увалі́ць 1, увалю, уваліш, уваліць; зак.

1. што. Укінуць, унесці куды‑н. што‑н. цяжкае, грувасткае. Уваліць камень у канаву. Уваліць мяшок жыта ў сенцы. // Разм. Усыпаць што‑н. адразу, у вялікай колькасці. Уваліць шчэбень у яму. // Вывезці на поле ў вялікай колькасці для ўгнаення глебы. Столькі гною ўвалілі пад азімыя.

2. што. Увагнуць, уціснуць унутр чаго‑н., зрабіць упалым. Уваліць страху.

3. што. Разм. Праваліць, абваліць; абрушыць што‑н. унутр чаго‑н. Такой жа моцы і столь: за метровай мураванай кладкай падвешан пераплёт сталёвых прутоў, залітых цэментам .. Вось чаму бомбы ўвалілі столь толькі там, дзе ўпалі. Лужанін.

4. без дап. Разм. Увайсці, убегчы гуртам, натоўпам, неарганізавана. І раптам у двор уваліла гурба дзяцей. Шамякін.

5. Разм. Моцна пабіць. Яму так увалілі, што ледзь жывы.

6. Разм. З’явіцца, сесці (аб фурункуле, скуле і пад.). Скула ўваліла.

7. Спец. Адхіліць ад якога‑н. кірунку, курсу. Уваліць нос карабля пад вецер.

увалі́ць 2, увалю, уваліш, уваліць; зак., што.

Апрацаваць сукно, шэрсць валеннем. Уваліць лямец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перемётI м.

1. перакіда́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср., перакі́дка, -кі ж.;

перемёт сне́га перакіда́нне (перакі́дванне, перакі́дка) сне́гу;

2. перакіда́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср., перакі́дка, -кі ж., пераклада́нне, -ння ср., перакла́дванне, -ння ср.;

перемёт сто́га перакіда́нне (перакі́дванне, перакі́дка, пераклада́нне, перакла́дванне) сто́га; см. перемётыватьI 1, 2;

3. (сугроб) гу́рба, -бы ж., сумёт, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Намёт1 ’вельмі тонкае палатно ў два ніты з каляровымі палоскамі па баках’ (докш., Янк. Мат.), ’абрадавы ручнік (даматаны’) (ветк., Мат. Гом.; чэрв., Сл. ПЗБ), кавалак тонкага кужэльнага палатна, які жанчыны абмотвалі вакол галавы’ (чэрв., пухав., калінк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. наметь (XVI–XVII стст.) ’шацёр’, укр. намет, наміт ’шацёр, палатка’, рус. намёт ’сховішча, навес, шацёр’, польск. namiot ’палатка, шацёр, полаг’. Старабеларускае слова лічыцца запазычаннем з польскай (Жураўскі, SOr, 1961, 1, 40); адносна абрадавага ручніка і накрыцця галавы замужніх жанчын гэта меркаванне цяжка было б прыняць, паколькі ў польск. мове для слова namiot такіх значэнняў не фіксуецца. Фасмер (3, 41) прымае самастойнае развіццё ад на і метать, аспрэчваючы больш раннюю этымалогію, якая выводзіць усходнеславянскае і польскае слова ў значэнні ’шацёр’ з іран., афган, namd ’лямец’. Літ. nuometas ’накрыццё галавы з тонкага палатна’. Буга (Rinkt., 2, 502) лічыць запазычаннем з усходнеславянскіх моў. Пра магчымасць самастойнага ўтварэння слова намёт сведчыць наяўнасць аманімічных форм ад мятаць, напр., намёт ’кошык на рыбу’ (Бяльк.), ’падатак’ (Нас.), рус. намёт ’паветка’, ’капна’ і інш. Гл. наметка і.

Намёт2гурба, сумёт’ (Юрч. СНС), рус. намёт ’тс’. Да мне- ці (гл.), намятиць, параўн. таксама на́мець ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамада, натоўп, гурт, чарада, кампанія, скопішча; талака, купа, купка, ватага, арава (разм.); брація (разм. жарт.); шаць, хеўра (разм. зняваж.); гурма (абл.); дружына, куча, кучка, гурба, кагал, капэла, рой, арда (перан.) / рабаўнікоў, забойцаў: банда

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пра́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны з таго боку, які з’яўляецца процілеглым леваму. [Палкоўнік] сунуў правую руку ў кішэню і насцярожана азірнуўся. Паслядовіч. Праз правае плячо звесілася цяжкая светлая каса. Корбан. Трэба пераправу Па вадзе зрабіць, Каб па бераг правы Ўсіх перавазіць. Бядуля.

2. Рэакцыйны, кансерватыўны, варожы перадавым плыням у палітычным і грамадскім жыцці (ад традыцыйнага размяшчэння членаў рэакцыйных партый у правай ад старшыні частцы зала). Правая партыя. // (у знач. наз. пра́выя, ы́х). Людзі з кансерватыўнымі, рэакцыйнымі поглядамі. // Які варожа адносіцца да палітыкі камуністычнай партыі ўнутры самой партыі, капітулянцкі. Перамога сацыялізма была дасягнута ва ўпорнай барацьбе супраць трацкістаў і правых капітулянтаў. «Звязда».

пра́вы 2, ‑ая, ‑ае.

1. Справядлівы, праўдзівы. Чым мне быць у нямецкай няволі, Лепш у правым загінуць баю. Астрэйка.

2. Не вінаваты, які дзейнічае па праўдзе. За яго палезу ў бойку — Вінаваты ён ці правы Мне ўсё роўна: ён мой друг! Панчанка.

3. часцей кар. ф. (праў, права́). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць. Андрэй Міхайлавіч адчуваў, што Гогіберыдзе правы ад першага свайго слова да апошняга, што не мае сёння будучыні ягоны праект. Самуйлёнак. — Пракапенка праў па-свойму, — сказаў Андрэй Давыдавіч, — а Гурба — па-свойму. Кулакоўскі.

•••

Правая рука чыя гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́рва1 ’твань, балота’ (ТС), мерва́ ’вязкае, зыбучае балота’ (лельч., Талст.), укр. жытом. ме́рва, мʼе́рва, марва́, нерва́, нʼерва́ ’разрэджаны вадой чорны ніжні грунт’, ме̑рвʼісті ’мулкі’ (ЛАПП). Балтызм. Параўн. літ. mer̃kti, sumarkýti, лат. mḗrkt, mḗrcêt ’мачыць’, mḗrks ’невялікая сажалка на лузе’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ва, як дрыгва́, ад асновы merk‑. Апошні зычны ‑k‑ мог выпадаць (як у мерва) або пераходзіць у ‑х‑ (гл. ме́рхалаць ’тс’).

Ме́рва2, івац. мэ́рва ’жамерыны, адходы пры тапленні воску’ (іўеў., Сл. ПЗБ), бяроз. мэ́рва ’тс’ (Шатал., Сл. Брэс.). Укр. ме́рва, ме́рвисько ’мятая, пацёртая салома, атава’, ’дрэнь, непатрэбнае’, ровенск. ме́рва ’недаедзеныя рэшткі грубага корму’, рус. пск. мерва́ ’дробныя адыходы пры трапанні льну’, мазав. mierzwa ’тс’, польск. ’мятая салома’, ’дробны гной’, луж. mjerwa, чэш. mrva ’тс’, славац. mrva ’труха’, славен. mŕva ’сена’, ’труха’, ’кавалак’, серб.-харв. мр̏ва ’кавалак’, макед. мрва, мрвка ’тс’, ’мякіш хлеба’, балг. мърва ’кавалачак мяса’, ст.-слав. мръвица ’кавалак’. Прасл. mьrva, якое, відаць, з’яўляецца роднасным да літ. marvà, mervà ’сумесь розных рэчаў, прадметаў’ і, магчыма, літ. marvàгурба, турма, натоўп, чарада’, ст.-в.-ням. mara ’рыхлы, далікатны’, ст.-ісл. merja ’раздрабіць, растаўчы’, ірл. meil ’мяккі, трухлявы’, уэльск. merv ’тс’, ст.-грэч. μαραίνω ’драблю’ (Фрэнкель, 413; Бязлай, 2, 204; Мацэнаўэр, LF, 10, 344). Брукнер (334) і Скок (2, 472) узводзяць лексему да і.-е. асновы *mer‑ ’расціраць’, пашыранай фармантам ‑u̯a. Махэк₂ (381), беручы пад увагу першаснае значэнне ’мятая (салома)’, прасл. mьrva, mьrviti збліжае з с.-в.-ням. werren ’мяць, кудлаціць, замотваць’, якое кантамінавала з іншым чэш. mruiti se, в.-луж. mjerwić so ’кішэць’ (параўн. і славац. mruiť ’мяць, крышыць, перабіраць, варушыцца, шавяліцца’). Мартынаў (вусн. паведамл.) дапускае, што гэта кельтызм, параўн. кельц. merb‑ (< merv‑) у с.-ірл. ro‑merblig ’кішэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́ба1 ’старая жанчына; бабка, бабуля; павітуха; жанчына наогул’. Рус., укр. ба́ба, польск. baba, чэш. baba, bába, балг. бáба, серб.-харв. ба̏ба і г. д. Прасл. baba. Параўн. літ. bóba ’старая’, лат. bãba, с.-в.-ням. bābe, bōbe ’старая’, buobe ’хлопчык’, італ. babbo ’бацька’ і г. д. Мабыць, усе гэтыя словы па паходжанню з дзіцячай мовы. Гл. Праабражэнскі, 1, 10; Бернекер, 36; Траўтман, 23; Фасмер, 1, 99; Фрэнкель, 52; Махэк₂, 39–40; БЕР, 1, 22–23. Параўн. таксама Мейе, Études, II, 247. Некалькі інакш Бадуэн дэ Куртэнэ, Szkice, I, 435 і наст. Да фаналогіі падобных тэрмінаў дзіцячай мовы гл. Якабсон, Writings, I, 538–544. Неверагодна Траймер, які лічыць baba словам каўказскага паходжання (аб гэтым гл. Фасмер, ZfslPh, 26, 60). Відаць, прасл. baba ’бабуля’ замяніла больш старое (з і.-е. сувязямі) прасл. ova ’тс’ (параўн. в.-луж. wowka). Гл. Шустэр–Шэўц, Сл. фил. Отгов., I, 67; ZfSl, 6, 574. Амаль усе лічаць, што ад baba, babъka метафарай утвораныя назвы розных прадметаў (гл. Шулан, SSlav., 5, 153–165; падрабязней гл. ніжэй пры паасобных словах). Але гэта не бясспрэчна (так Попавіч, ЈФ, 19, 159–171, рэканструюе самастойную аснову bab‑|bob‑|bǫb‑).

Ба́ба2 ’прылада, цурбан для забівання свай у зямлю’ (Нас., Касп., Бяльк., Гарэц., Інстр. I). Відавочна, старая метафара баба1 (гл.): назвы для цяжкіх і тоўстых прадметаў часта ўтвараюцца ад гэтага слова. Падрабязна гл. Шулан, SSlav., 5, 153–165. Параўн. і рус. ба́ба, укр. ба́ба, польск. baba ’калода, цурбан для забівання свай’. Гл. яшчэ Брукнер, 9; Шанскі, 1, Б, 4.

Ба́ба3 ’саха, развіліна калодзежнага жураўля’ (Тарн., ДАБМ, 808, Сцяшк. МГ, Сцяшк., Сцяц.). Відавочна, старая метафара да баба1 (гл.). Аб матывацыі называння гл. Шулан, SSlav., 5, 153–165. Рус. ба́ба ’тс’.

Ба́ба4 ’назва ежы’ (Бесар.), ’бабка, яда, прыгатаваная з дранай бульбы’ (Бяльк.). Рус. ба́ба ’від куліча’, укр. ба́ба ’від печыва’, польск. baba, чэш. bába. Слова не вельмі яснага паходжання. Відаць, ва ўсх.-слав. мовах гэта паланізм (гл. Шанскі, 1, Б, 4). У зах.-слав. мовах яго паходжанне таксама няяснае. Некаторыя лічаць, што гэта метафара да баба1 (Брукнер, 9), параўн. Шулан, SSlav., 5, 153–165. Па версіі Махэка₂, 40, слав. слова запазычана з ням. Babe, Bäbe (з гэтым пагаджаецца Шанскі, 1, Б, 4), але Крэчмер, Wortgeögr., 353, Пауль, Wörterb., 65 і іншыя (гл. Махэк₂, 40) выводзяць ням. слова з слав. моў. З іншага боку, Попавіч (ЈФ, 19, 159–171, гл. асабліва стар. 168) хоча бачыць тут аснову bab‑ (гл. баб-), не звязаную з baba ’жанчына’.

Ба́ба5 ’нарыхтаваная гліна, шчыльна збітая ў горку прамавугольнай формы’ (Вярэн.). Параўн. і ўкр. ба́ба ’вялікі шарападобны камяк ганчарнай гліны’. Мусіць, метафара да ба́ба1 (гл.). Аб матывацыі гл. Шулан, SSlav., 153–165.

Ба́ба6 ’гатунак грушы; бэра’ (Сцяц.). Параўн. укр. ба́ба, польск. baby ’гатунак грушы’. Як і многія падобныя назвы, ад баба1 (гл.) па знешняму падабенству грушы да тоўстай жанчыны. Але параўн. і магчымасць паходжання ад прасл. асновы bab‑ (гл. пад ба́ба1).

Ба́ба7 ’расліна адуванчык Taraxacum officinale’ (палес., КЭС). Параўн. таксама яе іншыя назвы ва ўкр. мове: бабакуль, кульбаба, бабка, бабки (Макавецкі, Sł. botan., 366), серб.-харв. баба марта (Сіманавіч, 461). Аб матывацыі назвы можна толькі здагадвацца. Хутчэй за ўсё меліся на ўвазе лячэбныя ўласцівасці расліны (у сувязі з «бабамі-знахаркамі»; падрабязней гл. ба́бка ’трыпутнік’). Не выключаецца, што назва адлюстроўвае шарападобны выгляд расліны пасля цвіцення. Ва ўсякім выпадку сувязь з ба́ба ’жанчына, баба’ бясспрэчная. Параўн. і ням. назвы для Taraxacum off.: Alte Weiberteu, Großmutter Nachtfunzla (Марцэль, Pflanzennam., 5 (2), 178, 5 (4), 611). Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 6; 65.

Ба́ба8 ’дрыгва, багністае месца на балоце’ (палес., КЭС). Цёмнае слова. Можна толькі выказаць некалькі думак. Магчыма, ад ба́ба ’старая жанчына’. Параўн. укр. дыял. ба́бка (або ста́рка) ’плеўка на малацэ’. Гэта значыць, баба першапачаткова азначала такое месца на балоце, якое было прыкрыта «плеўкай» (травой і г. д.), але было вельмі небяспечнае. Другая магчымасць: можа ёсць сувязь з укр. дыял. ба́бло ’балота, дрыгва’ (форма ба́бло магла ўспрымацца як павелічальная, і з яе ўзнікла баба), гл. Краўчук, БЛ, 1974 (6), 66. Іначай Талстой, Геогр., 186, які зыходзіць са значэння ’бугарок’ і параўноўвае баба ’дрыгва’ з укр. ба́багурба снегу’.

Ба́ба9 ’птушка-баба, няясыць’ (Нас., Бяльк.). Параўн. рус., укр. ба́ба ’пелікан’ (у іншых славян таксама сустракаецца ў назвах птушак, напр., польск. baba ’сойка’). Ад ба́ба1 ’жанчына, бабуля’ (па знешняму выгляду птушкі, якая вельмі падобная на старую бабку, гл. Флінт, Птицы, табл. 12).

Ба́ба10 (каменная баба; археалагічны помнік). Рус. ба́ба, укр. ба́ба, польск. baba і г. д. ’тс’. Мабыць, да ба́ба1 (па знешняму падабенству). Брукнер, 9; Фасмер, 1, 99–100. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 4–5. Іншыя думаюць (гл. Фрыдрых, Зб. Буазаку, I, 383), што гэта запазычанне з цюркскіх моў (цюрк. baba ’статуя’ < baba ’бацька’).

Баба́ ’нятоўстая і невялікая калода, на якую кладуць бервяно на санях; прылада для забівання паляў’ (Шат.), ’саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 808). Наўрад ці ёсць сувязь з укр. дыял. (бесараб.) баба́ ’слуп’ (< рум. babá ’бітэнг; слуп, паля’ < тур.). Хутчэй за ўсё націск на апошнім складзе развіўся пад уплывам марфалагічных фактараў (магчыма, на аснове формы мн. ліку тыпу бабы́) і, магчыма, для семантычнай дыферэнцыяцыі. Параўн. у тым жа раёне ба́ба, ба́бы ’тс’ (ДАБМ, 808).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)