каніце́ль, ‑і, ж.

1. Вельмі тонкая металічная, звычайна залатая або сярэбраная, ніць для вышывання. На Мсціслава і пана Адама пацягнуўся з вышыні паток струменьчыкаў, падобных на залацістую каніцель, аблытаў іх, зрабіў залацістыя валасы Маеўскага рыжымі. Караткевіч.

2. перан. Разм. Нудная зацяжная справа, валакіта. — Бачыш, у брыгадзе і з ворывам дрэнь, і з фермай не клеіцца, і з куратнікам каніцель. Гурскі. // Дарэмная трата часу.

•••

Цягнуць (разводзіць) каніцель гл. цягнуць.

[Фр. cannetille.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́рідадрэнь’ (Бяльк.). Кантэкст: «Гаріда ты, што ты мне сьвіньню пыдкладывыіш!» Відавочна, тое ж, што і рус. а́ред ’вельмі стары чалавек, стары скнара, буркун, злы чараўнік’, паходжанне якога спрэчнае (гл. Фасмер, 1, 85: магчыма, ад біблейскага імя Ίάρεδ; параўн. яшчэ Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 122) і якое ўжываецца і як лаянка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхале́цце ’ліха, бяда’ (Ян.; Мат. Гом.), ’дрэнь, пагібель’ (Грыг., Нас., Бяльк.), ’дрэнны год’, ’няшчасце’, ’благое надвор’е’ (Касп.), ’неслух’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’час вялікай нягоды’ (ТСБМ). Укр. лихолі́ття ’цяжкія часы’, рус. лихоле́тье ’пара пакут, узрушэнняў’, ст.-рус. лихолѣтие ’тс’. Прасл. lixolětьje (Трубачоў, Эт. сл., 15, 92). Да лі́ха і ле́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустабя́ка ’пусты чалавек, што робіць пустое і гаворыць пустое’ (Варл.), пустабека ’пусты чалавек’ (лаг., Стан.), укр. пустобʼяка ’пусты, разбэшчаны чалавек’, рус. пустобяка ’той, хто гаворыць пустое’. Да пусты ў значэнні ’несур’ёзны, легкадумны’ і бякадрэнь’ або вякаць (бекаць) ’плявузгаць, балбатаць’. Інакш ЕСУМ (4, 639–640): з рус. вякаць ’плясці, плявузгаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пага́нец, ‑нца, м.

Разм. лаянк.

1. Вельмі дрэнны, подлы чалавек. [Доктар:] — Колькі людзей праз гэтага паганца загінула, падумаць страшна. Грахоўскі. // Наогул пра каго‑н. непаслухмянага, надакучлівага і пад. [Жанчына:] — Колькі я цябе буду клікаць! Ну, паганец, не прыходзь дамоў! Я табе дам! Шамякін. Навёў тэадаліт — а гнус той слепіць вочы. Ну так і лезе дрэнь у нос, у рот, У вушы, за каўнер залазіць абармот. І не дасі паганцу рады. Корбан.

2. Уст. Нехрысціянін, чалавек іншай веры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Што‑н. непрыемнае, брыдкае, паскуднае; дрэнь, гадасць. [Янка:] — Ведаеш, брат, такая прыснілася брыда, што і цяпер яшчэ праціўна ў роце. Колас. А кпіны слухаць там і розную брыду — Ды ну іх, кажа [заяц], к ліху! Крапіва.

2. Разм. Аб кім‑н. брыдкім, паскудным, агідным. Усе адчувалі, што недалёка той дзень, калі рушыць наперад слаўная Савецкая Армія і дачыста змяце з зямлі фашысцкую брыду. Шчарбатаў. — Вон з хаты, брыда! — закрычала.. [Параска] і ўсхапілася. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няра́д (нерядъ) ’беспарадак; нязгода’, дэрываты — нярад‑ на, няраднасць, нярадны (Нас.). Вытворнае ад рад (< *rędъ) (гл.), магчыма, праславянскага паходжання, параўн. рус. (смал., перм.) неряд ’беспарадак’, польск. nierząďбеспарадак, анархія; бяспраўе; распуста’, чэш. nerád ’смецце, дрэнь’, в.-луж. njerjadн.-луж. njered ’тс’, славен. nered ’беспарадак, разладжанне’, серб.-харв. перед ’тс’, макед. перед ’тс’, балг. нереб ’тс’ (ne‑rędъ?, параўн. Махэк₂, 396; Шустар-Шэўц, 14, 1014).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ша ’кіслае малако’ (Мат. Маг.). Няясна; магчыма, да наш (гл.), параўн. эўфемізм нашаннб (нашъ‑онъ‑нб) ’кал, дрэнь’ (Нас.); сувязь з рус. няша ’іл, рэдкая гразь; плесня, цвіль’, якое выводзяць з комі naša ’пена, асадак, гушча, іл’ (Фасмер, 3, 95), нягледзячы на значную фармальную і семантычную блізкасць, здаецца праблематычнай, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях; па семантычных меркаваннях цяжка звязаць з літ. naša ’ўраджай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слізь, слізі, ж.

1. Цягучая і слізкая маса, якая выдзяляецца некаторымі клеткамі жывёлін і раслін. Кароткім спружыністым рухам.. [вугор], як змяя, выслізне з вашых рук.. Гэтаму.. дапамагае яго надзвычай дробная, схаваная ў скуры луска, накрытая зверху тоўстым слоем слізі. Матрунёнак.

2. Слізкі, цягучы налёт на прадметах ад пастаяннай вільгаці. Ля берагоў возера было мелкае, а дробныя каменьчыкі, што ўсцілалі дно, пакрыты нейкай зялёнай сліззю. Ваданосаў. Косця сцёр з біклагі слізь і ракушкі, паспрабаваў адкруціць вечка. Гамолка. / у перан. ужыв. А крытык скажа строгі, Як адмятала дрэнь і слізь Яна [праўда] з жыцця дарогі. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скаланда́ ‘пасмешышча’, ‘нікчэмнасць, дрэнь’ (Нас.), ‘скандал’: век жывуць са скаландой (Мат. Гом.), скулунда́ ‘аткіды, смецце’, ‘астатак’ (Бяльк.), скулінда́ ‘дробязь, вельмі мала’ (Юрч.). Насовіч (Нас., 580) узводзіць да грэч. σχανδαλον ‘спакуса’, ‘перашкода’, параўн. сканда́л (гл.), што магло паўплываць на семантыку. Відаць, запазычанне з літ. skalánda ‘доўгая адшчэпленая лучына для пляцення кошыкаў і да т. п.’, ‘трэска, асколак’, skelénda ‘трэска, асколак’, якія, паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 2, 269), ад skélti ‘шчапаць’ з суф. ‑da. Да семантыкі параўн. дробязь < дробны < драбіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)