Ро́ле ’загон велічынёй у 10 метраў’ (маляр., Выг.), ролля́ворыва’, ’узаранае поле’ (палес., Выг.; Федар., 6), ро́ляворыва’ (Булг., Сцяшк.). Да ралля́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вспа́шка ж. узво́рванне, -ння ср., узо́рванне, -ння ср.; (работа) во́рыва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безадва́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца. Безадвальнае ворыва.

2. Прызначаны для такой апрацоўкі глебы. Безадвальны плуг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абыго́нь (араць у абыгонь) ’калі ворыва пачынаецца з сярэдзіны загона; калі ворыва робіцца ў сярэдзіне загона’ (Выг. дыс.) < аб гонь ’на ўсю даўжыню гоняў’ да гонь, гоні (гл.). Параўн. абугоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ара́ла, ‑а, н.

Уст. паэт. Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́скід ’від ворыва, калі глеба адвальваецца ў розныя бакі’ (Сцяц.; міёр., Шатал.; ТСБМ), роскідка ’тс’ (петрык., Шатал.; шальч., вільн., Сл. ПЗБ), ’баразна’ (вільн., Сл. ПЗБ); ро́скідзь ’разора, паглыбленне паміж градамі’ (карм., Мат. Гом.; Інстр. 2); ро́скідка ’мяжа на сярэдзіне загона’ (Янк. 3., Шат., ПСл), на ро́скідку ’спосаб ворыва’ (ТС); араць у ро́скідку — ’ворыва, пры якім барозны кладуцца ў напрамку краёў загона’ (карэліц., Жыв. сл.); ’узаранае поле з разорай пасярэдзіне загона’ (нясв., смаляв., сміл., стол., Яшк.); роскідзь, роскідка, раскі́дворыва ўроскідку’ (бых., кам., сен., ЛА, 2). Да кідаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ханьворыва, ворная зямля’ (Яруш.; КЭС, лаг.), ’выкарчаваны ўчастак сярод лесу’ (ганц., Сл. ПЗБ), паханіцаворыва’ (віл., Сл. ПЗБ). Да пахаць (гл.). Аб суфіксе -нь (са значэннем ’прадмет, вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разо́ра, -ы, мн. -ы, -зо́р і -аў, ж.

1. Доўгая канаўка на паверхні зямлі, праведзеная плугам у час ворыва.

Вузкія разоры.

2. Паглыбленне ў выглядзе канаўкі, зробленае плугам або лапатай на полі і агародзе для сцёку вады і для праходу.

Ісці разорай.

|| прым. разо́равы, -ая, -ае і разо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ры́тва ’каляіна’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад рыць (гл.), як во́рыва, ку́рыва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стараво́рыўны, ‑ая, ‑ае.

Які здаўна падвяргаецца ворыву. Стараворыўныя землі. □ Дзямід Сыч накіраваўся на стараворыўны тарфянік першай брыгады. Паслядовіч. Тарфяныя глебы як цалінныя, так і стараворыўныя, патрабуюць глыбокага ворыва. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)