убрыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Ударыць, выцяць задняй нагой, заднімі нагамі (пра капытных жывёл). Конь хадзіў на выгане, ніяк не хацеў лавіцца і нават два разы ўбрыкнуў Юзіка. Крапіва.
2. перан. Разм. Пакрыўдзіць, зняважыць. Лемяшэвіч, праўда, ведаў, што не надта любіць яго Арэшкін і што чалавек гэты здольны пры выпадку ўбрыкнуць знянацку. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
а́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., аднакр.
1. Разм. Усклікнуць «ах», выказваючы якое‑н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад. [Мікалай Іванавіч:] — Бываюць цікавыя сюжэтныя павароты ды такія нечаканыя, што ахнеш ад здзіўлення. Шахавец.
2. Разм. Выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г. д. Пакуль.. [Капейка] паспеў шыбануць за вугал хаты — граната ахнула!.. Брыль.
3. каго-што. Разм. Моцна выцяць. Ахнуць па галаве.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Музда́ць 1 ’кілзаць’, муздзечка, муздэчка ’аброць’ (Нас., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Ян., Растарг.; бабр., Воўк-Лев.; мін., Шн. 2). Да вузда́ (гл.). Пачатковае м‑ замест в‑ пад уплывам літ. mãzgas ’вузел’. Аналагічна муздзі́ла ’цуглі’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да вуздзіла (гл.).
Музда́ць 2 ’моцна, балюча біць’ (Гарэц., Юрч.), муздану́ть ’ударыць, выцяць’ (Бяльк.), ’выцяць аброццю ці чым-небудзь іншым’ (Нас.) — тут можна назіраць уздзеянне народнай этымалогіі, параўн. музда́ць 1; муздзануць ’зваліць, збіць’ (Сцяшк.). Рус. смал., бран., арл. музда́ть, муздану́ть ’біць, сцёбнуць’, маск., смал. мы́знуть ’ударыць, сцебануць’, смал., бран., кур. музда́ть ’жэрці, прагна глытаць’, каш. mužǯëc ’мяць, давіць, драбіць’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/mỷzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Магчыма, што некаторыя бел. формы на му‑ знаходзяцца пад уплывам літ. mùšti ’біць’, лат. mušīt ’выбіваць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ву́рзнуць ’ударыць, стукнуць’ (КСП, Шн., 2; Яўс.); ’стукнуць нагой’ (З нар. сл.); ’хутка выслізнуцца з рук’ (Шат.), ву́рзнуцца ’выцяцца, рэзнуцца’ (Бяльк.); ’моцна ўдарыцца’ (Яўс.). Гукапераймальнае; параўн. таксама чэш. vrznouti ’ударыць, стукнуць’ (адносна якога гл. Махэк₂, 702), магчыма, другаснае збліжэнне з рэ́заць, рэзану́ць, якое як і польск. wyrznąć мае значэнне ’выразаць’ і ’стукнуць, выцяць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пекану́ць 1 (пікану́ць, пе́кнуць), ’сунуць чым-небудзь запалёным у каго-небудзь’ (Нас.) ’хутка даткнуцца гарачым жалезам; хутка ўджаліць’ (Шат.), сюды ж ’абдаць цяплом’ (Нас.); ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць, агрэць, моцна выцяць бізуном’ (Нас., Растарг., ТС, Ян.; карм., Мат. Гом.). Да пе́каць 1 (гл.).
Пекану́ць 2 ’папракнуць’ (Нас.). Да пе́каць ’папракаць’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. peĩkti ’ганьбаваць, знеслаўляць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыжа́хаць (прыжа́хыць, пріжа́хыць) ’хутка прыбегчы’ (Бяльк.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жа́хыць ’хутка бегаць’ (Бяльк.). Параўн. з блізкай семантыкай укр. дыял. жахну́ти ’кінуцца’, жє́кнути ’імкліва кінуцца на каго-небудзь’ (Жэлях.). Разам з жа́хнуць ’гучна ўдарыць, бахнуць; з сілай кінуць, паваліць’, рус. жа́хнуть ’ударыць, выцяць’, укр. жа́хнути ’тс’ з’яўляюцца, відаць, экспрэсіўнымі ўтварэннямі (так і ЕСУМ, 2, 189, але без уліку беларускіх адпаведнікаў). Гл. жах.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лупану́ць ’рвануць, пацягнуць’ (ТС), ’моцна ўдарыць’ (віл., Сл. ПЗБ), лупяну́ць ’тс’ (Нас., ТСБМ), лупену́ць ’тс’, ’раздзерці’, ’падраць’, ’наесціся’ (ТС), лупляну́ць ’выцяць’ (Юрч. Вытв.), лупяну́цца ’упасці, пабіцца’ (Нас.). Да лупі́ць 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ану‑ гл. Бел. гр. 2 (1, 328–329) і Слаўскі (SP, 1, 44–45). Мяккасць папярэдняй зычнай залежыць ад мяккасці зычнай словаўтваральнай лексемы, таму можна меркаваць, што формы з ‑ану‑ ўзыходзяць да лупа́ць < прасл. lupati ’ўдараць, біць, стукаць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
балю́ча нареч.
1. бо́льно;
б. вы́цяць руку́ — бо́льно уда́рить ру́ку;
2. боле́зненно; мучи́тельно;
ён б. ўспрыма́е кры́тыку — он боле́зненно (мучи́тельно) воспринима́ет кри́тику;
3. в знач. безл. сказ. бо́льно;
мне б. за яго́ — мне бо́льно за него́
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Перахрысці́ць ’балюча ударыць’ (люб., Нар. словатв.). Да пера- (гл.) і хрысці́ць, гукапераймальнага паводле паходжання: магчыма, суадносіцца з прасл. *xvorstati, параўн. экспрэсіўныя ўтварэнні хра́снуць ’моцна выцяць’, хра́снуцца ’ўпасці, паваліцца, моцна стукнуўшыся’, дыял. (драг.) хроснуты ’ўдарыць’ і хво́снутысь ’ударыцца’, рус. хворостыть, чи‑хво́стить ’моцна сцёбаць’, польск. chróstać, н.-луж. kšostaś, в.-луж. chrósćić, чэш. chrastiti і chřastati ’грукаць дзвярыма’, ’біць некага палкай’ (гл. Махэк₂, 206 і 207): другасна (іранічна) атаясамлена з хрысці́ць (гл.), перахрысці́ць ’перажагнаць, палажыць крыж (рукою)’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лэп! 1 ’пра мацанне, абмацванне’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’хап, цап’ (віл., швянч., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lep! — для абазначэння бегу рыссю. У паўн.-слав. мовах для раптоўнага хапання, мацання ўжываецца лап!, łap! lap!, якія з прасл. lapъ! (больш падрабязна гл. Слаўскі, 4, 464).
Лэп! 2 — пра гук, калі злёгку выцяць рукой (КЭС, лаг). Іншы варыянт выклічніка лоп! (гл.).
Лэп 3 ’лоб’ (шчуч., КЭС). Да лоб 1 (гл.). Сюды, відаць Лэпʼe — назва поля (в. Радастава, драг., Клім., Бел. анам., 1985) < lobьje.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)