жада́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жада́ю жада́ем
2-я ас. жада́еш жада́еце
3-я ас. жада́е жада́юць
Прошлы час
м. жада́ў жада́лі
ж. жада́ла
н. жада́ла
Загадны лад
2-я ас. жада́й жада́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час жада́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

жада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., чаго, з інф. або са злуч. «каб».

1. Хацець што-н. здзейсніць, зрабіць, займець.

Жадаю бачыць сына.

2. каму-чаму і з інф. Выказваць якія-н. пажаданні, зычыць.

Жадаю вам здароўя.

|| зак. пажада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жада́ць несов.

1. жела́ть; хоте́ть;

ж. сустрэ́чы з сы́нам — жела́ть встре́чи с сы́ном;

2. (высказывать пожелания) жела́ть;

жада́ю вам по́спехаў — жела́ю вам успе́хов;

3. (испытывать сильное желание, страстно хотеть) жа́ждать; вожделе́ть;

жыць як душа́ жада́е — жить в своё удово́льствие;

ці не жада́еце — не уго́дно ли;

ко́лькі душа́а́е — ско́лько душе́ уго́дно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чаго з інф. або са злучн. «каб».

1. Хацець што‑н. ажыццявіць, зрабіць, займець. Крылаў жадала б .. [Агата] на гэты час, каб пераляцець раптам к сыну. Мурашка. Спаткаўся з роднаю зямлёй, жадаю шчырым сэрцам роднай: каб больш не знацца нам з вайной, каб больш не знаць вайны ніводнай! Дубоўка.

2. каму-чаму. Зычыць, выказваць якія‑н. пажаданні. Жадаць людзям дабра. Жадаць дзецям добра вучыцца. □ [Страмілін:] Ну жадаю вам жыць у згодзе і любві ды збудаваць моцную савецкую сям’ю. Крапіва. — Жадаю вам, браткі, удачы. — Іван Іванавіч паціснуў прадубленую, як падэшва, дзедаву далонь і маленькую Сашкаву руку. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жада́ць

1. (хацець) wünschen vt; beghren vt (моцна, горача); trchten vi, strben vi (чаго nach D) (імкнуцца);

2. (зычыць каму) wünschen vt;

жада́ць каму-н шча́сця j-m Glück wünschen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Жада́ць ’хацець нешта зрабіць, зычыць’ (ТСБМ). Рус. дыял. жада́ть ’тс’, укр. жада́тижадаць, дамагацца’, польск. żądać ’тс’, в.-луж. žadać ’дамагацца, хацець’, н.-луж. žedaśжадаць’, чэш. žádati, славац. žiadať ’дамагацца, жадаць’, балг. жадувам ’хацець’, макед. жеднее ’тс’, серб.-харв. же́ђати, жѐднети ’моцна хацець’, славен. žéjati ’хацець’. Ст.-слав. жѧдати ’мець смагу; моцна хацець’, ст.-рус. жадати ’тс’. Гэта значэнне замацавалася ў рус. мове за другаснай формай гэтага ж дзеяслова — стараславянізмам жаждаць. У бел. і ўкр. для перадачы такога значэння замацаваўся дзеяслоў прагнуць, прагнути. Гэта адзначыў ужо Бярында (36), перакладаючы жадаю ’прагну’. За дзеясловам жада́ць, жадати асталося значэнне ’моцна хацець’, суадноснае са значэннем рус. желать, якое не мае бел. і ўкр. паралелей, што ўказвае на магчымасць пэўнай семантычнай кантамінацыі. Пры станаўленні значэнняў слова жада́ць на бел. (і ўкр.) мову мела, відаць, уздзеянне польск. żądać, што адлюстравалася ва ўкр. жадати ’моцна хацець, вымагаць’ (як і ў польск.). Апошняе адценне не замацавана ў бел., дзе развілося спецыфічнае адценне значэння ’зычыць, выказваць добрыя пажаданні’. Прасл. *žęd‑ (з насавым інфіксам цяп. ч.) параўноўваецца з літ. gedáutiжадаць чагосьці, імкнуцца да чагосьці’, gedė́ti ’імкнуцца, тужыць’, а таксама шэрагам форм і.-е. моў з іншымі ступенямі чаргавання галосных. І.‑е. корань, відаць, *g​hedh‑ ’прасіць, хацець’. Фасмер, 2, 33; Скок, 3, 675; Махэк₂, 721; Брукнер, 663; Покарны, 1, 448. Траўтман (82), Фрэнкель (144) суадносяць літ. словы са слав. *žьdati ’чакаць’, якое ў Покарнага (1, 426–427) трапляе ў іншы корань *gheidh‑ з тым жа значэннем ’жадаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пажада́ць гл. жадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́гнуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак., чаго.

Адчуваць прагу (у 2 знач.), моцна жадаць.

П. сустрэчы з сябрамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соизволя́ть несов. рабі́ць ла́ску, жада́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зы́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., што каму-чаму.

Жадаць, выказваць, выражаць каму-, чаму-н. пажаданні.

Зычу вам многа шчасця і моцнага здароўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)