Віншаваць ’вітаць, славіць каго-небудзь з выпадку знамянальнай даты ці радаснай падзеі’ (БРС, КТС, Шпіл., Мал., Гарэц., Касп., Нас.), ст.-бел. виншоватижадаць’ (з XVI ст.). Укр. віншувати, вінчувати, польск. winszować ’віншаваць, выказваць пажаданні’, уст.жадаць што-небудзь каму-небудзь’; ’прасіць’. Бел. лексема запазычана з польск. winszować (< с.-в.-ням. wünschen) (Булыка, Запазыч., 64; Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 54; Карскі, Белорусы, 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабро́, -а́, н.

1. Усё станоўчае, карыснае.

Жадаць дабра каму-н.

2. Добрыя справы, учынкі.

За маё д. ды мне ў рабро (з нар.). Зрабіць многа дабра людзям.

3. Маёмасць, рэчы, пажыткі (разм.).

У іх куфры поўныя дабра.

4. Што-н. нягоднае, непатрэбнае, дрэннае (разм., іран.).

Такога дабра нам і дарма не трэба.

Не з дабра — не ад добрага жыцця.

Не на дабро — пра тое, што можа прывесці да дрэнных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыя́ць ’спрыяць’ (ТСБМ, Мік., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Ян., Мат. Маг.; паст., рагач., Сл. ПЗБ; ТС, ГЧ), ’гадзіць’ (люб., Нар. словатв.), прыя́ті, прыя́ты ’спрыяць; жадаць дабра, прыхільна ставіцца’ (Клім., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), прыя́тэжадаць дабра, добра адносіцца да каго-небудзь’ (Сіг.); сюды ж вытворныя: прыя́т ’прыемнасць’ (Некр.), прыя́нне ’добразычлівасць, спагадлівасць’ (Нас., Яруш., Яўс.). Укр. старое прия́ти ’тс’, рус. прия́ть ’адносіцца прыхільна’, ц.-слав. приѩти, польск. (s)przyjać, в.-луж. přeć, přać, н.-луж. pśaś ’спрыяць, жадаць’, чэш. přáti, příti ’быць схільным, жадаць’, славац. priať ’спрыяць’, серб.-харв. прѝјати ’дасягаць поспеху, удавацца’, славен. príjati ’быць схільным’, балг. прия́я ’рабіць дабро, ставіцца прыхільна’. Прасл. *prijati. Роднасныя ст.-інд. priyas ’дарагі, дастойны’, авест. frya ’дарагі, каханы’, frīnãti ’цаніць, любіць’, гоц. frijôn ’любіць’, ням. freien ’сватаць’, лат. periêks ’радасць’ і інш. Гл. Траўтман, 231; Фасмер, 3, 369–370; Брукнер, 445; Голуб-Копечны, 299; Махэк₂, 490; БЕР, 5, 749; Сной₂, 575; ЕСУМ, 4, 586.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іска́ць ’шукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін., Сл. паўн.-зах.), іска́ць, іска́цца ’шукаць у галаве’ (Шат., Касп.). У літ. мове выціснута агульнабел. шукаць. Рус. иска́ть ’шукаць’, дыял. иска́ться ’шукаць у галаве’, укр. дыял. ська́ти ’шукаць у галаве’, польск. iskać ’шукаць вошы’, ст.-чэш. jíiskati ’шукаць’, славац. ískať ’шукаць у галаве’, славен. iskáti ’шукаць’, серб.-харв. ѝскатижадаць’, ’шукаць’, балг. и́скамжадаць’, ’прасіць’, ’патрабаваць’, макед. дыял. иска ’хацець’. Ст.-слав. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’прасіць’, ст.-рус. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’дамагацца’, ’прасіць’, ст.-бел. искати ’шукаць’. Прасл. *jьskati працягвае і.-е. *ais‑жадаць, хацець, шукаць, патрабаваць’ (Покарны, 1, 16); параўн. літ. ieškóti ’шукаць’, лат. iẽskât ’шукаць вошы’, ст.-інд. iccháti, авест. isaiti ’шукаць, жадаць’, ст.-в.-ням. eiskōn, ням. heischen ’патрабаваць’, англа-сакс. āscian, англ. to ask ’пытацца’. Гл. Фасмер, 2, 139–140; Слаўскі, 1, 729–730; Безлай, 1, 212; Трубачоў, Эт. сл., 8, 238–239, дзе агляд літ-ры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Неаболіць, необбліць ’зайздросціць, крыва глядзець’ (ТС), нэобблыты ’не спрыяць, не жадаць дабра’ (пін., Нар. лекс.; камян., З нар. сл.), ныобблыты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), ныобвб‑ лытэ ’рабіць наадварот, не спрыяць, насміхацца’ (драг., Нар. словатв.), в.-луж. njebolić ’плявузгаць, сплетнічаць’ (гл. Шустар-Шэўц, 13, 1008). Ад аболіць (гл.), зыходная форма захавалася ў обволытэ ’спрыяць, хацець, жадаць (каб так было ў таго, каго обволятьУ (драг., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вале́й ’пажаданы’ (Яруш.); ’лепей’ (КЭС, Гарэц., Шн.). Узыходзіць да польск. woleć ’аддаваць перавагу, жадаць, хацець’, але семантычна з’яўляецца ўласнабеларускім утварэннем, на што ўказвае Брукнер (630), адзначаючы, што слова сустракаецца ў пісьменнікаў з Беларусі (Ходзька, Сыракомля). Параўн., аднак, рус. вале́й, воле́й ’лепей’. Укр. воліти, волитижадаць, хацець’, волісь, воліся ’лепей, пажаданей’. Магчыма, таксама, што валей непасрэдна ад воля, як рус. параўнальная ступень воре́й па якаснаму значэнню назоўніка вор. Словаўтваральная і семантычная паралель: рус. охотней (< *охотный) < хотеть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Адчуваць моцную прагу да чаго‑н.; моцна жадаць чаго‑н. Нізкія дрэўцы, нядаўна пасаджаныя на набярэжнай, пажаўцелыя, чахлыя. І яны прагнуць свежага паветра і чыстай вады. Лынькоў. [Валодзю] як бы хацелася аддаліць той момант, якога ён даўно прагнуў, момант спаткання з маці. Чорны.

прагну́ць, ‑гну́, ‑гне́ш, ‑гне́; ‑гнём, ‑гняце́; зак., што.

Пры дапамозе чаго‑н. цяжкага зрабіць прагіб, выгіб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бажо́на ’ханжа’ (Гарэц., Др.-Падб.). Параўн. рус. дыял. бажё́на ’наравістая; дарагая; ханжа’. Вытворнае ад бажа́цьжадаць’ (гл.), рус. бажа́ть, божи́ть і г. д., укр. бажа́ти ’тс’. Бажо́на — значыць ’выбраная, адзначаная богам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераго́раць ’перагараваць’ (лях., Сл. ПЗБ), ’агораць, справіцца з чым-небудзь’ (Нар. Гом.) трэба разглядаць разам з аго́раць ’што-небудзь зрабіць, набыць з цяжкасцю’, горны ’гаротны, сумны’ (БРС), якія да прасл. *gorati: серб.-харв. пре́гор ’перажыванне, гора, смутак, журба’, ’забыццё журбы’; чэш. horati ’гарэць’, ст.-польск. gorać ’палаць, палымнець’, польск. gora ’агонь на пашы, які распальваюць пастухі’, рус. гора́ть ’знішчацца агнём’. Форма *gorati — даволі старая ступень вакалізму кораня побач з *gorěti і *‑garati, параўн. літ. garúoti ’выпарвацца; моцна жадаць’ побач з літ. gorúoti ’моцна жадаць; працаваць да поту’ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́нуты ‘пабегчы; схавацца’ (Клім.), ‘зрушыцца з месца’ (Сл. Брэс.), ‘рэагаваць’ (пін., Бел. дыял. 1), тэ́нутыся ‘рушыць’ (драг., Нар. словатв.). Магчыма, звязана з серб. те́нутижадаць’. Няясна; мяркуецца паходжанне ад *teknǫti ‘пабегчы’ (ЕСУМ, 5, 546), параўн. тыняцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)