бах, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку.

2. у знач. вык. Ужыв. са знач. дзеяслова бахнуць (разм.).

Бах шклянку аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэмбр, -у, мн. -ы, -аў, м.

Характэрная афарбоўка гуку (голасу, інструмента), якая надаецца яму абертонамі, прыгукамі.

Прыемны т. голасу.

|| прым. тэ́мбравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мегафо́н, ‑а, м.

Рупар для ўзмацнення гуку.

[Ад грэч. mégas — вялікі і phōnē — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вібра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

1. Вагальны рух пругкага цела; дрыжанне.

2. Ваганне вышыні току якога-н. гуку.

|| прым. вібрацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бац, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння рэзкага адрывістага гуку (разм.).

2. у знач. вык. Ужыв. для перадачы нечаканасці, раптоўнасці дзеяння.

Бац яго па спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трах, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку, трэску.

2. у знач. вык. Ужыв. са знач. дзеяслова трахнуць (разм.).

Т. кулаком па стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цмакану́ць

‘утварыць губамі гук, падобны гуку ўсмоктвання (без прамога дапаўнення: цмакануць языком); пацалаваць каго-небудзь, што-небудзь; смактануць (цыбук, люлюку і пад.)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. цмакану́ цмаканё́м
2-я ас. цмакане́ш цмаканяце́
3-я ас. цмакане́ цмакану́ць
Прошлы час
м. цмакану́ў цмакану́лі
ж. цмакану́ла
н. цмакану́ла
Загадны лад
2-я ас. цмакані́ цмакані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час цмакану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цма́кнуць

‘утварыць губамі гук, падобны гуку ўсмоктвання (без прамога дапаўнення: цмакнуць языком); пацалаваць каго-небудзь, што-небудзь; смактануць (цыбук, люлюку і пад.)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. цма́кну цма́кнем
2-я ас. цма́кнеш цма́кнеце
3-я ас. цма́кне цма́кнуць
Прошлы час
м. цма́кнуў цма́кнулі
ж. цма́кнула
н. цма́кнула
Загадны лад
2-я ас. цма́кні цма́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час цма́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праця́гласць, -і, ж.

1. Адлегласць у прасторы, занятая чым-н.

П. трубаправода.

2. Час, на працягу якога што-н. дзейнічае, адбываецца.

П. камандзіроўкі.

П. гуку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ух, выкл.

1. Выражае розныя моцныя пачуцці.

Ух ты, прыгожа як!

2. Ужыв. пры абазначэнні рэзкага гуку ад удару, выбуху, выстралу.

Ух!

Раздаўся глухі ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)