павли́ний па́він, паўлі́навы;

павли́ний глаз па́віна (паўлі́нава) во́ка;

воро́на в павли́ньих пе́рьях варо́на ў па́віным (паўлі́навым) пе́р’і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Марска́я варона ’чайка, Larus canus L.’ (гродз., ваўк., Сл. ПЗБ). Паланізм. Параўн. польск. wronka morska ’Larus ridibundus L.’, wrona morska ’Larus fuscus L.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зара́нні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Занадта ранні. І, нягледзячы на тое, што час для купання быў заранкі, бо каноплі былі яшчэ не настолькі высокія, каб у іх магла схавацца варона, настаўнікі з вялікаю прыемнасцю выкупаліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варо́ннік ’Veronica officinalis’ (Кіс.). Відавочна, сапсаванае слова з ад’ідэацыяй, па народнай этымалогіі, да варо́на ’птушка’, паколькі ўнутраная форма ўзятага з лац. мовы (veronica) слова была незразумелай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґа́па ’разява’ (Сцяц. Словаўтв.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. дыял. gapa, gap ’тс’ (якое звязваецца па паходжанню з польск. gapaварона’; гл. Слаўскі, 1, 255–256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штукава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

1. Разм. Вырабляць, паказваць штукі (у 4 знач.); практыкавацца. Галоўным чынам.. [Сымонка] штукаваўся ў мастацтве такога роду: кракаў, як варона, кукаваў зязюляй, спяваў жаўранкам і заліваўся салаўём на розныя лады. Бядуля.

2. Зал. да штукаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклява́ць 1, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ударамі дзюбы; задзяўбці. Варона заклявала кураня.

2. перан. Разм. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі. «Заклюе чалавека [Рыгор]! Вось наваліўся!» — са злосцю думаў Архіп. Капусцін.

заклява́ць 2, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак.

Пачаць кляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́рга ’старая жанчына’ (Нас., З нар. сл.). Наўрад ці звязана з рус. карга, коргаварона’ (насуперак Фасмеру (2, 323) і іншым прыхільнікам гэтай этымалогіі). Каргаварона’ запазычанне з цюркскіх моў. Гл. карга, у якім адбылася кантамінацыя з корга ’старая’. Больш верагоднай здаецца сувязь з рус. корга ’крывое дрэва, дуга’, якое звязана з рус. коржа- вый ’скурчаны, зморшчаны’. Параўн. серб.-харв. кржљав ’каравы, чэзлы, змарнелы’, славен. kržljav ’каржакаваты, прысадзісты’ (Міклашыч, 132; Безлай, 2, 105). Тое, што корга ’старая жанчына’ звязваецца са значэннем ’сагнутая’, пацвярджаецца ілюстрацыйным матэрыялам: «Сагнулася як корга» (Нас., 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растрапа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрапаць.

2. у знач. прым. Які растрапаўся; раскалмачаны. [Алесь] прыціснуў .. [Ганну] да сябе, ілбом прытуліўшыся да яе растрапаных валасоў. Чорны. Цяжка, з намаганнем узмахвае варона сваімі растрапанымі крыламі. В. Вольскі. У пакой убегла Галя. У цыратавым фартушку, крыху растрапаная. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скасаву́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Павярнуць убок, скасіць (пра вочы). Абрам толькі скасавурыў вочы ў бок крамы, не паднімаючы галавы. Пястрак. Максім запусціў у яе шышкай, але варона толькі скасавурыла вока і не варухнулася. Хомчанка. Жарабок скасавурыў вока, страсянуў галавою ды свечкай — на заднія! Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)