рознагало́сіца, ‑ы, ж.

Тое, што і рознагалоссе. У галаве мітусілася рознагалосіца гукаў, чутая ўдзень на полі. Мележ. Гарачая рознагалосіца пачуццяў — і няёмкасць, і гордасць, і патаемнае шчасце — зноў зашумела ў Алесевай галаве. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пары́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і парыльня. Лазня была гарачая, душная, і многа пары было, і Барашкін двойчы пабыў у парылцы і хвастаўся венікам да змогі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́льніцагарачая пара ўлетку, калі шмат работы і мітрэнгі’, ’спешка ў рабоце, пільная патрэба’ (Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; смарг., Сцяшк. Сл.; в.-дзв., ушац., беш., докш., ЛА, 2). Ад прыметніка пільны (гл. пільна) і суф. ‑іца (< прасл. *‑ica), магчыма, у выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння, напрыклад, пільная пара ’жніво’ (іўеў., тамсама).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спе́цыі, ‑ый; адз. спецыя, ‑і, ж.

Вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, ваніль, карыце, лаўровы ліст, шафран), якія кладуцца ў ежу для лепшага яе смаку. З катла падымалася гарачая пара, духмяная і смачная — мабыць, у шмал[е]ц немцы клалі нейкія спецыі. Асіпенка.

[Лац. species.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́ра, -ы, мн. -ы, бур, ж.

1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам.

Разгулялася б.

2. перан. Пра бурнае развіццё сацыяльных працэсаў у грамадстве.

Грымоты рэвалюцыйнай буры.

3. перан., чаго або якая. Пра бурнае выяўленне пачуццяў.

Б. воплескаў.

4. Шум, крык.

У хаце паднялася сапраўдная б.

Магнітная бура — моцныя ваганні магнітнага поля Зямлі, звязаныя з уварваннем у каляземную прастору касмічных часціц, што абумоўлена сонечнай актыўнасцю.

Бура ў шклянцы вады (іран.) — гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́стность

1. гара́чае пачуццё, гара́чая пачуццёвасць; адда́насць, -ці ж.;

2. заўзя́тасць, -ці ж.;

3. стра́снасць, -ці ж., па́лкасць, -ці ж.; см. стра́стный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампрэ́с, ‑а, м.

Павязка, звычайна змочаная вадой або лекавым растворам, якая накладваецца на хворае месца з лячэбнымі мэтамі. Сагравальны кампрэс. Пакласці кампрэс. □ Наталля Пятроўна спрытна раскруціла з шыі дзяўчынкі хусткі, анучкі, вату — дамашні кампрэс. Шамякін. — У вас галава надта гарачая, кампрэс увесь час не аднімаем, — пачуў .. [Андрэй] прыемны голас. Галавач.

[Фр. compresse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смарга́нец, смаргане́ц ‘расліна Holcus L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ‘метлюжок, Poa pratensis L.’ (Кіс.). Няясна, магчыма, да смо́ргаць ‘ірваць’ (гл.), параўн. смарга́ць ‘тузаць’, смарга́ны ‘пацёрты’ (Байк. і Некр.), аднак матывацыя застаецца няяснай. Відаць, звязана нейкім чынам з сморггарачая пара, прыпар’ (гл.), смарго́вы (гл. наступнае слова), што суадносяць слова з іншай назвай расліны — пажарніца (гл.), параўн. смарганец росце на погорэлом полі (лельч., Арх. ГУ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расчу́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Паддацца пачуццю хвалявання, замілавання, жалю. Камісар адчуў глыбокую ўдзячнасць да гэтага разумнага, смелага хлопца і расчуліўся да слёз. Шамякін. Прамова .. [Цімохава] была гарачая, сам прамоўца расчуліўся, і сляза вось-вось гатова была скаціцца з яго вострых і хітрых вачэй. Колас. Ваня расчуліўся ад нечаканай ласкі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закліна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклінаць.

2. Словы і выразы, якімі заклінаюць (у 1 знач.). Услед ёй бярозы глядзелі з тугою, Вятры заклінанне дзяўчыны няслі: «Эх, стаць бы навекі мне шумнай ракою, Каб толькі вярнуцца да роднай зямлі!» Ляпёшкін.

3. Гарачая просьба, мальба аб чым‑н.

4. Праклён, лаянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)