Сюсю́каць ’размаўляючы, замяняць шыпячыя гукі свісцячымі’; ’размаўляць па-дзіцячаму’ (ТСБМ, Ласт.), ’гаварыць шэптам; змаўляцца’ (Яўс.), сюсю́кацца ’гусці (пра пчол)’ (лід., Сл. ПЗБ). Укр. сюсю́кати ’тс’, ’гаварыць з прысвістам, падобна дзіцяці’, рус. сюсю́кать ’тс’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 823).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
адгусці́, ‑гуду, ‑гудзеш, ‑гудзе; ‑гудзём, ‑гудзяце; зак.
Перастаць гусці. Колькі-колькі над пільняй гудкоў адгуло. Зарыцкі. Маўчаць кулямёты, І міны не выюць. Гарматы сваё адгулі. Броўка. // перан. Прайсці, мінуцца. Пазіцыі аглядвае [абеліск], Дзе бітвы адгулі, Герояў мужных згадвае, што з бою не прыйшлі. Калачынскі. Багата адгуло паводак і адцвіло на лузе траў. Вялюгін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Свірчэ́ць ‘утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад.’, свірча́ць ‘цвыркаць’ (Нас.), свыршя́ты ‘тс’ (драг., З нар. сл.), свыршы́ты (Клім.). Укр. цвірчати́, цві́ркати, рус. сверча́ть, дыял. сверша́ть, польск. ćwierczeć, ćwierkać ‘цвыркаць’, в.-луж. šwórknyć ‘муркаць, свісцець’, н.-луж. šwarcaś, šwarkaś ‘тс’, šwyrcaś ‘свісцець, гусці’, чэш. svrčeti, cvrčeti ‘цвыркаць’, славац. svrčať ‘тс’, серб.-харв. цвр́чати ‘шчабятаць’, славен. cvrčáti, cvŕkati, cvr̂kam ‘пранізліва крычаць, трашчаць, шчабятаць’, балг. цвърча́ ‘шчабятаць’. Ад гукапераймальнай асновы *svьrk‑/*cvьrk‑ з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі (Фасмер, 3, 574 і наст.; Борысь, 107). Роднасныя літ. švìrkštu, švìrkšti ‘гусці, свісцець, пішчаць’, švar̃kšti, švarkšciù ‘кракаць’, лат. svir̃kstêt ‘патрэскваць, свісцець’; гл. Праабражэнскі, 2, 258; Міклашыч, 305, 330; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1161. Параўн. цвыркаць, чыркаць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Жузне́ць, жузніць ’жаваць, бурчаць’, жузня́ ’той, хто бурчыць’ (Сл. паўн.-зах.), польск. дыял. żuźnić ’гучаць, гусці ў вушах’, славен. žužnjáti ’балбатаць’, ’марудна працаваць’. Ад гукапераймальнага кораня *žu‑ (< *geu̯) праз *žuzg‑ (параўн. візг‑, піск‑) з суфіксам ‑н‑е‑ць (або ‑н і‑ць). Параўн. жудзець.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Зу́рзаць, зурзець, зурзіць ’бубніць, бурчаць’, зу́рза ’буркун, плакса’, зу́рзала ’плакса’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. (?) дыял. zur‑zać ’пішчаць, капрызіць’ («з Літвы», Карловіч). З літ. zúrza ’буркун’, zur̃zti ’гусці’ гукапераймальнага паходжання (Фрэнкель, 1280, 1281). Сл. паўн.-зах., 2, 330; Лаўчутэ, Сл. балт., 66. Зурзала на бел. глебе з суф. ‑л‑а ад дзеяслова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прагусці́, ‑гуду, ‑гудзеш, ‑гудзе; ‑гудзём, ‑гудзяце, ‑гудуць; пр. прагуў, ‑гула, ‑гуло; заг. прагудзі; зак.
1. Утварыць працяжны, нізкі гук, гул. Ды каманда: «Станавіся!» — Прагула, як гром. Астрэйка. / Пра гудкі паравоза, машыны і пад. Недзе недалёка прарэзліва прагуў паравоз. Кавалёў.
2. Праляцець, прайсці з гудзеннем. Недзе ў баку прагулі самалёты — іх не відаць было за хмаркамі, што ўсплывалі на паўдні, але гул аддаляўся ў напрамку фронту. Хадкевіч.
3. Гусці некаторы час.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Бунава́ць сварыцца, лаяцца, шумець’ (Шат.), ’сварыцца’ (Жд.), ’гаварыць з самім сабой’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. буне́ть, буни́ть ’гусці’, укр. буні́ти ’тс’, серб.-харв. бу̏нити ’шумець, балбатаць; падбухторваць’, балг. бу́ня ’падбухторваю’ і да т. п. Бернекер (101) лічыць, што ўсё гэта гукапераймальныя словы, якія не маюць непасрэдных паралеляў у іншых мовах; так і Фасмер, 1, 241; Рудніцкі, 1, 255–256. Балг. словы БЕР (1, 90) адносіць да *bujati, што вельмі няпэўна (Рудніцкі, там жа). Параўн. бонова́ты. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вы́зукаваць ’да тонкасцей вывучыць чые-небудзь уласцівасці’ (Гарэц.). Сюды ж, відавочна, вызюка́ць ’вызываць’ і вызю́кацца ’адклікнуцца, прагаварыцца’ (Нас.). Рус. дыял. зук ’гук’, вы́зукать ’вычарпаць’, чэш. дыял. zukať ’удараць, стукаць’, zugať ’прагна есці або піць’, серб.-харв. зу̀кати, зу̑кам ’гусці; шапнуць, кінуць слова’, балг. зу́квам ’крычаць на ўсё горла’. Гукапераймальнае. З іншай ступенню чаргавання гл. зык, зыкаць (Фасмер, 2, 108 і наст., Махэк₂, 719; БЕР, 656). Развіццё семантыкі можна высветліць праз магчымае існаванне прамежкавага значэння ’вывучаць чые-небудзь уласцівасці, распытваючы пра іх’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Жужэ́ць ’гусці’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жужжа́ть, балг. жужа ’тс’. Параўн. славен. žučati. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 297), жужжать < жузг‑ (як дребезг‑и) ад гукапераймальнага жу‑ < *geu‑) + ‑ати. Але гэта не тлумачыць пераходу зг > жж. Фасмер (2, 64) тлумачыў жж як экспрэсіўнае. Пераход zg > zž > žž > ž тлумачыцца праз суфікс *‑ě‑ti; магчыма, ён адлюстроўваецца ў бел. дыял. форме на ‑эць. Улічваючы балг. форму, відаць, прасл. Міклашыч, 412. Параўн. жузнець. Параўн. рус. дыял. назвы насякомых жузг, жужг, жужга (СРНГ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Жужу́лачкі ’самаробныя цацкі з касцей, у якіх прадоўбваюць дзірачкі і ўцягваюць нітачкі’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. журжа 1 ’тс’ (?), жураўка ’калодка з дзіркай (у прыладах)’. Параўн. яшчэ рус. тул. жижо́лка ’вяроўка’. Калі па сувязі з дзеясловам, што мае значэнне ’гусці’, магчыма суадносіць з коранем жужэць (гл.). Некаторыя іншыя магчымасці гл. журжа 1. Фіналь ‑ачкі яўна суфіксальнага характару (< *‑ъk‑ьk‑i). Калекцыю агульнаслав. слоў на *‑i‑ гл. Мейе, Études, 2, 412–421; корань *geu‑ ’згінаць, скручваць’ мог мець пашырэнне ‑l‑ (Покарны, 1, 396–397; гл. жулёмак), першае жу‑ можа быць экспрэсіўным паўтарэннем. Гл. яшчэ жужалкі. Няясна.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)