Які не зусім паспеў. Недаспелыя вішні. □ Сонца млела над намі, жартавала рачушка, кланялася нам недаспелае жыта з таго берага.Нікановіч.//перан.Разм. Які не дасягнуў сталасці. — Ці мала робяць недаспелыя юнцы небяспечнага, захапіўшыся ружовай рамантыкай.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)