Сакну́ць ’падагнаць валоў’ (салігар., Нар. словатв.). Дзеяслоў утвораны на аснове анаматапеічнага ўтварэння; параўн. укр. палес. сок‑сок…выгук, якім падзываюць коней’ (Лысенка, СПГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таратаўня́ лаянк. ’тоўстая кабета’ (Сержп. Прык.). Няясна; магчыма, да гукапераймальнага тарата (гл.), параўн. польск. taratanвыгук, што імітуе голас трубы’ і трубло ’абжора’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарара́ ’пра гук барабана; шматслоўная балбатня’ (Нас.). Параўн. укр. тарара́выгук, які перадае крык курыцы’, рус. тарара́, тарары́ ’балбатня’, польск. tararа ’пра гук трубы’. Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псіквыгук, якім адганяюць ката’ (ТСБМ, Мік., Мядзв., Нас., Янк. 1; в.-дзв., карэліц., Шатал.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), псі́каць, псі́кнуць ’сказаць, крыкнуць псік’ (Нас., ТСБМ). Гл. апсік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асьвыгук водгуку’ (Касп.). Рус. ась, чэш. asi. Ась з часціцы а‑ і займенніка сь (се). Праабражэнскі, 1, 1; Фасмер, 1, 95; Трубачоў, Зб. Васіленку, 335. Параўн. асечка, аслі, ат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ату́1 ’вазьмі’ (паляўнічы выгук) (БРС), ату‑ату (Нас.). Рус. ату, укр. ату, атю ’тс’. Зафіксаваны ў рускіх слоўніках з 1789 г. Паводле Фасмера, 1, 96; Шанскага, 1, А, 174, з франц. à tout (тады беларускае, украінскае з рускай). Згодна з Праабражэнскім, 1, 10, гукапераймальнае. Магчыма (як у Рудніцкага, 41), складанае з a‑ту (параўн. ат, ась, ату2). Няясна.

Ату́2выгук прыкрасці’ (Нас.). Рус. дыял. ату, атю (пск., смал.). Верагодна, з а‑ і займеннікавага ту (параўн. ату1; ат, ась, ацю).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куц-куцвыгук, якім падзываюць авечак’ (Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай і разнастайнай групы лексічных сродкаў падзьму. Параўн. куцу-куцу (гл.), ад іх утвараюцца экспрэсіўныя назвы свойскіх жывёл (ДАБМ, к. 304–307).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́-і-івыгук, якім спыняюць вала ці каня’ (Варл.). Няясна; параўн. укр. сі, сі‑ссі ‘выгукі, якімі адганяюць кароў’, сі‑сі ‘вокліч, якім падклікаюць ягнят’ — таксама няяснага паходжання, гл. ЕСУМ, 5, 249.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сявыгук, каб спыніць гутарку: Sia! dzieci (Варл.), ’ша!’: Ціха, ся! (ашм., Стан.). Запазычана з т. зв. літвацкага дыялект мовы ідыш, дзе замест š вымаўляецца s, параўн. Астравух, Ідыш-бел. сл., 27. Гл. ша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тр-р-рвыгук, якім спыняюць каня (ТС; мсцісл., З нар. сл.), трр, прр ‘тс’ (Арх. Вяр.), тыр-р ‘тс’ (Сцяц. Сл.). Старажытнае ўтварэнне гукапераймальнага характару (Фасмер, 4, 91; ЕСУМ, 5, 612), гл. тпру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)