кастапра́ў, ‑права, м.

Даўней — лекар, які ўмеў ставіць на месца вывіхнутыя косці або правільна састаўляць пераламаныя. Вопытны хірург і да таго ж умелы кастапраў, доктар агледзеў, абмацаў гэту старую худую нагу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпеты́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Настаўнік, звычайна дамашні, які рэпеціруе (у 2 знач.) каго-н.

2. Вопытны спецыяліст, які праводзіць групавыя ці індывідуальныя рэпетыцыі з акцёрамі.

Р. па вакале.

Р. па балеце.

|| ж. рэпеты́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. рэпеты́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкава́ны і падко́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падкаваць (у 1 знач.).

2. у знач. прым.; перан. Разм. Дасведчаны, вопытны ў якой‑н. галіне ведаў. [Сяргей:] — [Скірмунт] падкаваны вораг... моцны і небяспечны! Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верабе́й, -б’я́, мн. -б’і́, -б’ёў, м.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з карычнева-шэрым апярэннем, якая жыве пераважна паблізу чалавека.

Стрэляны або стары верабейвопытны, бывалы чалавек.

|| памянш. верабе́йка, -і, мн. -і, -аў, м.

|| прым. вераб’і́ны, -ая, -ае.

Вераб’іная ноч (кароткая летняя ноч, а таксама ноч з бесперапыннай навальніцай і зарніцамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натрэнірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад натрэніраваць.

2. у знач. прым. Які атрымаў добрую трэніроўку; вопытны, умелы. Натрэніраваны спартсмен. □ Першы ішоў ляснік. За ім лёгкім крокам натрэніраванага хадака нячутна ступаў незнаёмец. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. Тое, што і жабрак; падарожны (божы) чалавек, вястун. (уст.)

С.-лірнік.

2. Манах, вопытны падзвіжнік, які валодае духоўнай мудрасцю і жыватворнай сілай дапамагаць малітвай і парадай.

Опцінскія старцы.

Празарлівы с.

3. Паважаны стары чалавек.

Мудры с.

|| ж. старчы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Набі́тывопытны’ (БРС, Нас., ТС), параўн. набіты дурань ’закончаны дурань’ (Байк. і Некр., полац., Нар. лекс.). Да біць: набіць вока ’навучыцца нешта добра адрозніваць’ і пад., параўн. таксама чэш. мар. nabíjena šelma — пра чалавека «з вопытам», часта бітага і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намётанный

1. накі́даны, мног. панакіда́ны, панакі́дваны;

2. (об икре) накла́дзены, мног. панаклада́ны, панакла́дваны;

3. спрактыкава́ны, напрактыкава́ны; (опытный) во́пытны; см. намета́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камбіна́тар, ‑а, м.

Разм. Спрытны дзядок, які дасягае мэты шляхам лоўкіх аперацый, хітрыкаў, камбінацый. Гэты круцель і камбінатар быў на першы погляд чалавек прыемны, умеў адгаварыцца, і яго не вельмі чапалі. Чарнышэвіч. — Завадатар гэтай шайкі, мусіць, вопытны камбінатар і мае шырокія сувязі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.

Сталыя мужчыны.

2. Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.

Арганізатар малады, але с.

3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.

С. празаік.

4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.

Сталае месца для жылля.

Атрымаць сталае месца работы.

5. Добра, грунтоўна абдуманы.

Сталае рашэнне.

С. вывад.

|| наз. ста́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)