провад, кабель, дрот

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

патанчы́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -то́нчаны; зак., што.

Зрабіць танчэйшым (гл. тонкі ў 1 знач.).

П. дрот.

|| незак. патанча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і пато́нчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. патанчэ́нне, -я, н. і пато́нчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніза́ць, ніжу́, ні́жаш, ні́жа; ніжы́; ні́заны; незак., што.

1. Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад.

Н. пацеркі.

Н. грыбы.

2. перан. Пранізваць, працінаць наскрозь.

|| зак. наніза́ць, -ніжу́, -ні́жаш, -ні́жа; -ніжы́; -ні́заны.

|| наз. ніза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аплётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Матэрыял, якім што‑н. аплятаецца. Пакрыць дрот аплёткай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перавярце́нь (перэверце́нь) ’заварацень (вяроўка, дрот) у санях для мацавання аглабель’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем перавязаць і за́верцень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выгнуць што‑н. у многіх месцах, выгнуць усё, многае. Павыгінаць дрот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меты́зы (мн.) ’стандартызаваныя металічныя вырабы: металічныя стужкі, дрот і вырабы з іх’ (ТСБМ). З рус. метиз = скарочанае мет‑(аллическое) из‑(делие).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саржаве́ць, ‑ее; зак.

Быць пераедзеным іржою. [Грасыльда:] — Дрот быў у агні, саржавеў, гнуўся, але дзе ты возьмеш што лепшае. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калібрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што (спец.).

1. Правяраць або ўдакладняць калібр (у 1 знач.).

К. дрот.

2. Правяраць шкалу дзяленняў якога-н. вымяральнага прыбора.

К. тэрмометр.

|| наз. калібрава́нне, -я, н. і калібро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́вад, -у, М -дзе, мн. правады́, -о́ў, м.

Металічны дрот для перадачы электрычнага току.

Тэлефонны п.

Старшыня на провадзе (тэлефонны апарат злучаны са старшынёй; разм.).

|| прым. правадны́, -а́я, -о́е (спец.).

Правадная сувязь (якая ажыццяўляецца па правадах у адрозненне ад радыёсувязі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)