. Мат., Шн., 2, Шат.), вырабля́ць ’дурэць, жартаваць’ (Шат.), вырабля́цца ’дурэць, сваволіць’ (Гарэц.). Гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труні́ць ‘злосна жартаваць, іранізаваць’ (Юрч. СНС, Рэг. сл. Віц.), труне́нне ‘злосныя жарты’, сюды ж тру́ніт (г. зн. тру́нетый) ‘чалавек, над якім даўно жартавалі’, трунёмшы ‘звыклы жартаваць’: ён ня можыць мінуты пражыць ні трунёмшы, труне́ннік ‘той, хто злосна жартуе’ (Юрч. СНЛ). З рус. труни́ть ‘тс’, подтру́нивать ‘тс’, якое Фасмер (4, 109) суадносіць з труд (з пытальнікам). Варбат (РР, 1976, 6, 71–75) выводзіць дзеяслоў з першаснага труни́ть ‘брудзіць, смеціць, церушыць’ (гл. трунне), што ўрэшце ўзыходзіць да *terti, гл. церці (Арол, 4, 108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)