зата́чиватьII несов. (делать острым) вастры́ць, заво́стрываць; (на точиле) тачы́ць, зато́чваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Астрые́ ’вастрыё’ (Сцяшк.), астры́цьвастрыць’ (Яруш.), астрыня́ ’вастрыня’ (Бяльк.). Гл. востры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачы́ць1вастрыць, завострываць’, ’вырабляць што-небудзь на такарным станку’, ’дзіравіць, пашкоджваць (пра насякомых, грызуноў; пра дзеянне вады, ветру)’; ’неадступна мучыць, пазбаўляць сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.)’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’вастрыць’, ’рыць; грызці’ (Сл. ПЗБ), ’вастрыць’ (Бяльк.; ашм., Стан.; Сержп. Прык.), ’дзіравіць, прагрызаць’ (Нас.), ’наточваць’ (Ласт.), точы́ць ’грызці, рыць; усоўваць’ (ТС), точы́тьвастрыць’ (Вруб.); сюды ж тачы́цца ’лезці, рабіць хады’ (Федар. 4), точы́цца ’лезці, чапляцца’ (ТС). Укр. точи́тивастрыць; апрацоўваць’, ’грызці, праядаць’; ’пазбаўляць сіл, здароўя’, рус. точи́тъвастрыць; грызці’, стараж.-рус. точити ’праядаць’, польск. toczyćвастрыць’, в.-луж. točićвастрыць; грызці’, н.-луж. tocyś ’тс’, чэш. točitвастрыць, выточваць’, славац. točiť ’тс’, серб.-харв. то̀читивастрыць; грызці’, балг. то́чавастрыць’, макед. точи ’тс’. З прасл. *točitiвастрыць, абточваць’, якое звязана з *točiti ’гнаць, прымушаць бегчы’ > ’абточваць, паварочваючы’. З падобным развіццём семантыкі літ. tekė́ti ’бегчы’ і ’вастрыць’ (Брукнер, бі). Славянскія словы збліжалі з арм. tʼekʼem ’кручу, пляту, намотваю’, лац. texere ’ткаць, плесці’ (ЕСУМ, 5, бі 1; Фасмер, 4, 90; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 478; Махэк₂, 637–638).

Тачы́ць2 ’наліваць’ (Сл. ПЗБ), ’ліць, цадзіць’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. точити ’выдзяляць, раздаваць’, ’рассыпаць’, войну точити ’ваяваць’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж тачы́ць вайну́ ’сварыцца, вадзіцца’ (Сл. ПЗБ), тачы́цца ’ліцца, вылівацца’ (Байк. і Некр.), ’ліцца; сыпацца патрохі’ (Нас., Стан.), ’працякаць’ (Ян.), ’паўзці, імкліва пранікаць’: мухі ў хату точуцца (в.-дзв., Сл. ПЗБ), вада точыцца (ашм., Сл. ПЗБ), ’рухацца, перамяшчацца’: рак точыцца назат (гродз., Сл. ПЗБ), точы́цца ’сачыцца’ (ТС). Укр. точи́ти ’ліць, выпускаць (вадкасць), цадзіць’, точи́тися ’цячы, выцякаць’, рус. точи́ть ’выпускаць (вадкасць)’, стараж.-рус. точи́ти ’выдзяляць вільгаць; праліваць’, польск. toczyć ’разліваць’, чэш. točiti ’ліць, цадзіць’, славац. točiť ’цадзіць, наліваць’, славен. točiti ’ліць’, серб.-харв. то̀чити ’наліваць, ліць; цячы, ліцца’, балг. точа ’цадзіць, наліваць, разліваць’, макед. точи ’тс’, ст.-слав. точити ’выпускаць (вадкасць); гнаць, пераследаваць’. З прасл. *točiti ’пускаць, бегчы, цячы; гнаць’, каўзатыва ад *tekti ’цячы’ (ЕСУМ, 5, 610; Чарных, 2, 254; Фасмер, 4, 90; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 478; Махэк₂, 637–638). Паводле Борыся (637), аднаго паходжання з папярэднім словам (гл.), пры гэтым прасл. *točiti мела агульнае значэнне ’рабіць так, каб нешта цякло, плыло’, ’перамяшчаць нешта, надаючы яму вярчэнне’, ’апрацоўваць прадмет, верцячы яго’. Параўн. і тачаць, гл.

Тачы́ць3 ’падаўжаць, сточваць адно з адным’ (калінк., Сл. ПЗБ), точы́ць ’тс’ (ТС). Гл. папярэдняе слова; у аснове значэнне ’круціць, віць’.

Тачы́ць4 ’расціраць, церці’: тачылі ягады на машынку (рагач., Сл. ПЗБ). Гл. тачы́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

точи́тьI несов.

1. (изготовлять точением) тачы́ць;

2. (острить) вастры́ць; (на точиле) тачы́ць;

точи́ть зу́бы тачы́ць зу́бы;

точи́ть ля́сы блы́нды пра́віць;

точи́ть нож (меч) тачы́ць (вастры́ць) нож (меч).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отта́чивать несов.

1. (делать острым) наво́стрываць, вастры́ць; (на точиле) нато́чваць, тачы́ць;

2. перен. адто́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.

Ачысціць ад чаго‑н. струменем паветра, ветру. [Тата] выцер рукавом лоб, здзьмуў капельку поту з носа, абцёр травой касу і пачаў яе вастрыць. Карпюк. // Знесці што‑н. струменем паветра. Вецер здзьмуў паперу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапа́ціць, лыпа́ціцьвастрыць касу’ (Касп.; в.-дзв., Шатал., Юрч. Фраз. 2, Мат. Маг.), рус. арханг. лопатить ’тс’. Утворана ад лапа́тка, лапа́тачка ’мянташка’ (ДАБМ, к. 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапа́шыцьвастрыць касу’ (Ян.), трапы́шыць ’тс’ (Мат. Маг., Яўс.; бялын., Янк. Мат.), трапа́чыцьвастрыць касу мянташкай або бруском’ (бых., ЖНС), трапа́шчыць, трапы́шчыць, трапа́жыць ’тс’ (маг., паўн.-усх., мін., ЛА, 2; Мат. Гом., Жд. 1; бярэз., Сл. ПЗБ). Другасныя ўтварэнні ад назваў мянташкі — трапа́шка ’брусок для касы’ (Ян.), трапі́шка ’мянташка’ (добр., Мат. Гом.), тръпа́шка ’тс’ (круп., Нар. сл.; Юрч. Сін.; маладз., Гіл.; Сл. ПЗБ, Касп., Янк. 2, Скарбы); тръпа́чка ’тс’ (полац., Нар. лекс.; Мат. Гом.), трыпа́шка ’тс’ (рас., Шатал.; Мат. Гом.), трапы́шка ’тс’ (бялын., Янк. Мат.; Яўс., Мат. Гом.), трапа́шка ’брусок для касы’ (Ян.); трэпу́шка ’мянташка’ (Тарн.), трапа́чка, трэ́пачка ’тс’ (малар., Выг.), якія да трапа́цьвастрыць касу пры дапамозе мянташкі’ (даўг., Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; віц., ЛА, 2), аналагічна да трапаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мянці́ць, мяньці́ць, ме́ньціць, меньці́ць, мэнті́ты, мынтэ́тэвастрыць касу мянташкай’, ’многа гаварыць, лапатаць без толку’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., В. В., Шат., Бяльк., Выг. дыс., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.; карэліц., Янк. Мат.; гродз., драг., КЭС), гродз. ’круціць хвастом’, нясв. ’біць’ (Сл. ПЗБ) і, магчыма, сюды ж ’есці’ (ТС). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 106), паходзіць з літ. menčiúotiвастрыць’. Не выключана самастойнае ўтварэнне ад ме́нта, мянця́ (ДАБМ, к. 264), як бел. лапаткалапаткаваць. Гл. Урбуціс, Baltistica, 5, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манта́чка ’мянташка’ (нараўл., браг., Мат. Гом.), манта́шка ’тс’ (Растарг., Ян.). Укр., рус. бран., кур. манта́чка ’тс’. Да мянта́шка (гл.). Сюды ж манта́чыць ’мянціць’, ’вастрыць касу’ (нараўл., Мат. Гом., Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)