Кру́мкаць1 ’пра жаб’ (Сержп. Ск., ТС), ’пра крумкачоў’ (Яруш., Шатал.). Гл. крумкач.

Кру́мкаць2 ’капрызіць (пра дзяцей)’ (Федар. Рук.), ’выпрошваць’ (Сцяц.). Магчыма, кантамінацыя крумкаць1 (гл.) і канькаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каланты́рыцьвыпрошваць, клянчыць’ (Бяльк., Нас.), калантырыцца ’тс’. Рус. смал. колотырить ’тс’, арл., бран., смал., арханг. колотырник ’чалавек, які выпрошвае, клянчыць’. Магчыма, сумесная бел.-рус. інавацыя, генетычна да колотить ’калаціць’, параўн. валаг., вяц. колотиться ’прасіць’, алан. ’жабраваць’. Развіццё семантыкі не вельмі яснае, магчыма, калаціцца ’трэсціся’ > ’скнарнічаць’ > ’таргавацца > выпрошваць, жабраваць’. Утворана з экспрэсіўным суфіксам; Праабражэнскі (1, 337–338) меркаваў адносна рус. колотырить, што слова ўтворана ад колотыра колотить, семантыку якога праясняе «денежки сколачивать», колотить копейки. Такі варыянт тлумачэння, асабліва з боку семантыкі, не вельмі пераконвае. Адносна ўтварэння параўн. яшчэ калантыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канада́ ’жанчына, якая ўмее прасіць’, канадзіцьвыпрошваць’ (КЭС. лаг.), ігп. ’вельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.); смал. канайть ’прасіць’, арханг. ку́нда ’той, хто неадчэпна прыстае’. Няясна. Магчыма, звязапа з літ. gandas ’чуткі, гавэнда’. Параўн. семантычна блізкае ўкр. бойк. конападити ’канькаць’, ’назаляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасі́ць ’звяртацца з просьбай, дабівацца чаго-небудзь, назначаць цану’, ’заступацца за каго-небудзь’, ’запрашаць, клікаць’, ’жабраваць’ (ТСБМ). Рус. проси́ть, укр. проси́ти, ст.-рус., ст.-слав. просити, ітэратыў прашати, польск. prosić, в.-луж. prosyć, н.-луж. přosyś, чэш. prositi, славац. prosiť ’прасіць’, серб.-харв. про̀ситивыпрошваць; сватаць’, славен. prósiti ’прасіць’, балг. про́сявыпрошваць; сватаць’. Прасл. *prositi. Роднасныя: літ. prašýti, prašau ’патрабаваць, прасіць’, лат. prasít, prasu ’тс’, лац. precor, ‑ārī ’прасіць’, procus ’жаніх’, гоц. fraćhnan ’пытанне’, ст.-в.-ням. fraga ’пытанне’, fragen, fragon ’пытаць’, ст.-інд. praçnás ’пытанне’, авеcц. frasa‑ ’пытанне’ і г. д. (Траўтман, 216; Мюленбах-Эндзелін З, 377; Вальдэ-Гофман 2, 346 і наст.; Уленбек, 173; Фасмер, 3, 378). Сюды прасі́льнік ’чалавек, які запрашае на вяселле’ (Сцяшк. Сл.), мн. л. просылныкі ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́ўрэць ’тлець’ (КСТ). Укр. жевріти ’гарэць, тлець’, дыял. ’гаварыць’, балг. дыял. жевря се ’хныкаць, выпрошваць’. Варыянт адлюстравання ў бел. і.-е. кораня *geur, які прадстаўлены таксама ў жураць (гл). Параўн. жэўлець, жуляць. Супрун, Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 74–79, дзе адзначаецца і сувязь значэнняў ’гаварыць’ — ’гарэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кавэ́нчыцца ’мучыцца перад смерцю’ (Гарэц.), кавэнчыцьвыпрошваць плачучы’ (Др.-Падб.), кавэнчыцца ’пакутаваць (ад фізічнага болю)’ (Жд. 2), кавэнчыцца ’хварэе’ («калі дзіця плачэ і паводзіць сябе неспакойна») (полац., Нар. лекс.), ’мучыцца, пакутаваць (ад раны, ад болю)’ (віц., стаўбц., Нар. сл.), кавэнчыць ’мучыць’ (Нас.), ’вельмі мучыцца’ (стол., Нар. лекс.), кавэнчыцца ’цацкацца, насіцца’ (Юрч.). Адносна этымалогіі гл. кавенчыцца (адаптаваная фанетычная форма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мане́жыцца ’манернічаць, крыўляцца’ (ТСБМ, Нас.), мане́жыць ’прывучаць, быць пераборлівым у ежы, быць свавольным’ (Нас.), ’балаваць’ (Касп.), манежна ’пястун, пястуха’, манежны ’манерны’ (Нас.), ваўк. манежыцьвыпрошваць’ (Сл. ПЗБ). Укр. маніжитися ’манернічаць’, ’песціцца’, рус. мане́жить ’зазнавацца, фарсіць’, ’песціць, балаваць’, манежный ’манерны, разбалаваны’, ’франтаваты’, польск. manierzyć się (Варш. сл., 2, 877). Кантамінаваная лексема, якая ўзыходзіць да манеж, аформленая пад уплывам манера, манерны і пры ад’ідэацыі нежны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манту́ліць ’прыкінуцца бедным, каб пажывіцца’ (Нас.), манту́лы ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’хаўтурны абед’, ’гасціна з прычыны якога-небудзь свята’, ’дармавая выпіўка’, ’палескія дранікі’, ’бліны і памінальныя стравы’, ’выгоды жыцця, лёгкія даходы’ (Нас. Сб.; паўд.-усх., КЭС), ’хлеб і іншыя харчы, сабраныя для духавенства’ (там жа), манту́лік ’сырнік’ (лоеў., Мат. Гом.), манту́льнік, манту́лка ’мужчына і жанчына, якія любяць жыць за чужы кошт’ (Нас.). Укр. мантули ’ахвяраванні, сабраныя для каляднікаў ці жабракоў’, гуц. ’пірагі з кукурузнай мукі з сырам’, манту́лки ’салодкія падарункі, баранкі, прывозімыя з кірмашу’, манту́литивыпрошваць падачкі’; рус. варон. манту́лить ’карміцца рэшткамі з панскага стала’, мантульник, мантульница ’той, хто корміцца рэшткамі з панскага стала’, ’хто напрошваецца да іншых на абеды, у госці’. Усходнеславянскае. Утварэнне з суфіксам ‑ул‑, якое не мае нейкага аднаго адпаведніка ў іншай мове. Утварылася ў выніку кантамінацыі; у ім перакрыжавалася некалькі першасных балтыйскіх і усх.-слав. (бел.) лексем. Так значэнне ’ласункі, слодыч’ звязваецца праз лексему ламту́ты (гл.) з літ. lemtùtas ’дабрачыннасць і інш.’, значэнне ’дармовыя частаванні, лёгкія даходы’ можна экстрагаваць з літ. mantà ’багацце’, mantas ’выгода, карысць’, mantáuti ’старацца нажыцца’ і бел. мантачыцьвыпрошваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Рабіць выстралы.

Навучыцца с.

С. па мішэні.

С. з вінтоўкі.

2. перан. Утвараць прарэзлівыя адрывістыя гукі.

Яловыя дровы страляюць у печы.

3. каго (што). Забіваць з агнястрэльнай зброі.

С. дзічыну.

4. безас. Балець, калоць (пра адчуванне вострага болю; разм.).

У вушах страляе.

5. Імкліва адскокваць, уцякаць (разм.).

Конікі страляюць з-пад ног.

6. перан., што. Выпрошваць што-н. у каго-н. (разм.).

С. цыгарэты.

Страляць вачамі (разм.) —

1) хутка кідаць позіркі і адразу адводзіць вочы;

2) какетліва паглядзець на каго-н.

|| зак. стрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| аднакр. стрэ́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. стральба́, -ы́, ж. (да 1 знач.), страляні́на, -ы, ж. (да 1, 2, 4 знач.) і страля́нне, -я, н. (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кана́рхаць, кынаркыць ’чытаць каноны і казаць стыхіры ў царкве’, ’дакучліва і са слязьмі выпрошваць’, кынаркыньня ’вымаганне’, кынаркыла ’вымагальнік’ (Гарэц., Нас., Яўс.), канархіст(а) ’лобры спявак, пачынальнік спеваў’, ’запявала’, ’забаўнік’ (Нас.). Рус. конархать ’чытаць каноны ў царкве’, смал. ’дакучліва прасіць’, укр. канархати ’спяваць на клірасе’ ’гаварыць у нос’, ’гібець’, ст.-рус., ц.-слав. конархати. З грэч. κανοναρχώ ’чытаю каноны’ (Фасмер, 2, 307). Значэнне ’прасіць’ узнікла ў XVIII ст., калі бедныя вучні спяваннем канонаў •зараблялі сабе па пражытак (Насовіч, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)