журлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Сумны, журботны. Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні — і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы. Караткевіч.

2. Які любіць павучаць, дакараць; бурклівы, сварлівы. Мая свякроў журлівая, А да таго і сварлівая. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́чыцьдакараць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́чить ’тс’. Параўн. серб.-харв. жу̏чити, жу́чити ’рабіць горкім, мучыць’ (відаць, ад жу̑ч ’жоўць, злосць’). Праабражэнскі (1, 239) звязваў жучить з жгут, што неверагодна. Мала верагодна і дапушчэнне Фасмера (2, 68) пра сувязь з жуда, жуткий. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 301, ЭИРЯ, 3, 65) лічыць звязаным з рус. дыял. жук ’сварка, шум’ (у СРНГ не зафіксавана) і жу́ка́тьдакараць, спрачацца, сварыцца, гаварыць ціха’. Гэта этымалогія мае больш падстаў. Ці не з польск. zuczyć ’навучыць’ (у рус. тады з бел.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мумрыта́ць, драг. мумрыта́ты ’мямліць’ (Клім.). Роднаснымі да яго Клімчук (ЛП, 16) лічыць серб.-харв. му̀млати, му̀мљати, мр̀мљати ’мармытаць’, балг. мъ́мрядакараць, сварыцца’. Да мумрыць (гл.). Утворана ад назоўніка з суфіксам ‑otъ. Гл. таксама му́мрыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піня́ць, фалькл. піняці ’наракаць, дакараць’ (віц., Рам. 3), ’злаваць, папікаць’, піняцца ’скардзіцца, злавацца’ (Бяльк.). КЭСРЯ, 332 выводзяць ад пеня, якое са ст.-слав. пена ’штраф’ < пят. росна < ст.-грэч. ποινή ’пакаранне’. Гл. таксама пянягща ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папрака́ць, папро́к ’выказваць дакор, незадавальненне чым-н., дакараць каго-н.’ (ТСБМ, КТС, мядз.), папряка́ць ’тс’ (Бяльк.). Рус. попрека́ть, попрёк. Звязана з перак (гл.), папярок і з царк.-слав. прѣкъ ’процілеглы’, прѣкы ’супраць’ (параўн. Фасмер, 3, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінаваціць ’абвінавачваць, лічыць вінаватым’ (КТС, БРС, Гарэц., Шат., Мядзв., Яруш., Касп.), вінуваціць, вінаваціць ’тс’ (Бяльк.). Укр. винува́тити, винова́тити ’тс’, рус. винова́тить ’абвінавачваць’. Утворана ад вінаваты (гл.). Сюды ж зваротны дзеяслоў вінаваціцца ’рабіцца вінаватым, даўжніком’ (Нас.); ’апраўдвацца, дакараць сябе, адчуваючы віну, каяцца’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакара́цца ’ўпікаць, дакараць; перакідвацца жартамі’ (Др.-Падб.), перакара́ць ’гаварыць наперакор; назаляць’ (Нас.), перакор ’перакорлівасць’ (Др.-Падб., Яруш.), перако́ра ’наперакор’ (Нас.), укр. переко́рюватися ’спрачацца, узаемна дакараць’, перекір(очка) ’пярэчанне’, перекі́рливий ’які пярэчыць’, рус. переко́р ’усё, што робіцца на злосць; дакор, ганьбаванне’, перекора ’спрэчкі, сваркі’, перекораться ’сварыцца’, польск. przekora, przekór ’упартасць, свавольнасць; жарты’, н.-луж. pśekora ’ўпартасць; спрэчкі, сварка’, в.-луж. překora ’спрэчка, сутыкненне’, překorić so ’пасварыцца’, чэш. příkoří, валаш. na překor ’рабіць наперакор’, славац. priekor, robiť priekory ’тс’, славен. prekȍr ’сварка’, серб.-харв. prijèkor ’дакор, папрок, упікі’, макед. прекор ’тс’ < прасл. *per‑koriti > per‑korь. Да пера- і карыць2 (гл.) (Фасмер, 2, 320; Шустар-Шэўц, 1172; Бязлай, 3, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папракаць, дакараць, упікаць, папікаць □ пароць у вочы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

катава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Моцна, балюча біць, жорстка мучыць. Вядома, Як допыт чыняць там паны, Як б’юць, катуюць, гнуць і ломяць, Як вінавацяць без віны. Колас. Катавалі [зняволеных] гумовымі кіямі, шампаламі, прыкладамі, калолі іголкамі, расціскалі пальцы дзвярамі. Паслядовіч. // перан. Дакараць, прымушаць пакутаваць, мучыцца. — То чаго ж ты так катуеш сябе за тое, што паспяваў трохі? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журы́ць, журу́, жу́рыш, жу́рыць; незак., каго і без дап.

Злёгку дакараць, сварыцца на што‑н., павучаючы. Косця, вядома, быў нямала сканфужаны такой ацэнкай яго работы, але ён бачыў, што дзед журыць яго так сабе, не па злосці. Якімовіч. Няёмка быць там, дзе цябе лаюць і жураць, ды і каму гэта прыемна адчуваць сябе горшым сярод другіх. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)