верабе́й, -б’я́, мн. -б’і́, -б’ёў, м.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з карычнева-шэрым апярэннем, якая жыве пераважна паблізу чалавека.

Стрэляны або стары верабей — вопытны, бывалы чалавек.

|| памянш. верабе́йка, -і, мн. -і, -аў, м.

|| прым. вераб’і́ны, -ая, -ае. Вераб’іная ноч (кароткая летняя ноч, а таксама ноч з бесперапыннай навальніцай і зарніцамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)