Праздо́нніца ’бяздонне, бездань’ (Касп.). Да дно; утварэнне аналагічнае польск. przezden ’тс’, дзе, паводле Банькоўскага (2, 923), выступае przez ’без’, што ў такім значэнні лічыцца “выключна польскім”. Паланізм? Параўн. бездань, прадонне, праз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апруцяне́ць ’адубець, скарчанець’ (БРС), ’здохнуць, памерці’ (Янк. Мат., Інстр. III), апруця́ць, апруцяне́ць (Янк. Мат.). Выключна беларускае. Утворана па прэфіксальна-суфіксальнай мадэлі ад прыметніка са значэннем ’стаць такім (цвёрдым), як прут’, параўн. адубець, акалець; ледзянець, дзеравянець. Магчыма, эвфемістычная метатэза з атрупянець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грузд ’назва грыба грузд’. Параўн. рус. груздь, грузд, укр. груздь. Усх.-слав. (*gruzdь, *gruzdъ) назва прасл. характару. Лічыцца роднасным словам з *grǫda, *gruda (гл. града́). Гэта назва грыба з’яўляецца выключна славянскай. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 158. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 463–464.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разраджаць — разрадзіць.
2. перан. Аслабленне напружання. Аркестр, як навінка і вясёлая разрадка ў суровым партызанскім жыцці, карыстаўся доўгі час павышанай увагай. Шахавец. Гумар у апавяданні пра гераічнае або трагічнае часта служыць для разрадкі, аслаблення выключна напружанага дзеяння, вострых сітуацый. Дзюбайла.
3. Разрэджаная расстаноўка літар у слове для выдзялення яго ў тэксце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нашы́кацца экспр. ’напіцца (гарэлкі)’ (ТС). Паводле каментарыяў складальнікаў слоўніка, выключна «жаночае» слова, адпавядае «мужчынскаму» наклюкацца ’тс’ (там жа), што дае падставы бачыць у ім экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага шыкаць ’цвыркаць, шаптаць, выдаваць гук ш-ш-ш і г. д.’, параўн. натыкацца ’нашаптацца’, хутчэй за ўсё вобразны эўфемізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кіт 1, ‑а́, М кіце́, м.
1. Вялікая марская млекакормячая жывёліна, знешне падобная на рыбу. Грэнландскі кіт.
2. перан. Пра чалавека, які мае выключна важнае значэнне ў якой‑н. галіне, сферы дзейнасці (ад даўнейшага ўяўлення, што Зямля трымаецца на трох кітах). Кіты сучаснай фізікі.
[Грэч. kētos.]
кіт 2, ‑у, М кі́це, м.
Вязкае рэчыва для замазвання шчылін паміж шыбамі і рамай у вокнах. Шыбы зазвінелі, а з некаторых пасыпаўся кіт. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усё¹, прысл.
1. Увесь час, заўсёды, пастаянна.
Ён усё заняты.
2. Да гэтага часу.
Ён усё яшчэ вучыцца.
3. Толькі, выключна.
Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.
4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы ці нарастанне яе.
Вецер усё мацнее.
Усё больш і больш змяркалася.
5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення процістаўлення.
Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.
6. Аднак, тым не менш.
Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца.
◊
Усё ж, усё ж такі — тым не менш.
Ён усё ж або ўсё ж такі не паехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Кліпа́нікі ’абутак на драўлянай падэшве’. Параўн. літ. klypkė ’зношаны драўляны чаравік’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 178; Лаўчутэ, Балтизмы, 68). Бел. кліпанік < klip‑an‑ikъ. Як бачым, словаўтварэнне ў гэтай лексемы цалкам славянскае. Таму можна гаварыць выключна аб запазычанні лексемы або з іншага словаўтваральнага варыянта, або дэрывацыйнай гісторыі запазычанага кліп на беларускім моўным грунце.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́біс ’кнігаўка, Vanellus cristatus’ (Сл. паўн.-зах., Касп., Бяльк.). Укр. киба ’чайка, Vanellus vanellus L.’, кебіс ’тс’; балг. кибис ’тс’ і іншыя выводзяцца з ням. Kiebitz ’тс’ (ЕСУМ, 2, 427–428). Аднак суадносіны паміж славянскімі і нямецкімі формамі застаюцца няяснымі. Клюге (366) прытрымліваецца версіі, якая адвяргае запазычанне, хоць фармальнае супадзенне не можа тлумачыцца выключна гукаперайманнем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апо́шні. Выключна беларускае слова (Гіст. мовы, 2, 137). З опо́сльний, утворанага ад прыслоўя апо́сле (Нас.), апослі (Бяльк.) ’пасля’, адзначаемага ўжо ў 1478 г. (Карскі, 1, 135), опошле ’тс’ (1562 — Карскі, Труды, 206); параўн. апаследний (Карскі, 1, 261), рус. дыял. опоследний (СРНГ, 1, 265). Слова не супастаўляецца з укр. опішний ’лянівы, марудны’ (Краўчук, Бел. лекс., 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)