арыентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е, -ту́й; -тава́ны; незак.

1. каго-што. Даваць магчымасць каму-, чаму-н. вызначыць сваё месцазнаходжанне на мясцовасці або кірунак руху.

А. касмічны апарат у палёце.

2. каго-што, на што і ў чым. Накіроўваць на дасягненне якой-н. мэты, дапамагаць каму-н. разабрацца ў чым-н. (кніжн.).

А. даследчыкаў на выкарыстанне новых дакументаў.

|| зак. зарыентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. арыенціро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і арыентава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Змо́га ’здольнасць, магчымасць’. Рус. абл. смо́га ’тс’, укр. змо́га ’тс’, в.-луж. zmoha ’хваля’. Параўн. ст.-рус. съмогатидапамагаць’ (XVI ст.). Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова съмогати, відаць, у больш шырокім, чым зафіксавана ў ст.-рус., значэнні (параўн. н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’). Корань mog‑ гл. магчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Хутка рынуцца куды-н.

К. на дапамогу.

К. на ворага.

К. за кім-н.

2. Паспешліва, імкліва пачаць якое-н. дзеянне.

К. ў спрэчку.

К. дапамагаць.

3. Праявіць моцнае імкненне да каго-н. у выражэнні якіх-н. пачуццяў.

К. на шыю.

4. Напасці, накінуцца на каго-, што-н.

Сабака кінуўся на незнаёмага.

5. Скокнуць з вышыні.

К. з берага ў рэчку.

Кінуцца ў вочы — стаць асабліва прыметным.

|| незак. кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отстаю́щий

1. прич. які́ (што) адстае́;

2. прил. адстаю́чы;

помога́ть отстаю́щим ученика́м дапамага́ць адстаю́чым ву́чням;

3. сущ. адстаю́чы, -чага м.;

подтяну́ть отстаю́щих падцягну́ць адстаю́чых.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Імкнуцца, намервацца што‑н. зрабіць. Палашка пазірае на Панаса і хвалюецца, парываецца нешта сказаць і не зусім яшчэ адважылася, каб гаварыць. Галавач. Не раз парываліся Антон з Іванам кінуць вучобу зусім і дапамагаць сястры ў гаспадарцы. Місько. Стары Міклюта двойчы парываўся схапіцца з Міхалам, але Міхал адбягаў, выкручваўся. Сіняўскі.

2. Зал. да парываць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мі́лаваць ’дараваць віну’, ’шкадаваць’, гіст. ’выказваць увагу, любіць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Яруш., Растарг.), ’спачуваць і дапамагаць бедным, няшчасным і пакрыўджаным’ (КЭС, лаг.). Са ст.-рус. (праз рус. мову) миловати ’дараваць, выказваць ласку’, якое да прасл. milovati. Гл. мі́лы. Жураўскі (SlOr, 10 (1), 1961, 40) памылкова выводзіць ст.-бел. миловати са ст.-польск. miłować się.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выруча́ть несов.

1. выруча́ць; (освобождать) вызваля́ць; (спасать) вырато́ўваць; (помогать) дапамага́ць;

2. (о деньгах) выруча́ць; (торговлей — обычно) утарго́ўваць; (возвращать потраченный капитал) вярта́ць; (получать) атры́мліваць; см. вы́ручить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Садаві́ць, садові́ті, садовы́тыдапамагаць сесці’, ’прапанаваць сесці’, ’сеяць, садзіць (пра насенне)’ (свісл., гродз., беласг., Сл. ПЗБ), садаві́цца, седаві́цца, садові́тісе, садовы́тысь ’садзіцца’ (гродз., шчуч., ваўк., драг., Сл. ПЗБ), садаві́цца ’тс’ (Сцяшк. Сл.). З польск., параўн. sadowić ’садзіць у паказанае месца’. Паводле Борыся, 537 ад прасл. *sadъ у першасным значэнні ’сажанне; пасадка’; элемент ‑ow‑ (< *‑ou̯‑) ён тлумачыць як след даўней прыналежнасці *sadъ да ‑ŭ‑ асноў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэпеці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.; каго-што.

1. і без дап. Праводзіць рэпетыцыю, развучваць, паўтараць ролю, п’есу і пад., рыхтуючыся да выступлення перад публікай. Узялі «Чайку».. Штовечар рэпеціравалі, хоць блізіліся экзамены. Шамякін. А Ольга Сцяпанаўна, якая працуе загадчыцай бібліятэкі, цэлы дзень спявае песні: яна ўдзельнічае ў самадзейнасці і рэпеціруе нават на кухні ля пліты. Бяганская.

2. Займаючыся з кім‑н. дадаткова, дапамагаць засвоіць неабходныя веды. Рэпеціраваць слабых вучняў.

[Ням. repetieren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прылюбі́ць ’упадабаць; прымаць з прыемнасцю’ (Нас.; б.-каш., ГЧ), сюды ж прылюбоўнік (= рус. прелюбодей) (Тураўшч., 1, 59). Прэфіксальнае ўтварэнне ад любі́ць (гл.) з развіццём семантыкі. Укр. прилюби́ти, прилюбля́ти ’зачараваць, прывабіць, любіць, прымаць з прыемнасцю’, прилюби́тися ’прыахвоціцца’. Стараж.-рус. прилюбитисѧ ’аддацца любві’: Богови прилюбистеся (1578, Сразн.), рус. дыял. прилюби́ть, прилюба́ть ’аказваць садзейнічанне, дапамагаць’, прилюби́ться ’спадабацца, прыйсціся да густу, да спадобы’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 319–320.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)