Про́снік, проснь ’мера напрадзеных нітак’ (Інстр. 3), ’вялікае верацяно, на якое перамотваюць ніткі з малых верацён’ (Нас.). Дэрываты ад про́сты (гл. прасцень). Першаснае слова ўтворана з суф. ‑нік, проснь з’яўляецца скарачэннем слова прасцень, відаць, у выніку рэдукцыі паслянаціскнога галоснага е пры пераносе націску на першы склад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пусто́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго-што.
1. Рабіць пустым, бязлюдным; руйнаваць. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады. В. Вольскі. Батарэя, якою камандаваў быўшы афіцэр, штабс-капітан Ваганаў, .. пустошыла рады насядаўшых дзянікінцаў. Колас.
2. Рабіць пустым, вымаючы тое, што было ўсярэдзіне. Было такое адчуванне, быццам хтосьці пакручвае на верацяно ўсё з сярэдзіны, з грудзей і жывата, і так бесканцоваю ніткаю пустошыць чалавека. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мядзвёдак ’рама, у якую ўстаўляецца верацяно з ніткамі, каб звіваць іх на клубок’ (Шат.), мядзведка ’рубанак з дзвюма ручкамі’ (браг., Мат. Гом.), лоеў. мядзведка ’рычаг, якім паварочваецца шацёр ветрака’ (ЛАПП). Да мядзведзь (гл.). Названы паводле падабенства з лапамі мядзведзя. Аналагічна баран ’рубанак з дзвюма ручкамі’, каза 19, казан (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́сцень (про́сцинь) ’некалькі звітых і звязаных разам ніткамі ручаяк (верацён з пражай) на адным доўгім верацяне’ (Нік. Очерки). З ⁺простьнь ад просты, паводле Трубачова (Ремесл. терм., 101), другаснае ў ролі тэкстыльнага тэрміна, параўн. прасце́нь ’прамая (простая) дарога’, про́снік ’вялікае верацяно, на якое зматваюць пражу з малых верацён’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раке́та ’напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад’, ’лятальны апарат з рэактыўным рухавіком’ (ТСБМ). Запазычанне праз ням. Rakete (хаця пасрэдніцтва рускай ці польскай моў уяўляецца ў такой жа ступені магчымым, параўн. польск. rakety “do grania”, XVIII ст.) з італ. roccetta/rochetto (< rocca ’верацяно’); гл. таксама Фасмер, 3, 438; Чарных, 2, 97; Скок, 3, 102; Махэк₂, 507.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
руча́йка, ‑і, ДМ ‑айцы; Р мн. ‑аек; ж.
1. Верацяно з наматанымі на яго ніткамі. Маці ўздыхнула, наматала на ручайку апошнюю нітку і ўстала з-за прасніцы. Пестрак. Белы, з серабрыстым адлівам кужаль пад яе рукамі ўмомант наматваўся ніткай на ручайку. Паўлаў.
2. Абл. Жменя лёну (валакна). За паклонамі б’юць церніцы паклон, За ручайкаю ручайку — грызуць лён, А з-пад церніцаў кастрыца — быццам снег. Крапіва. Яе русыя валасы, заплеценыя ў слабую касу, адразу кідаліся ў вочы: былі, як ачэсаная ручайка льну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лёткі 1 ’вялікае пер’е’ (браг., Шатал.), рус. летки, польск. lotki, чэш. letka, славац. letka, letky ’тс’, славен. letka, серб.-харв. ле̏тка, макед., балг. летка ’верацяно ля калаўротка, у матавіле’. Прасл. lefoka ’тое, што служыць для лёту, лятання’ (Слаўскі, 4, 336–337; Бязлай, 2, 137). Да лётаць (гл.).
Лёткі 2 ’жвавы’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ў выніку кантамінацыі польск. letki ’лёгкі’ і бел. лёгкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́так 1, ηόόακ, потах ’прыстасаванне для навівання нітак’ (Уладз., Таргі., Сл. Брэс.; палес., З нар. сл.), ’уток’ (бяроз., Шатал.), ’ручная машына для навівання цэвак’ (маст., Шатал.), укр. поток ’прыстасаванне для намотвання нітак на шпульку’, польск. polak ’тс’, славац. polak ’калаўрот’. Старажытны ткацкі тэрмін, у аснове якога значэнне рытмічнага руху, параўн. славен. potóćiti, potäkati ’круціць, сукаць’, славац. роїакаґ sa ’ківацца’: апошняе, на думку Махэка₂ (174), ’інтэнсіўная форма” ад leci ’рухацца’ < *іекіі. Іншы варыянт кораня з чаргаваннем прадстаўлены ў чэш. polać ’верацяно з навітымі ніткамі’, в.-луж. polać ’тс’, н.-луж. раюе ’верацяно, шпулька’ < */ < х77/, ітэратыў ’ pot асой (Шустар-Шэўц, 2, 1139–1140; Бязлай, 3, 95), што дае падставы рэканструяваць дзве зыходныя формы *роіакь і *potač (ЕСУМ, 4, 539).
По́так 2 ’воз для перавозкі сена’ (маст., Сцяшк. Сл.), нотак ’воз для гною аднаконны’ (свісл., Арх. Федар.). Параўн. славен. polać ’кола’, што дае падставы бачыць у аснове дзеяслоў руху, які ўзыходзіць да * teki і ’рухацца, каціцца’ (Бязлай, 3, 95). Гл. патакі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уві́ць сов.
1. ввить, вплести́;
у. шаўко́вую ні́тку ў шнуро́к — ввить (вплести́) шёлковую ни́тку в шнуро́к;
2. (обвить) уви́ть;
у. а́рку гірля́ндамі — уви́ть а́рку гирля́ндами;
3. (наматывая, уместить) уви́ть;
у. усю́ пра́жу на верацяно́ — уви́ть всю пря́жу на веретено́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шпу́ля, ‑і, ж.
1. Тое, што і шпулька (у 1, 2 і 3 знач.). Волька напрадзе за вечар шпулю, а мама дзве ручайкі. Пальчэўскі. Гурчыць паціху самапрадка, Кудзеля — як на каравуле, І спіць памочніца дзіцятка Пад манатонны шорхат шпулі. Гаўрусёў.
2. Пасадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы. Бабуля сядзіць на тапчане. Худыя, парэпаныя пальцы наўздагад вядуць тонкую кужэльную нітку, пускаючы яе на шпаркую шпулю калаўротка. Брыль.
3. Спец. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама намотаны сам дрот, кабель і пад. Партызаны захапілі шпулю кабелю і па балоце зайшлі ім [гітлераўцам] наперад. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)