недаспе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не зусім паспеў. Недаспелыя вішні. □ Сонца млела над намі, жартавала рачушка, кланялася нам недаспелае жыта з таго берага. Нікановіч. // перан. Разм. Які не дасягнуў сталасці. — Ці мала робяць недаспелыя юнцы небяспечнага, захапіўшыся ружовай рамантыкай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасынкава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасынкаваць.

2. у знач. прым. Пазбаўлены лішніх парасткаў, пасынкаў. Пасынкаваныя кусты чарнаягаднага паслёну далі вялікую адмену ад непасынкаваных. Колькасна іх было, праўда, менш, але затое яны былі як вішні велічынёю. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаўраві́шня, ‑і; Р мн. ‑шань; ж.

Паўднёвае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства ружакветных з пахучым лісцем і пладамі, якія нагадваюць вішні. Ліне добра было відаць адсюль мора. Цяпер яго засцілі акуратна абстрыжаныя, падобныя на стажкі сена, кусты лаўравішні. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шылава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае востры, завостраны канец, верх. — Го! Падмога прыйшла! — схаваў у шылаватых вусах усмешку дзядзька Тодар. — Гэта добра, што вы самі, без брыгадзіравага нараду, з’явіліся. Даніленка. І вось ужо вёска. Шылаватыя чарапічныя дахі; вішні белыя і яблыні ў пеністай ружовай квецені. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвісці́, цвіту́, цвіце́ш, цвіце́; цвіцём, цвіцяце́, цвіту́ць; цвіў, цвіла́, -ло́; цвіці́; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца кветкамі, раскрывацца, распускацца (пра кветкі).

Цвітуць вішні.

Цвітуць астры.

2. перан. Знаходзіцца ў стане фізічнага росквіту, быць здаровым, прыгожым.

Дзяўчына цвіце.

3. перан. Паспяхова развівацца, квітнець.

Цвіці, краіна наша!

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца цвіллю.

Стаячая вада цвіце.

Хлеб цвіце.

|| наз. цвіце́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паналіва́цца, ‑аецца; зак.

1. Наліцца ў вялікай колькасці. Вада паналівалася ў паграбы.

2. Набухнуць ад чаго‑н., напоўніцца чым‑н. — пра ўсё, многае. Вены паналіваліся крывёю. □ Каласы яшчэ не паналіваліся як мае быць, не ацяжэлі і не кланяліся чалавеку ў пояс. Сабаленка. Паналіваліся сокам.. дробныя вішні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забяле́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Гартны. Забялелі, зружавелі яблыні і вішні. Бялевіч.

2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. □ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Плод раслін (напрыклад, вішні, слівы і інш.), адзінае семя якіх заключана ў цвёрдую абалонку.

2. Тое, што і касцяніцы. Вакол сасонак — буйныя сакавітыя касцянкі, верас. Бажко.

3. Сорт ігруш. Касцянку я добра памятаю. Гэтымі ігрушамі .. некалі мяне і маю маму частавала дзядзькава жонка Марыля. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлютава́ць, ‑туе; зак.

Перастаць лютаваць (звычайна пра мароз). Адлютавалі маразы. Цвет абляцеў духмяны з вішні. Зарыцкі. // перан. Аб спыненні вайны, разгулу рэакцыі. Родная вінтоўка! Ты прыйшла са мной у Сарочы лес, і не выпушчу цябе з рук, пакуль не адлютуе вайна і зямля не ачысціцца ад бруду, а над галавой не засвеціць чыстае неба. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́джанец, ‑нца, м.

Маладая дрэвавая расліна, вырашчаная з сеянцаў або чаранкоў у гадавальніку і прызначаная для перасадкі куды‑н. Людзі хоць і лічылі Пракопа дзіваком, але кожны стараўся ў яго, а ні ў кога іншага, купіць саджанец яблыні, грушы, вішні, слівы ці насенне кветак. Кавалёў. Прывёз хлапец з-пад Рагачова У кулундзінскія палі Сямейку саджанцаў вішнёвых, Каб тут дужэлі і раслі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)